- •1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Бела-русі”. Перыядызацыя курса. Гісторыя Бел. – састаўная частка Сусветнай Гісторыи.
- •2. Гаспадарка і грамадскі лад людзей Беларусі ў старажытны час (100 тыс.Г. - да н.Э. - V ст. Н.Э.). Этнічны склад насельніцтва.
- •3. Рассяленне славян на тэрыторыи Беларуси. Дрыгавичы, радзимичы, крывичы. Паходжанне беларусау.
- •4. Зараджэнне феадальных адносин. Сутнасць и рысы феадализма.
- •5. Увядзенне и распаусюджванне хрысциянства на Беларуси. Культура беларуских зямель (VI – сярэдзина XIII). Культура беларуских зямель.
- •6. Утварэнне Вяликага княства Литоускага, Рускага, Жамойцкага. Пашырэнне тэрыторыи княства. Дзяржауны лад.
- •7. Сацыяльна – эканамичнае развиццё вкл. Феадальная гаспадарка. Катэгорыи сялян.
- •8. Этапы запрыгоньвання сялян. Сутнасць прыгоннага права.
- •9. Аграрная рэформа 1557 г., яе змест і вынікі.
- •10. Узаемаадносіны вкл з Польшчай і Маскоўскім княствам. Лівонская вайна. Люблінская ўнія.
- •12.Палітычны крызіс рп.Падзелы рп.
- •13.Уключ. Бел.Зям. У склад Рас.Імп. Паліт.Рас.Урада. На Бел.
- •14.Месца і роля царквы у феад.Грам-ве. Праваслауе,каталіцызм и уніяцтва на Бел.Культ.Бел. У XVII-xviiIст.
- •15.Развиц. Гарад. Бел. У XIII – пач. XVIII ст. Магдэбурскае права.
- •16.Развиццё рамяства и гандлю у XIII – XVI ст.
- •17. Сацыяльна-эканам. Развіццё Бел. У канцы XVIII – пер. Пал. XiXстст.
- •18.Грамадска – палітычны рух у першай палове XIX ст. Зараджэнне бел. Нацыян.-культурнага руху.
- •19.Адмена прыгон. Права. Асаблівасці бурж. Рэф. І контррэф. На Бел.
- •20.Развіцце сялянскай гаспадаркі у др. Пал.19 ст.
- •21.Развиц. Капитализму у прамысл. Будауництва чыгунак. Фармирав. Пралетарыяту.
- •22.Паустанне 1863г.Грам.-палит. Рух у 60-90-я гг.XIX ст. Абвастрэнне ситуацыи.
- •23.Прамысловасць і сельская гаспадарка у Беларусі у пач. ХХст.
- •24.Ревалюцыя 1905-1907 гг
- •25. Беларусь у гады і Сусветнай Вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.
- •26 Кастрьгчніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Устанаўленне савецкай улады.
- •27.Беларусь у час савецка-польскай вайны.Рыжскі мірны дагавор і Беларусь.
- •28.Эканоміка Беларусі у перыяд нэПа.
- •29. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-ыя гг. Утварэнне ссср, узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •30. Культ. І дух. Жыццё б-сі у 20-30 гг. XXст. Беларусізацыя, яе вынікі.
- •31.Бел. Нац. Рух пасля Кастрычнiцкай рэв-ыi.
- •32. Абвяшчэнне бнр
- •33. Стварэнне.Бсср. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў.
- •34. Сацыяльна-дэмакратычны рух на Беларуси. Утварэнне палитычных партый и арганизацый беларускай арыентацыи.
- •35. Культ. Бел. У к. ХlХ- пач. Хх ст.
- •36. Iндустрыялịзацыя у бсср, шляхị правядзення ị вынịкị.
- •37. Калектывізацыя, этапы, метады і вынікі.
- •38. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1928 - 1939гг. Канстытуцыя 1936г. Шлітычныя рэпрэссіі.
- •39. Заходняя Бел пад уладай Польшчы. Уз'яднанне беларускịх зямель.
- •40. Бсср у гады в а в. Фашысцкị акупацыйны рэжым. Партызанскị рух на Беларусị.
- •41. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў гады 4-ай пацігодкі
- •42. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •43. Беларусь у 50-я г.Навукова-тэхн. Прагрэс. Сельская гас.
- •44.Грамадска-паліт. І сац. Развіццё бсср у 50-я годы
- •45. Эканамічная рэформа 60-х гг. У бсср I яе вышкі
- •46.Культура Беларусi у 40-80гг.XX ст.
- •47.Нарастанне крызисных з’яў у ссср і бсср. Курс на перабудову.
- •48. Працэсы дэмакратызацыи у бсср. Фармираванне шматпартыйнасци.
- •49.Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызіса ў ссср у іі пал. 80-х гг., асаблівасці яго праяўлення на Беларусі.
- •50. Беларусь на міжнароднай арэне ў 40-80-ыя гг. Прадстаўніцтва бсср у аан.
- •51.Узмацненне руху за нац. Адр-не. Дэклр. Вс бсср ад 27.07.90аб дзярж. Сув-це. Зак. Афармлен. Незал. Рб.
- •52.Распад ссср і утвар. Снг.Грамад-паліт. Жыццё незалеж. Беларусі.
- •53.Эканамічн. Разв-цё рб у 90-я гг.
- •54.Рб у сусв. Супольнасці. Знешняя палітыка.
- •55. Дух. І культурнае жыццё народа ў 90-я г.Г.
- •56. Развіц. Прам-ці і транспарту ў 70-80 г.Г.
- •57. С/г бсср у 70-пач. 80-х г.Г.
- •58. Роля рб у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Бела-русі”. Перыядызацыя курса. Гісторыя Бел. – састаўная частка Сусветнай Гісторыи.
Прадмет – асноун. гістар. падзеі са стараж. часоў да нашых дзён. Задачы: 1. выяўленне заканамернасцей, тэндэнцый і перспектыў сац.-экан., паліт. і культ. развіцця бел. зямель, 2. вывучэнне паліт, экан., сац., культ. працэссаў са сатараж. часоў да нашых дзён., 3. маральная ацэнка мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў разв. Бел. у розныя эпохі, 4. фарміраванне логікі і стыля гістар. мышлення. Перыядызацыя:
I. II. 9ст. – 1861 г. – феад. лад; III. 1861 – 1917 – капіталіст. лад; IV. 1917 – 1991 – сацыялістычны лад; V. 1991 – да нашых дзен – сувернітэт РБ.
-
КАМЕННЫ ВЕК - 100-3 тысячы год да нашай эры:
Палеаліт - 100-9 тысяч год да нашай эры:
-
Ранні - (на Беларусі не было);
-
Сярэдні - 100-35 тысяч год да нашай эры;
-
Верхні ці позні - 35-9 тысяч год да нашай эры;
Мезаліт - 9-5 тысяч год да нашай эры;
Неаліт - 5-3 тысячы год да нашай эры;
-
БРОНЗАВЫ ВЕК - 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
-
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК - пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры-VI стагоддзе нашай эры..
Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)
На Беларусі першабытныя людзі з’явіліся ў перыяд палеаліту, прыкладна 100-40 тыс. г. да н.э. Больш дакладна высветліць час з’яўлення людзей на нашай зямлі немагчыма, таму што знаходкі першых каменных прылад працы каля сучасных вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы на поўдні Беларусі не даюць дакладнай інфармацыі. Жыхары Беларусі на той час – гэта неандэртальцы. Яны былі вельмі падобныя на сучасных людзей, аднак мелі прынцыповыя адрозненні. Яны былі ніжэй ростам (каля 160 см), мелі каранастую, шырокаплечую фігуру. Нізкі лоб, моцна нахілены назад і вялікія надброўныя валікі прыдавалі своеасаблівы выгляд твару, але аб’ём мозгу ўжо не адрозніваўся ад сучаснага чалавека.
Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх вëсак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў).
Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка (так званае паазерска-валдайскае абледзяненне, каля 70 тысяч год назад) і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднёвыя раёны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з’явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду (новаантрапы), ці краманьёнцы.
Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)
Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далëка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да цëплага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жывëльны свет. Замест буйных жывëл, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з’явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі становяцца багатымі рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з’яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену – тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.
Росквіт у мезаліце атрымала рыбалоўства. Гэтаму спрыяла ўтварэнне рэк і вялікай колькасці азёр пасля адыходу ледавіка. Пад канец перыяду мезаліту была вынайдзена сетка (да гэтага рыбу лавілі з дапамогай астрог, гарпуноў і проста рукамі), што значна павялічыла памеры здабычы.
Росквіт атрымала і збіральніцтва. Спіс аб’ектаў збіральніцтва шматразова павялічыўся. Усе гэтыя ўмовы дазволілі збіраць большую колькасць ежы, якая была дастаткова разнастайнай. Гэта стымулявала аселы лад жыцця і замацаванне новай формы сацыяльнай арганізацыі людзей – родавай абшчыны.
Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.)
У новы перыяд каменнага веку асаблівых змен у клімаце не адбылося, асноўныя змяненні адбыліся ў гаспадарцы.
У гэты перыяд з’явіўся першы штучны матэрыял, выраблены чалавекам – гэта абпаленая гліна. Менавіта ў неаліце пачалі шырока вырабляць гліняны (ці керамічны) ляпны посуд. Ганчарнае кола будзе вынайдзена значна пазней, у перыяд станаўлення феадалізму. Але і ляпны посуд атрымаў даволі дасканалы выгляд, ён упрыгожваўся разнастайным арнаментам (але пакуль яшчэ не меў плоскага дна). Па форме посуду і яго ўпрыгожванням пачалі вызначаць асноўныя археалагічныя культуры гэтага перыяду (ці, па-іншаму, асноўныя этнічныя суполкі).
Вырасла колькасць насельніцтва, археолагам вядома на Беларусі каля 600 стаянак (галоўным чынам на берагах рэк і азёраў), што дае падставы вызначыць яго памеры ў 5-6 тысяч чалавек. Яно належыла да чатырох галоўных этнічных суполак: культуры грабеньчата-накольнай керамікі (ці днепра-данецкай), верхнедняпроўскай, нёманскай і нарвенскай археалагічных культур.
На поўдні Беларусі пад канец неаліту з’вілася земляробства ў першай, самай простай форме – матычнай (галоўная прылада апрацоўкі глебы – матыка).
Усе гэтыя зрухі ў гаспадарцы дазволілі даследчыкам гаварыць аб здзяйсненні так званай “неалітычнай рэвалюцыі”. І хаця яна доўжылася стагоддзі і тысячагоддзі, тым не менш:
-
пачаўся пераход ад прысвайваючай гаспадаркі да вытворчай (земляробства);
-
беларускія землі ўключыліся ў міжрэгіянальны абмен таварам;
-
з’явіліся зачаткі рамёстваў, пакуль яшчэ ў выглядзе хатняй вытворчасці – выраб керамічнага посуду і тканіны.
Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.)
Назва новага перыяду ў першабытнай гісторыі Беларусі паказвае, што на нашай тэрыторыі з’явіліся першыя вырабы з металаў. Але сваіх радовішчаў медзі на Беларусі і ў непасрэднай блізкасці няма, таму медных і бронзавых прылад працы вельмі мала, большасць металічных знаходак – гэта ўпрыгожванні (бранзалеты, фібулы, кольцы). Яны траплялі на Беларусь з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы. Але металічных вырабаў было вельмі мала (археолагі зарэгістравалі ўсяго каля 80 знаходак), яны не маглі зрабіць рэвалюцыю ў вытворчасці. Шырока працягвалі выкарыстоўваць каменныя прылады працы. Таму да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду – энеаліт ці медна-каменны век.
Галоўныя здабыткі людзей на беларускай зямлі ў бронзавы век:
-
станаўленне новай формы грамадскага ладу – патрыярхату;
-
адбыўся першы вялікі падзел грамадскай працы на земляробства і жывёлагадоўлю;
-
выраслі памеры абмену, у тым ліку міжрэгіянальнага;
-
з’явілася прыватная ўласнасць;
-
з’віліся касмаганічныя рэлігійныя ўяўленні (прадстаўленні аб тым, як утварылася наваколле), больш увагі сталі ўдзяляць культу продкаў.
Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.)
Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Жалезная руда досыць шырока сустракаецца на Беларусі ў выглядзе лугавой ці балотнай руды. З яе выплаўлялі жалеза ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах. Першы метад плаўкі – сырадутны. Сутнасць яго ў тым, што ў домніцу загружалі драўляны вугаль і руду, печку замазвалі глінай, але заставаліся невялікія адтуліны, праз якія з дапамогай трубак-соплаў і мяхоў нагняталася паветра. Тэмпературы было недастаткова, каб поўнасцю выплавіць жалеза з руды, таму жалезістая маса – крыца, што атрымлівалася ў канцы працэсу, мела вялікую колькасць дамешкаў і патрабавала доўгай апрацоўкі кавалём. Тым не менш, з’яўленне жалеза і жалезных прылад працы зрабіла вялікі тэхнічны пераварот. Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы – неўмацаваныя паскі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчам, дзе насельніцтва хавалася ў выпадку ваеннай пагрозы. На тэрыторыі Палесся (поўдзень Беларусі) жылі плямёны мілаградскай культуры. Адметнасць гэтай культуры – гліняныя фігуркі жывёл, якія па меркаванню даследчыкаў мелі культавае прызначэнне. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі месціліся гаспадарчыя збудаванні. На пачатак жалезнага веку сталыя пазіцыі займаў патрыярхальны род. Паходжанне там вялося па бацьку, яго нашчадкі-мужчыны заставаліся ў родзе. Яны атрымлівалі ўсю маемасць сям’і.