
- •1. Прадмет, значэнне і мэты курса па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння курса.
- •2. Засяленне тэрыторыі Беларусі.
- •3. Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне індаеўрапейцаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •4. Увядзенне хрысціянства і яго ўплыў на развіцце беларускіх земляў.
- •5. Паганства на землях Беларусі.
3. Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне індаеўрапейцаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Перыяд з ІV па VII стст. увайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, названая так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў, якія ахапілі практычна ўвесь кантынент і радыкальна змянілі яго этнічнае, культурнае і палітычнае аблічча. Адбылася складаная міграцыя еўрапейскіх народаў - германцаў і славян. Адначасова Еўропа апынулася пад ціскам стэпавых народаў, самымі вядомымі з якіх былі гуны. Гэта была эпоха гібелі антычнай цывілізацыі і зараджэння феадалізму.
Шукаць новыя жыццёвыя прасторы варвараў прымушалі рэзкія змены клімату і рост насельніцтва, дэмаграфічныя "выбухі", якія нярэдка здараліся ў першабытных народаў, калі ім шанцавала на спрыяльныя жыццёвыя ўмовы. Пры нізкай прадуктыўнасці працы колькасць насельніцтва перавышала магчымасці дадзенай тэрыторыі пракарміць усіх і тады "лішнія" былі вымушаныя вандраваць. Так, напэўна, здарылася ў IV-III тыс. да н. э. з фіна-угорцамі, якія з Сібіры павандравалі на Захад і апанавалі Усходнюю Еўропу, і з індаеўрапейцамі, якія некалькімі агромністымі хвалямі ўвайшлі ў Еўропу. Праўдападобна, што мігранты сярэдзіны першага І тыс. н. э. таксама сутыкнуліся з абмежаванасцю прыродных рэсурсаў лясной і часткова лесастэпавай зоны Еўрапейскага кантынента. Былі і знешнепалітычныя чыннікі: ціск адных варварскіх плямёнаў на іншыя, а таксама аслабленне Рымскай імперыі, якая вабіла знаць сваімі багаццямі, раскошай. Лічыцца, што у той ці іншай ступені продкамі беларусаў з’яўляюцца ўсе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд. Аднак толькі адны угpa-фіны з’яўляюцца гістарычна вядомымі для нас.
Індаеўрапейскі, ці балта-славянскі, перыяд этнічнай гісторыі Беларусі распачаўся на мяжы ІІІ-ІІ тыс. г. да н. э., калі сюды прыйшлі балты.
Плямёны, якія шмат пазней атрымалі назву балты, уяўлялі сабой адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, блізкае тым, каго ў Заходняй Еўропе ведалі над назвай галы. З паўднёвых стэпаў будучыя балты прыйшлі на Поўнач уздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі.
Балты знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Яны змяшаліся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, і, як носьбіты больш высокай культуры, паступова яго асімілявалі, навязалі сваю мову і культуру. Змены ў вытворчасці і грамадскіх адносінах не маглі, зразумела, не паўплываць на культуру. I сапраўды, у сярэдзіне I тыс. н. э. на грунце ранейшых лакальных культур (днепра-дзвінскай. юхнаўскай і штрыхованай керамікі) склалася адзіная балцкая культура, якая ў навуцы атрымала назву культуры верхняга пласта Банцараўшчыны і Тушэмлі. Магчыма, усе гэтыя факты, разам узятыя, гавораць за тое, што балты ў V—VI стст. былі нанярэдадні ўтварэнкя сваёй вялікай дзяржавы. I хоць гэты працэс быў перарваны масавым прыходам славянаў, адпак гэта не значыць, што ён знік бясследна. Ён быў працягнуты новымі насельнікамі
З’яўленне славянаў на Бсларусі стала вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў, якімі былі pvx готаў (II —ІІІ стст. н. э.) і нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (ся рэдзіна VI ст. н. э.).
Першую хвалю міграцыі славян на Беларусь археолагі адносяць да сярэдзіны І тыс. да н. э. На іх думку, невялікія групы славян прасачыліся тады ў раёны Палесся. Балты, продкі якіх паходзілі са стэпаў, не спяшаліся асвойваць дрыгву, таму не перашкаджалі славянам-мігрантам там рассяліцца. Гэта прывяло да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст., доўжылася да X-XІ стст. Апошнім было заселена Панямонне. Славяне часткова выцеснілі балтаў, часткова - асімілявалі. На працягу шэрагу стагоддзяў (VI-XIII) адбываліся складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян і балтаў. У выніку перамагла славянская стыхія, як больш высокая па сацыяльнай арганізацыі. Славянска-балцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычпыя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было. Як у адных, так і ў другіх земляробсгва і жывёлагадоўля з’яўляліся галоўнымі заняткамі, як адны, так і другія ўступалі ў стадыю разлажэння родавага ладу. Усё гэта, вядома, не магло не садзейнічаць арганічнаму зрашчэнню славянскага і балцкага насельніцтва ў адзіны сацыяльна-эканамічны комплекс.
Немалаважнае значэнне ў паскарэнні гэтага працэсу мела і аднолькавасць рэлігійных вераванняў. Як славяне, так і балты былі язычнікамі. He выключана, што славяне, апы-нуўшыся сярод балтаў, маглі аказацца пад моцным уплывам язычніцтва абарыгенаў і шмат чаго запазычьіць у іх. Адноль-кавая рэлігія спрыяла і этнічнаму збліжэнню славянаў з балтамі.
Прарадзімай славянаў называліся і называюцца розыыя мясцовасці: гэта і Сярэдняс і Ніжняе Падунайс, і Паўночнае Прычарнаморе, і Паўночнае Прыкарпацце, і нават Закаў каззе і Паўночны Іран. У апошні час найболын верагоднымі месцамі фармаваннл славянаў указваюцца Вісла Одэрскас міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы (сюды ўваходзіць і поўдзень Беларусі). Цяжка аддаць пера вагу якой-небудзь з гэтых апошніх гіпотэз, абедзве яны маюць аднолькавае нрава на часовае існаванне. Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Доўгі час у навуцы існавала думка, іігго славяне ішлі на Беларусь толькі з поўдня. Але ўжо Я. Каргкі заўважыў, што «галоўная маса славянаў, якія склалі беларускае племя. рушыла з поўдня (з Прьіпяці і яе прытокаў) і захаду (можа быць, з Зах. Буга і Нарвы) спачатку да Нёмана, аадсюль да Зах. Дзвіны на поўначы і да Дзясны на ўсходзе".Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіць ад слова "дрыгва", якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Аднак існуе і іншая версія: плямёны называліся другавіты, другавічы (другі, другія), а летапісец быў недакладны. Хутчэй за ўсё, мабыць, што назва дрыгавічоу паходзіць ад славянскага імя Дрыгавіт, як радзімічы ад Радзіма і вяцічы ад Вяткі. 3 поўдня, правільней — з паўднёвага захаду, выселілася на Беларусь частка дулебаў — аднаго з самых старажытных славянскіх плямёнаў. ГІаводле А. Шахматава, гэта магло адбыцца ў выніку нашэсця авараў. Бярэзінская групоўка дулебаў была самая значная на Беларусі. Дарэчы, знаходжанне дулебаў на Бярэзіне робіць беспад-стаўным снверджанне аб нознім правікненні сюды славянаў. Валыняне (велыняне), якія жылі ў вярхоўях Зах. Буга і вытокаў Прыпяці, мелі спрыяльныя ўмовы для пранікнення ў паўднёвую і паўднёва-заходнюю часткі Беларусі. I санраўды, іх каланізацыя тут набыла значныя памеры. Па-асобныя ж высяленні валынянаў былі і ў ііаўночных раёнах Беларусі (вв. Валынь Глыбоцкага. Валынны Верхнядзвін скага. Валынцава Горацкага раёнаў).. I хоць ііалынскія ўплывы ў наг. нідзс нс набылі дамінуючага значэння, усё ж яны пакінулі свае сляды і ў паасобных беларускіх гаворках, і нават у антрапалагічных рысах беларусаў .
Драўляне пакінулі толькі паасобныя свае выселкі ля паўднёвых межаў дрыгавічоў.
Славене былі тым славянскім племем, якое нершае вя лікай масай ішло з захаду цераз Бсларусь і часткова асела ў ёй. Лічыцца, што славене, выціснутыя крывічамі, якія прыйшлі пазней, павінны былі адступаць на поўнач, да Ільменя. дзе і стварылі пазней сваё княжанне. Крывічы нобач з дрыгавічамі адыгралі першаступенную ролю ў фармаванні беларускага народа. Яны, бясспрэчна, былі самым шматлікім усходнеславянскім племем. Пра гэта сведчыць тая вялікая прастора, на якой яны рассяляліся, а менавіта: ад Верхняга (а магчыма, і Сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Сожа і Дзясны. Рассяліўшыся на вярхоўях Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі, крывічы трымалі ў сваіх руках вузлы ўсіх галоўных шляхоў Усходняй Еўропы. 3 аднаго боку, гэта садзейнічала іх яшчэ больш шырокаму рассяленню. а з другога боку, розныя рачныя сістэмы, якія яны занялі, і розныя этнічныя субстраты, якія яны ўвабралі ў сябе. парушылі іх аднінства і племянную сувязь, паставілі іх у розныя этнічныя. эканамічныя і палітычііыя ўмовы. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Радзімічы на велічыні заселенай імі тэрыторыі непараўнальна саступаюць дрыгавічам і крывічам, тым не менш яны побач з апошнімі ўнеслі вялікі ўклад у беларускае народаўтварэнпе. Паколькі ў начатку XII ст.. калі скадалася <Аповесць мінулых гадоў», яшчэ жыло паданне пра іх прыход «ад ляхаў» і пра паходжанне іх назвы ад імя іх роданачальніка Радзіма. то можна меркаваць, што радзімічы ішлі ў ар'ергардзе славянскага руху і прыйшлі пазней за іншыя славянскія плямёны. Згодна з другой сучаснай гіпотэзай, радзімічы, як і вяцічы, прыйшлі з Павіслення. Гэта было абумоўлена тым, што дунайскія славяне пад націскам авараў, а пасля Візантыі і раманскага насельніцтва павінны былі адстунаць на поўнач, у Павісленне, і на паўночны ўсход, у лясную зону Усходняй Еўропы. Славяне, што прыйшлі ў Павісленне, паціснулі на ўсход і на захад тых славянаў, якія заставаліся тут. Радзімічы і вяцічы пайшлі на ўсход.
На поўначы і на ўсходзе іх мяжа праходзіла па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Смаленшчыну, раёны вярхоўя Волгі, Дняпра. Яны складалі саюзы плямёнаў, мелі свае гарады і дзяржавы - княствы. З іншых плямёнаў на тэрыторыі Беларусі летапісы захавалі нам назовы яцьвезі, літвы, нальшчанаў і латыголы, якія жылі на захадзе, паўночным захадзе і поўначы.
Міжрэчча Буга і Нёмана было заселена змешаным у этнічных адносінах насельніцтвам пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да Х ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабужжы - валыняне, у Панямонні - яцвягі, балцкае племя.
Матэрыяльная і духоўная культура славянскіх плямёнаў - продкаў беларусаў, як сведчыць археалогія, мала розніліся між сабою. Выключэнне складаюць упрыгожанні, асабліва металічныя скроневыя колцы. У драгавічанак гэта былі зярнёныя буйныя пацеркі, у крывічанак - бранзалетападобныя колцы, на Пасожжы насілі колцы сяміпрамянёвыя.
Найважнейшую ролю ў нашай старажытнай мінуўшчыне адыгралі крывічы. Яны ўтварылі першую вядомую з летапісаў беларускую дзяржаву - Полацкае княства. З ХІІІ стагоддзя на авансцэну гісторыі выходзіць Новагародак (Наваградак). Беларусы Панямоння, падпарадкаваўшы суседняе племя літву, заклалі падмурак нашай новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.
З умацаваннем дзяржаўных інстытуцый у выніку інтэграцыйных працэсаў да ХІІ стагоддзя плямёнавы падзел у Беларусі ў асноўным знікае. Назовы ж крывічы (Крывія), а пазней ліцьвіны (Літва) пачынаюць азначаць дзяржаўную прыналежнасць, з'яўляючыся гістарычнымі этнонімамі беларусаў.
Такім чынам, можна меркаваць, urro тэрыторыя Беларусі была месцам выключна інтэнсіўнага славянскага засялення і рассялення. Тут праходзілі і скрьіжоўваліся шмат-лікія славянскія дарогі. Апроч дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў, якія склалі асноўны масіў славянства на Беларусі, тут прайшлі або часткова аселі дулебы, славене, драўляне, севяране, а таксама многія высялемцы з паморскіх славянскіх земляў.
Літаратура:
М.Ермаловіч – Старажытная Беларусь
150 пытанняў і адказаў
http://geraldika.by/myproject/kniga/glava1.htm