Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
#1.jpg.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.12.2018
Размер:
160.26 Кб
Скачать

13. Лічэбнік

Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь і няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак.

Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абе­дзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тыся­ча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скла­няюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змя­няецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.

14. Агульная характарыстыка дзеяслова Часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з'яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці і непераходнасці. Формамі дзеяслова выражаюцца таксама катэгорыі ліку, а ў прошлым часе і катэгорыя роду. 3 семантычнага пункту гледжання дзеяслоў характарызуецца як носьбіт працэсуальнай прыкметы, якая доўжыцца ў часе, здольнасцю ўтварацца ад любых самастойных слоў, наяўнасцю такіх разрадаў унутры сябе, як інфінітыў, асабовыя і безасабовыя дзеясловы, пераходныя і непераходныя дзеясловы, зваротныя дзеясловы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Зменным формам дзеяслова прыдатна катэгорыя ліку. Асабовыя формы дзеясловаў спрагаюцца (змяняюцца па часе, асобе, ліку, ладзе, роду), выступаюць у сказе як прэдыкатывы. 3 усімі дзеяслоўнымі формамі ў якасці іх прыкмет спалучаюцца прыслоўі.Агульнакатэгарыяльнымі граматычнымі значэннямі дзеясловаў служаць трыванне і стан, астатнія катэгорыі ўласцівы толькі асобным разрадам дзеясловаў.

Спражэнне дзеяслова.3 улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння - першае i другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеяслова першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння - канчаткі -іш (-ыш) і -аць (-яць). Вызначыць тыя спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам. Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характерны наступныя канчаткі.Адзіночны:асоба-1:у,ю(Іспр);у,ю(ІІспр). 2:еш,эш,аш(Іспр); іш, ыш (ІІспр) 3:э,е,а(Іспр);ыць,іць(ІІспр)Множны:асоба – 1: ем,эм,ём,ом,ам(Іспр);ім,ым(ІІспр);2: це,эце ,яце,ёце(Іспр); іце, ыце(ІІспр); 3: уць,юць(Іспр); аць, яць(ІІспр). Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца рознаспрагальнымі.