Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі

Кіраўніцтвам рэспублікі ўзнімалася пытанне аб урэза-насці тэрыторыі Беларусі, якая складалася фактычна з шасці паветаў (плошча 52,3 тыс. кв. км, насельніцтва 1544 тыс. чала-век): Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923 г. Чэр-веньскага), Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. 3 16 студзе-ня 1919 г. Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Сма-ленскай губерні, як ужо адзначалася, былі далучаны да РСФСР. Тэрыторыя ж Заходняй Беларусі на аснове Рыж-скага мірнага дагавора адышла да Польшчы.

Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытан­не аб стварэнні адзінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай, Бранскай губерняў і ССРБ з цэнтрам у Смаленску. Урад Беларусі прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна шля­хам пашырэння тэрыторыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам.

У снежні 1923 г. Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кож-наму павету аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў склад Бела­руси Пры вырашэнні пытання кіраваліся менавіта прын-цыпам перавагі беларускага насельніцтва. 4 лютага 1924 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змяненні граніц, а 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб'яднанні ў складзе БССР усіх тэ-рыторый з большасцю беларускага насельніцтва.

У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гара-доцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні, у складзе РСФСР засталіся Себежскі, Невельскі, Веліжскі паветы; Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавускі паветы Гомельскай гу-берні (у красавіку 1919 г. Магілёўская губерня была пера-творана ў Гомельскую), у складзе РСФСР засталіся Го-мельскі і Рэчыцкі паветы; 18 валасцей Горацкага і Мсці-слаўскага паветаў Смаленскай губерні. VI Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся 13—16 сакавіка 1924 г. і ўвайшоў у гісторыю як з'езд першага ўзбуйнення БССР, замацаваў пашырэнне рэспублікі.

Тэрыторыя Беларускай ССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. кв. км), а колькасць насельніцтва ўзрасла да 4,2 млн чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругі, равны, сельсоветы. Было створана 10 ак-руг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая), якія аб'ядноўвалі 100 раёнаў і 202 сельсаветы.

Са снежня 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, якія былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губерня была ліквідавана. Тэрыторыя БССР складала цяпер 125,8 тыс. кв. км, а насель-ніцтва — 5 млн чалавек.

9 чэрвеня 1927 г. былі ліквідаваны Барысаўская, Калінін-ская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, а 26 ліпеня 1930 г. — апош-нія восем акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне.

15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: Віцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Гомельская — 14, Магілёўская — 21, Мінская — 20, Па-леская — 15 раёнаў.