Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асновы журналістыкі. Амерыканскі досвед.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
17.11.2018
Размер:
325.12 Кб
Скачать

Iншая неслужбовая дзейнасць

Любая дзейнасць, незалежна ад таго, аплачваецца яна цi не, якая можа паставiць пад пытанне вашую аб’ектыўнасць, прафесiйнасць цi прыналежнасць да рэдакцыi “Ю-Эс-Эй Тудэй” цi Службы навiнаў Гэнета, павiнна быць прадметам абмеркавання з вашым начальствам. Асаблiвая ўвага павiнна надавацца выпадкам i сiтуацыям, калi матывацыя тых, хто прапануе вам нейкую дзейнасць, абапiраецца ў большай ступенi на вашую прыналежнасць да аддзела навiнаў, чым на вашыя асабiстыя досвед i здольнасцi.

Праца на iншыя выданнi таксама павiнна быць прадметам абмеркавання з начальствам.

Фiнансавыя iнтарэсы

Аперацыi з таварамi цi каштоўнымi паперамi кампанiяў, дзейнасць якiх асвятляецца рэпарцёрам або рэдактарам, недапушчальныя, нават калi маюць кароткачасовы характар. Недапушчальна, каб за межы рэдакцыi прасочвалася iнфармацыя, якая магла б паўплываць на кошт пэўных акцыяў, iншых папераў або кантрактаў. Мы не павiнны нiкому даваць нi найменшай магчымасцi западозрыць, быццам неаб’ектыўная падача намi матэрыялаў цi перадузятасць планаў нейкiм чынам можа паўплываць на тое, што будзе лепш або горш купляцца цi прадавацца на рынку.

Звязаныя з гэтым нават самыя нязначныя з выгляду пытаннi адносна таго, якiя дзеяннi могуць лiчыцца прымальнымi, а якiя не, павiнны зноў такi абмяркоўвацца з начальствам.

Агульнае правiла

Усе спецыфiчныя пытаннi, якiя могуць у вас узнiкаць, павiнны быць прадметам вашага сур’ёзнага абдумвання i абмеркавання, бо вы працуеце на рэдакцыю “Ю-Эс-Эй Тудэй”, Службу навiнаў Гэнета цi на кампанiю Гэнет карпарэйшн.

Дадатак В

АБРЫСЫ

ЖУРНАЛIСЦКАЙ КУХНI

Друкуецца з дазволу Доны Фокс, кiраўнiка праекта, iнструктара курсаў па працы са спадарожнiкамi сувязi Нацыянальнага грамадскага радыё i частага кансультанта ў журналiсцкiх праектах IREX.

ШТОДЗЁННАЯ ЖУРНАЛIСТЫКА

I. ПАДРЫХТОЎКА РЭПАРТАЖУ

А. Асвятленне падзеяў

1. Разбiўка i вызначэнне:

а) выдзелiць адказы на пытаннi па формуле “Хадзяка чэша”;

б) пытанне “чаму?” можна пакiнуць для рэзюмэ цi заключнага аналiзу;

в) прадумаць элементы, якiя надавалi б рэпартажу свежасць гучання i ўлiчвалi б мясцовыя асаблiвасцi i iнтарэсы;

г) вызначыць характар падзеi: гарачая (якую трэба падаць у сцiслы па часе тэрмiн) цi нетэрмiновая (аповед пра пэўнага чалавека, месца цi рэч).

2. Прэс-рэлiзы, прэс-канферэнцыi, прамовы:

а) прэс-рэлiзы: выбiрайце змястоўнае i адкiдайце агульныя словы;

б) прэс-канферэнцыi: рыхтуйцеся загадзя, праглядаючы выразкi, прэс-рэлiзы, гутарачы з iншымi;

в) публiчныя прамовы: выбiрайце новае, важнае, нязвыклае:

1) падрыхтуйцеся загадзя, прагледзеўшы артыкулы, якiя тычацца асобы, што будзе выступаць з прамовай;

2) складзiце спiс пытанняў, якiя маеце намер задаць падчас прамовы;

3) пасля прамовы правядзiце з тым, хто выступаў, гутарку сам-насам.

3. Элементы падрыхтоўкi рэпартажу:

а) нават выкарыстоўваючы дыктафон, рабiце пiсьмовыя заўвагi;

б) назiрайце, хто як апрануты, як сябе паводзiць i г.д.;

в) апытвайце асноўных удзельнiкаў падзеi;

г) заўжды шукайце адказы на пытаннi па формуле “Хадзяка чэша”;

д) збiрайце найбольш каштоўную iнфармацыю, якая будзе ўтвараць уводную частку артыкула — “кулю”.

Б. Журналiсцкае даследаванне

1. Выкрывайце неправамоцныя дзеяннi, а не давайце просты доўгi пералiк дадзеных на пэўную тэму.

2. Найчасцей даследаваннi тычацца дзейнасцi ўрадавых установаў i чыноўнiкаў.

3. Пошук тэмы даследавання (найчасцей ажыццяўляецца рэпарцёрамi навiнаў):

а) развiвайце нюх i iнтуiцыю;

б) глядзiце далей за паперы, падшытыя ў папцы, шукаючы дакументы, закрытыя для публiчнага карыстання — такiя як, напрыклад, судовыя справы.

4. Даследчыцкае iнтэрв’ю:

а) азнаёмцеся з прафесiяналiзмамi i тэрмiналогiяй па даследаванай тэме;

б) ведайце хоць бы частковы адказ на кожнае задаванае вамi пытанне.

5. Даследчыцкiя прыёмы, выкарыстанне якiх патрабуе ўзважанага падыходу:

а) правядзенне даследавання прыхаванымi метадамi можа выклiкаць падазрэнне ў зламыснасцi;

б) iнтэрв’ю з падвохам — задайце пытанне, на якое прадчуваеце iлжывы адказ, i адразу абвергнiце хлусню, прадставiўшы вiдэазапiс цi пiсьмовы доказ, засняўшы гэты момант на плёнку;

в) захаванне ананiмнасцi крынiц iнфармацыi павiнна мець тлумачэннi.

6. Этычныя пытаннi даследавання:

а) трэба ўсведамляць, каму апублiкаваны артыкул можа нанесцi шкоду;

б) высвятляйце, цi можа быць iнфармацыя атрыманая

звычайным i агульнапрынятым шляхам;

в) вызначайце для сябе, цi будзе грамадская карысць каштаваць таго, каб iсцi на хiтрасцi i падстаўляць

сваю рэпутацыю.

7. Элементы правядзення даследавання:

а) заўжды трымайце вочы i вушы напагатове, каб не выпусцiць нiводнай карыснай дэталi;

б) уважлiва i поўна вывучайце ўсе спецыяльныя дакументы;

в) карыстайцеся як мага большаю колькасцю крынiц iнфармацыi;

г) пачынайце з апытання тых, хто найменш заблытаны ў справе, каб атрымаць спачатку больш шырокую, агульную iнфармацыю, i звужайце iнфармацыйнае поле, апытваючы болей важных удзельнiкаў;

д) будуйце матэрыял, iдучы следам за фактамi;

е) спраўджвайце факты паводле дзвюх цi больш крынiцаў iнфармацыi;

ж) шукайце ў матэрыяле прабелы i запаўняце iх, праводзячы мэтаскiраваныя iнтэрв’ю;

з) нясiце адказнасць за iнфармацыйны змест падрыхтаванага матэрыялу.

В. Аналiз навiнаў

1. Давайце адказ на два ключавыя пытаннi:

а) чаму нешта адбылося, г.зн. якiя былi каранi праблемы або падзеi;

б) якiя наступствы гэта будзе мець для грамадскасцi, г.зн. для вашых чытачоў i гледачоў.

2. Роля рэпарцёра як эксперта:

а) рэпарцёр дае iнтэрпрэтацыю i тлумачэнне;

б) неабходная для гэтага квалiфiкацыя павiнна

набывацца ў працэсе вядзення рэпартажаў на адпаведную тэму;

в) рэпарцёр павiнен быць у курсе ўсiх навiнаў.

3. Адрозненне каментару i аналiзу:

а) аналiз разбiрае i тлумачыць навiны;

б) каментар дае тлумачэнне з чыйго-небудзь асабiстага пункту погляду — ад першай асобы.

4. Элементы правядзення аналiзу:

а) аналiз часткова супадае з паведамленнем навiнаў;

б) аналiз патрабуе спецыяльных ведаў у адпаведнай галiне i шматгадовага практычнага досведу;

в) аналiз патрабуе пільнасцi позірку эксперта i простасцi мовы звычайнага чалавека.

II.СКЛАДОВЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ РЭПАРТАЖУ

А. Папярэдняя падрыхтоўка

1. Актыўнае слуханне:

а) прыслухоўвайцеся не толькi да фактаў, але i да меркаванняў i настрояў;

б) прыслухоўвайцеся да пункту погляду iншых;

в) прыслухоўвайцеся не толькi да iнфармацыйных паведамленняў, але i да асобных выказванняў i проста забаўных гiсторыяў.

2. Актыўнае назiранне:

а) звяртайце ўвагу на ўсё, што звязана з месцам дзеяння,— у т.л. на гукi i пахi;

б) звяртайце ўвагу на ўсе характэрныя асаблiвасцi таго цi iншага чалавека — ад яго фiзiчнага выгляду да асабiстых якасцяў;

в) звяртайце ўвагу на яго дзеяннi — як эмацыйныя, так i фiзiчныя;

г) сэнс крыецца ў сiнтэзе ўсiх назiранняў.

3. Пошук фактаў:

а) трэба ведаць, куды iсцi;

б) трэба ведаць, каму давяраць;

в) трэба выяўляць усе магчымыя крынiцы iнфармацыi, як пiсьмовыя i электронныя, так i асобных людзей.

Б. Выяўленне крынiц

1. Урадавыя крынiцы.

2. Пiсьмовыя крынiцы:

а) традыцыйныя крынiцы рэдакцыi;

б) бiблiятэкi;

в) спецыялiзаваныя крынiцы, у т.л. крынiцы са сферы бiзнесу/эканомiкi.

3. Электронныя крынiцы:

а) базы дадзеных — патрабуюць наяўнасцi камп’ютэра з мадэмам i падключэннем да тэлефоннай сеткi:

1) поўнатэкставыя базы — базы, якiя ўтрымлiваюць суцэльныя тэксты дакументаў, артыкулаў цi паведамленняў з вывадам iх на манiтор, напрыклад, “Навiны зменаў iндэкса Доў Джонса”;

2) даведачныя базы — базы, якiя даюць iнфармацыю пра тое, дзе можна знайсцi патрэбныя дадзеныя, без вываду iх на манiтор;

б) лазерныя дыскi — носьбiты iнфармацыi архiўнага цi гiстарычнага характару — такiя, як энцыклапедыi цi дадзеныя перапiсу насельнiцтва; так, напрыклад, лазерны дыск з паказальнiкам бiзнес-актыўнасцi ўтрымлiвае дадзеныя са 150 iнфармацыйных пратаколаў гандлёвай i рэгiянальнай бiзнесовай дзейнасцi за апошнiя чатыры гады;

в) перавагi:

1) зручнасць — магчымасць сабраць самую шырокую iнфармацыю, не адыходзячы ад стала;

2) добры спасылачны апарат — дазваляе не адцягваць увагу на пабочны матэрыял;

3) хуткасць — магчымасць атымання iнфармацыi не за гадзiны цi днi, а за секунды;

4) глабальны ахоп навiнаў;

г) недахопы:

1) кошт — некаторыя паслугi каштуюць сотнi долараў за гадзiну;

2) магчымыя складанасцi ў выкарыстаннi

журналiстамi — распрацоўваюцца з увагi на працаўнiкоў бiблiятэк;

3) ключавая ўрадавая iнфармацыя праз электронныя базы па-ранейшаму недаступная.

4. Людзi:

а) развiвайце працоўныя кантакты з людзьмi, якiя

знаходзяцца ў сферы вашых рэпарцёрскiх iнтарэсаў;

б) падбiрайце рэспандэнтаў для iнтэрв’ю, абапiраючыся на матэрыялы артыкулаў у прэсе;

в) загадзя вывучайце тых, у каго будзеце браць

iнтэрв’ю.

В. Iнтэрв’ю

1. Этапы:

а) пастаўце задачу:

1) правядзiце папярэднюю падрыхтоўку дома;

2) вызначыце характар iнтэрв’ю i мэту;

б) акрэслiце рамкi апытання;

в) паспрабуйце прадбачыць адказы;

г) захоўвайце гнуткасць.

2. Пытаннi:

а) фармулюйце пытаннi сцiсла i ясна;

б) тыпы пытанняў:

1) пытаннi бываюць шырокiя цi вузкiя, агульныя цi канкрэтныя;

2) скiраваныя пытаннi:

i) удакладняюць сэнс (як пры высвятленнi прыхiльнай цi непрыхiльнай пазiцыi);

ii) дазваляюць атрымаць болей шчыры i смелы адказ;

3) пытаннi-тэсты — дазваляюць вызначыць, цi дае чалавек iнфармацыю з першых рук або паўтарае яе з чыiхсьцi словаў;

в) паслядоўнасць пастаноўкi:

1) уступныя пытаннi — для разагрэву;

2) далей — пытаннi, якiмi вы “прамацваеце” суразмоўцу;

3) потым — пытаннi па фактах, на якiя трэба дабiвацца дакладных адказаў;

4) i нарэшце — пытаннi-развагi, на якiя ў iнтэрв’ю

стаiць задача атрымаць каментар.

3. Цытаты:

а) пошук цытатаў, якiя дадавалi б тэксту аўтарытэтнасцi цi красамоўства;

б) здабыванне цытатаў з iнтэрв’ю:

1) прасiце, каб пры адказе давалiся нейкiя прыклады;

2) карыстайцеся метафарычнымi пытаннямi;

3) прасiце, каб рэспандэнт падсумоўваў свае адказы.

4. Непрыязнае iнтэрв’ю:

а) будзьце цярплiвы i не страчвайце яснасцi думкi;

б) не ўспрымайце непрыязнасць як асабiстую;

в) шукайце спосабы “зняць” раздражненне вашага

рэспандэнта:

1) спытайце, што, можа быць, яму не падабаецца ў iнтэрв’ю;

2) калi сцяна раздражнёнасцi знiкне, далей iнтэрв’ю можа праходзiць гладка;

г) увесь час ацэньвайце ступень праўдзiвасцi:

1) “хто вам гэта сказаў?”;

2) “хто гэта можа пацвердзiць?”;

3) “цi не маглi б мы яшчэ раз вярнуцца да гэтага моманту?”

III. НАПIСАННЕ

А. Развiццё тэмы

1. Кожны артыкул мае сваю тэму i мэту.

2. Прытрымлiвайцеся вызначанай тэмы як мага блiжэй.

3. Кожны раздзел артыкула — пачатак, сярэдзiна i канцоўка — павiнны круцiцца вакол выбранай тэмы.

4. Падставовыя пытаннi для развiцця тэмы:

а) цi закранаўся ўжо гэты сюжэт раней?

б) як можна яго асвяжыць, закрануўшы зноў?

в) цi зацiкавiць тэма сюжэта чытачоў?

г) цi зможа тэма сюжэта прыцягнуць увагу чытачоў i ўтрымлiваць яе да канца артыкула?

д) цi варта пiсаць артыкул на гэтую тэму?

Б. Раскрыццё сюжэта

1. У сюжэце павiнны прысутнiчаць канфлiкт, чалавечыя iнтарэсы, прыватныя дэталi.

2. Сюжэт павiнен мець пачатак, сярэдзiну i канцоўку:

а) пачатак — уводная частка, “куля” — абгрунтоўвае важнасць тэмы i прыцягвае чытацкую ўвагу;

б) сярэдзiна — асноўны тэкст:

1) дае падставовую iнфармацыю;

2) звязвае адною нiткай увесь артыкул, г.зн. паказаных у iм людзей, падзеi цi прадметы;

3) утрымлiвае прамежкавы тэкст;

4) можа ўтрымлiваць у сабе дыялог (як бы пачутую збоку размову);

5) дазваляе прагучаць голасу рэпарцёра, што надае тэксту iндывiдуальнасць;

в) канцоўка — заключэнне:

1) завяршаецца кульмiнацыяй, раскрываючы сутнасць артыкула;

2) завяршаецца тым, чым артыкул пачынаўся, г.зн. той самай асобай цi падзеяй.

В. Структура

1. Залежыць ад характару артыкула — цi ён грунтуецца на навiнах апошняй гадзiны цi абапiраецца на аглядны матэрыял.

2. Перакуленая пiрамiда:

а) найбольш важная iнфармацыя — напачатку;

б) нiжэй — падставовая (фонавая) iнфармацыя цi перадгiсторыя.

3. Пясочны гадзiннiк:

а) пачатак — з ударнай падзеi;

б) у наступных абзацах — iнфармацыя ў парадку памяншэння важнасцi;

в) у завяршэнне — храналогiя папярэднiх падзей з адказам, як i чаму апошняя падзея змагла адбыцца.

Г. Аглядны артыкул i апошнiя навiны

1. Аглядны артыкул звычайна ўключае звесткi нетэрмiновага характару — рэпарцёр апiсвае падзеi, людзей або дзейнасць з пэўнай адлегласцi.

2. Апошнiя навiны звычайна маюць “гарачы” характар, i асноўная ўвага ў iх надаецца адказам на пытаннi па формуле “Хадзяка чэша”.

3. Шмат якiя артыкулы могуць пiсацца як адным, так i другiм спосабам, што дазваляе вар’iраваць стыль.

4. Тыпы аглядных артыкулаў:

а) прысвечаныя пэўнай асобе;

б) прысвечаныя выяўленню пэўных тэндэнцыяў;

в) рэтраспектыўныя агляды;

г) аналiтычныя артыкулы.

Д. Прынцыпы ўдалага выкладання матэрыялу

1. Робэрт Ганiнг “Дзесяць прынцыпаў яснага напiсання”:

а) пiсаць кароткiмi сказамi;

б) аддаваць перавагу простаму перад складаным;

в) аддаваць перавагу агульназразумелым словам;

г) пазбягаць залiшнiх словаў;

д) апiсваць дзеяннi з дапамогаю дзеясловаў;

е) пiсаць так, як гаворыш;

ж) пiсаць так, каб чытач мог уяўляць карцiну апiсанага;

з) прывязваць змест да чытацкага досведу;

i) як мага больш разнастаiць апiсанне;

к) пiсаць, каб выразiць, а не каб уразiць.

2. Рой Пiтэр Кларк “Чатырнаццаць адметнасцяў пiсьменнiцкага ўмельства”:

а) глядзець на свет як на скарбонку, поўную новых сюжэтаў;

б) спараджаць для напiсання артыкулаў свае ўласныя iдэi;

в) прагна збiраць iнфармацыю;

г) не шкадаваць часу на працу над уводнаю часткай;

д) не спяшацца з артыкулам, а руплiва над iм працаваць;

е) разумець важнасць арганiзацыi матэрыялу перад тым, як сесцi за яго напiсанне;

ж) не шкадаваць часу на перапiсванне;

з) ацэньваць напiсаны артыкул на слых i праз унутраныя пачуццi, а не на вока;

i) любiць расказваць;

к) пры напiсаннi артыкула не баяцца рызыкi;

л) чытаць болей раманаў i навелаў;

м) iмкнуцца, каб артыкул выходзіў “без швоў”;

н) пiсаць так, каб падабалася самому;

о) з галавой занурацца ў матэрыял.

IV. ЭТЫКА РЭПАРТАЖУ

А. Тры прынцыпы

1. Дакладнасць: час, даты, iмёны, цытаты — усё павiнна заўжды правярацца.

2. Ураўнаважанасць: заўжды павiнен падавацца пункт погляду супрацьлеглага боку — у любой гiсторыi ёсць, прынамсi, два бакi.

3. Бесстароннасць: перадаваць пазiцыi бакоў трэба заўжды без нiякiх скажэнняў.

4. I як выснова: журналiст нясе на сабе адказнасць за паказ сваiм чытачам i гледачам сапраўднай карцiны свету.

Б. Сучасныя этычныя праблемы

1. Бесстароннасць i аб’ектыўнасць — не хавайцеся за фразай: “паводле нашых iнфармацыйных крынiцаў”.

2. Непрадстаўленне сябе як журналiста:

а) трэба заўжды называць сваю сапраўдную прафесiю: журналiст;

б) трэба папярэджваць рэспандэнта аб мэце iнтэрв’ю.

3. Эканамiчны ўцiск:

а) у прэсе: больш рэкламы — менш навiнаў;

б) на тэлебачаннi: больш забаўляльных праграмаў — менш навiнаў.

4. Сакрэтнасць i права грамадскасцi на веданне фактаў: замах на сферу сакрэтнасцi (у т.л. таямнiцу прыватнага жыцця) часта з’яўляецца вынiкам пагонi за кiдкiмi загалоўкамi.

5. Асабiстыя iнтарэсы:

а) дачыненнi праз удзел у адным клубе;

б) сяброўскiя дачыненнi;

в) палiтычная заангажаванасць жонкi (мужа).

6. Ананiмныя крынiцы iнфармацыi:

а) часам неабходныя; часта могуць весьцi да злоўжывання;

б) у чытача можа ўзнiкаць падазрэнне, што ананiмная крынiца — сам рэпарцёр.

7. Падарункi — самае кароткае правiла: нiчога каштоўнага не прымаць.

8. Спагадлiвае стаўленне цi жорсткая палiтыка: прыняцце рашэнняў, калi публiкаваць i калi не публiкаваць iмёны — ахвяраў згвалтавання i да т.п.

9. Журналiсцкая высакамернасць:

а) прэса падсправаздачная грамадскасцi;

б) трэба прызнаваць свае памылкi.

В. Лiчбы i этыка

1. Лiчбы павiнны заўжды мець тлумачэнне:

а) пазбягайце бессэнсоўных параўнанняў;

б) суправаджайце працэнтныя паказальнiкi рэальнымi лiчбамi, якiя за iмi стаяць.

2. Лiчбы павiнны падавацца ў кантэксце:

а) суадносьце лiчбы з тым, што для чытачоў з’яўляецца агульнавядомым;

б) карыстайцеся лiчбамi ў iнфармацыйных мэтах.