Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЗМ.Бут-Гусаім. 2009.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
16.11.2018
Размер:
123.9 Кб
Скачать

Літаратура

1 Беларуская граматыка : У 2 частках / М.В. Бірыла [і інш.] ; Акад. навук БССР ; Ін-т мов-ва імя Я. Коласа ; пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 1: Фаналогія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – 431 с.

2 Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч [і інш.] ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мінск : Выш. школа, 1980. – 238 с.

3 Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош [і інш.] ; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск : Выд. У.М. Скакун, 1997. – 288 с.

4 Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

5 Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова : Марфаналогія. Марфалогія : вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 334 с.

Сінтаксіс

7. Словазлучэнне. Сказ

1. Акрэсліце змест паняцця “словазлучэнне”. Асэнсуйце і засвойце тыпы і разрады словазлучэнняў па ступені семантычнай спаянасці кампанентаў, па марфалагічным выражэнні галоўнага кампанента, па структуры.

2. Ахарактарызуйце сінтаксічныя адносіны, якія выражаюцца паміж кампанентамі словазлучэнняў.

3. Акрэсліце сутнасць дапасавання як віду падпарадкавальнай сувязі. Пакажыце розніцу паміж поўным і няпоўным дапасаваннем.

4. Адкажыце, чым абумоўліваецца форма залежнага кампанента пры кіраванні. Навучыцеся практычна адрозніваць моцнае і слабае кіраванне, сфармулюйце прыём праверкі.

5. Адзначце, як выражаецца залежнасць падпарадкавальнага слова ў словазлучэнні з прымыканнем.

6. Акрэсліце паняцце сказа як граматычна арганізаванай, сэнсава і інтанацыйна закончанай камунікатыўнай адзінкі.

7. Засвойце класіфікацыю сказаў, заснаваную на наступных прынцыпах:

7.1. Па адносінах зместу да рэчаіснасці.

7.2. Па мэце выказвання.

7.3. Па інтанацыі.

7.4. Па структурнай арганізацыі ( па колькасці прэдыкатыўных частак, па члянімасці/нечлянімасці, па колькасці граматычных саставаў, па наяўнасці/адсутнасці даданых членаў, па ўскладненасці/няўскладненасці структуры, па паўнаце/непаўнаце саставу).

Практычнае заданне. Выканайце практыкаванне 25 з дапаможніка Яўневіча М.С., Сцяцко П.У. “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы” (Мн., 2006).

ЛІТАРАТУРА

Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1987.

Кечык С.Я., Рагаўцоў В.І. Моўны разбор у ВНУ і ў школе: схемы, узоры, заданні. Мн., 1988.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996.

Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мн., 1987, 2006