Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
77
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Верасень.

З…латая (в)осень - цудоўная і н…паўторная пара, сапраўдны кірмаш фабраў. Блакіт неба, жоўта-чырвонае лісце бяро(с,з) і асін, пунсовыя ягады каліны і шыпшыны. Пасля першых х…ладоў наступаю(т,ц)ь цеплыя сухія дні бабінага лета. Срэбнымі ніткамі плыве (у,ў) паветры павуці(н,нн)е, на лугах зв…няць косы – с…ляне сп…шаюцца сабраць апошні ўкос тра(у,ў), звезці духмянае сена ў хл…вы і гумны.

Пасля н…чных замара(з,с)каў пачынаецца лістапа(т,д). Ранкамі ў лесе в…сіць туман, р…знакаляровае лісце ў промнях сонца н…спешна апускаецца на з…млю. Здаецца, што трапляеш у ка(с,з)ку.

Раз-пора(з,с) праносяцца ў паветры шумлівыя хвалі. (Г)эта птушкі збіраюцца ў чароды перад адлетам у вырай. Розная драбяза, накшталт мухаловак, сітавак, ляціць групкамі, паважным касяком плыву(т,ц)ь гусі, косым шнурам – лебе(д,дз)і. А вось зязюлі, ястрабы л…цяць звычайна па адным.

У (в)асеннім лесе можна пачуць адрывісты глухі рык, што часам пужае грыбнікоў. Гэта падаюць голас ласі-самцы. Калі ў лесе (т,ц)іха, лася можна пачуць і за паўкіламетра. У іх пачаўся шлюбны перыя(т,д). Абзавеўшыся новымі рагамі, самцы наладжваюць б…злітасныя бойкі. Паядынак праходзіць амаль у ц…шыні, можна пачуць толькі глухія ўдары рагоў, ця(ш,ж)кае дыха(н,нн)е жывел ды трэск лама(ч,чч)а пад нагамі. Бара(дз,ц)ьба в…дзецца, як кажуць, да пераможнага канца. Больш слабы а(т,д)ступае і пакідае поле бою. А пераможца, адпачыўшы, агалошвае наваколле ўрачыстым рыкам.

Іншыя л…сныя жыхары, што рыхтуюцца да зімо(у,ў)кі, шлюбных клопатаў не маюць. Яны ц…гаюць сухую траву, лісце і абсталеўваюць цеплыя норы. За гэтым заняткам можна застаць і барсука, але, на жаль, яго сення мала дзе ўжо можна сустрэць. (С,З) кожным днем становіцца ўсе халадней. Пр(і,ы)рода рыхтуецца да зімы.

Заданні:

  1. Выпішыце з тэксту 10 спрадвечна беларускіх і 5 запазычаных слоў. Вызначце іх значэнне па тлумачальным слоўніку.

  2. Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс слоў.

  3. Выпішыце з тэкста словы, у якіх адбываецца пераход о, э – а. Растлумачце іх правапіс.

  4. Стварыце план тэксту.

  5. Падрыхтуйце пераказ тэксту па плане.

  6. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.

Наш Францыск Скарына.

Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына, сын купца з Полацка. У чатырнаццаць гадоў ен, дабраўшыся да Кракава, паступае там ва універсітэт. У 1506 годзе атрымлівае ступень бакалаўра. Пасля няўтомны беларус дабіраецца да Італіі і там, у Падуанскім універсітэце, атрымоўвае ступень доктара лекарскіх навук. У 1517 годзе Скарына ў Празе. Там ен пачынае сваю друкарскую дзейнасць. За тры гады выдае 22 кнікі “Бібліі”, перакладзенай ім на беларускую мову. Гэта першы пераклад гэтай кнігі на жывую мову жывога народа.

Затым Скарына друкуе кнігі ў Вільні, якая на працягу многіх стагоддзяў была культурнай сталіцай Беларусі і Літвы. Тут выйшлі яго “Апостал” і “Малая падарожная кніжыца”.

Гэтыя кнігі былі сродкам для пашырэння пісьменнасці, асветы, культуры. Яны даводзілі, што наша родная мова не горшая за іншыя. Скарына верна і аддана служыў свайму народу, быў гуманістам, адукаванейшым чалавекам свайго часу і змагаром за родную культуру і мову. У прадмовах да кожнай кнігі ен не стамляўся клікаць да ведаў, казаў, што нельга выкупіць грахі, ахвяруючы царкве, што не той хрысціянін, хто так завецца, а той, хто любіць людзей. Казаў, што трэба быць памяркоўным да ўсіх народаў і вер, бо ўсе маюць права на месца пад сонцам, а таму і мова беларуская нічым не горшая за латынь.

Заданні:

  1. Выпішыце словы з ў, растлумачце іх правапіс.

  2. Выпішыце з тэксту уласнабеларускія словы. Растлумачце іх значэне.

  3. Падрыхтуйцеся пісаць тэкст пад дыктоўку.

  4. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.