Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DO_ak_ecohist1.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
1.2 Mб
Скачать

Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”

  • Праводзіць даследаванні па праблеме альтэрнатыўных шляхоў гістарычнага развіцця Беларусі. Гэтага патрабуе суверэнны статус нашай дзяржавы;

  • праводзіць параўнальна-гістарычнае даследаванне ўсіх грамадскіх і гаспадарчых укладаў, што існавалі і існуюць у гісторыі Беларусі, вылучаць найбольш эфектыўныя з іх;

  • вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканомікі і палітыкі;

  • вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ў развіцці грамадства, гаспадаркі і дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі;

  • вывучаць праблемы развіцця беларускага грамадства і эканомікі ва ўмовах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС;

  • вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ў развіцці грамадства і гаспадаркі і стане навакольнага асяроддзя;

  • вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканамічнай, палітычнай, духоўнай і інтэлектуальнай сфер жыцця грамадства;

  • вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці стану адукацыі і ступені развіцця краіны.

Такім чынам, гісторыя Беларусі:

  • дае паняцце аб месцы незалежнай Беларусі ў свеце;

  • дае паняцце аб стане нацыянальнай гаспадаркі;

  • дае паняцце аб перспектывах развіцця беларускай дзяржавы і нацыі;

  • дае паняцце аб спосабах і шляхах больш эфектыўнага развіцця Беларусі.

Кантрольныя пытанні да тэмы №1

  1. Што такое гісторыя? Што з’яўляецца аб’ектам даследвання ў гістарычнай навуцы?

  2. З імёнамі якіх навукоўцаў звязана станаўленне гістарычнай навукі на Беларусі?

  3. Пералічыце функцыі гістарычнай навукі і растлумачце іх сутнасць.

  4. Што такое перыядызацыя гісторыі? Якія падыходы да перыядызацыі існуюць у гістарычнай навуцы?

  5. Дайце тлумачэнне адрозненням, якія існуюць паміж фармацыйнай і цывілізацыйнай канцэпцыямі перыядызацыі гісторыі.

  6. Якія існуюць перыядызацыі гісторыі Беларусі?

  7. У чым заключаецца сутнасць метадалогіі гісторыі?

  8. Што такое метад даследвання? Якімі метадамі карыстаецца гістарычная навука?

  9. На падставе якіх крыніц вывучаецца гісторыя Беларусі?

  10. Якія публікацыі дакументаў па гісторыі Беларусі вы ведаеце?

  11. Пералічыце найбольш актуальныя задачы вывучэння гісторыі Беларусі, прапануйце свае варыянты.

ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАцТВА (100 – 40 ТЫС. г. ДА Н. Э.)

Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.)

Асноўныя паняцці:

археалагічная гістарычная перыядызацыя; першабытная эпоха; агульнагістарычная перыядызацыя; палеаліт; неандэртальцы; праабшчына; групавы шлюб; прысвайваючая гаспадарка; ледавік; краманьёнцы; стаянка; Бердыж; скрэблы; праколкі; рубілы; “адшчэпа”; мусцьерская культура; лоўчая абшчына; родавая абшчына; мацярынскі род; экзагамія; эндагамія; татэмізм; анімізм; фетышызм; чурынга; магія; айкумена; мікраліты; археалагічныя культуры; ляпны посуд; ткацтва; матычнае земляробства; Краснасельскія шахты; “неалітычная рэвалюцыя”; энеаліт; бранзалеты; фібулы; струменчатая рэтуш; ляднае земляробства; індаеўрапейцы; бацькоўская родавая абшчына; аўтахтоннае насельніцтва; балты; сырадутны метад плаўкі; гарадзішчы; селішчы; “вялікае перасяленне народаў”; славяне; ворнае земляробства; суседская сельская абшчына; дрыгавічы; радзімічы; крывічы; канцэпцыі паходжання беларусаў.

Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:

  • нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;

  • нізкія тэмпы развіцця грамадства;

  • калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;

  • сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;

  • адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.

Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:

  • КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

    • Ранні – (на Беларусі не было);

    • Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

    • Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;

Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;

  • БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;

  • ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.

Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.

Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.

Агульнагістарычная перыядызацыя

Археалагічная перыядызацыя

Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны

Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт

Мацярынская раннеродавая абшчына

Каменны век, верхні ці позні палеаліт

Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны

Бронзавы век

На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына

Жалезны век

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]