Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kiturko.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
1.42 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Археалагічная культура агульнасць аднастайных па матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў на акрэсленай тэрыторыі і храналагічна блізкіх па часе існавання.

Вытворчая гаспадарка гаспадарка, пры якой людзі забяспечвалі сябе прадуктамі харчавання дзякуючы ўласнай працы (земляробства, жывёлагадоўля).

Матрыярхат перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў сістэме сямейна-шлюбных адносін і сваяцтва вялося па жаночай лініі (адпаведна, патрыярхат  па бацькоўскай).

Неалітычная рэвалюцыя  тэрмін, якім абазначаецца якасна новы перыяд у гаспадарчым жыцці першабытнага чалавека, які адбыўся ў перыяд неаліту, звязаны з пераходам старажытных людзей ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі.

Першабытнаабшчынны лад перыяд у гісторыі, які ахоплівае час ад з’яўлення першых людзей да ўзнікнення класавага грамадства. Характарызуецца паступовай біялагічнай эвалюцыяй чалавека, узаемаабумоўленасцю абшчынных, роднасных і эканамічных сувязяў паміж людзьмі, калектыўнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, ураўнальным размеркаваннем сродкаў існавання.

Прысвойваючая гаспадарка тып гаспадаркі, пры якой людзі нічога не выраблялі самі, а спажывалі ў ежу прадукты прыроды (збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства).

Род калектыў кроўных родзічаў, якія вялі сваё паходжанне па адной лініі (мацярынскай або бацькоўскай), усведамлялі сябе патомкамі агульнага продка і мелі агульнае родавае імя (часцей за ўсё гэта была назва якой-небудзь жывёлы ці птушкі).

Родавая абшчына аб’яднанне кроўных родзічаў, якія мелі калектыўную ўласнасць і вялі агульную гаспадарку.

Рэлігія светапогляд і светаадчуванне, а таксама спецыфічныя дзеянні (культ), заснаваныя на веры ў звышнатуральныя сілы.

Шматукладная гаспадарка тып гаспадаркі перыяду разлажэння першабытнага грамадства, у якой суіснавалі розныя эканамічныя ўклады (першабытны, рабаўладальніцкі, феадальны).

Этнас устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленні пра агульнасць паходжання. Асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляюцца племя, народнасць, нацыя.

Храналогія падзей

100 35 тыс. гадоў да н. э. час з’яўлення першых людзей на тэрыторыі Беларусі.

100–10 тыс. гадоў да н. э.  палеаліт.

9–5 тыс. гадоў да н. э.  мезаліт.

канец 5–3 тыс. да н. э.  неаліт.

2 тыс. да н. э. VІІІ ст. да н .э. бронзавы век.

VІІ ст. да н .э. VІІ ст. н. э. жалезны век.

VІІ VІІІ ст. н. э. масавае рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі.

VІІІ ст. н. э. існаванне шматукладнай гаспадаркі.

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Калі адбылося трывалае засяленне першабытнымі людзьмі тэрыторыі сучаснай Беларусі? Што перашкаджала больш ранняму яе засяленню?

2. Вызначце асноўныя рысы, характэрныя для прысвойваючай, вытворчай і шматукладнай гаспадарак.

3. Дакажыце, што на землях сучаснай Беларусі не было падставаў для развіцця рабаўладальніцтва.

4. Дайце характарыстыку асноўных формаў першабытнай рэлігіі.

5. Якія канцэпцыі этнагенезу беларусаў вам вядомы?

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА РЭФЕРАТАЎ

1. Гаспадарка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку.

2. Эвалюцыя прылад працы ў першабытную эпоху.

3. Шматукладная эканоміка на землях Беларусі ў перыяд разлажэння першабытных адносін.

4. Зараджэнне і развіццё мастацтва ў першабытную эпоху.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]