
- •І.Ф. Кітурка гісторыя беларусі
- •Змест Уводзіны Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі
- •Заключэнне
- •Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •5. Праблема этнагенезу беларусаў. Літаратура
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •5. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі. Асноўныя тэрміны
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Заключэнне
- •Дадатак 1
- •Дадатак 2
Заключэнне
Гісторыя Беларусі багатая і самабытная. Яна з’яўляецца скарбам не толькі непасрэдна беларускага народа, але і неад’емнай часткай славянскай і еўрапейскай гісторыі. У беларускай гістарыяграфіі вылучаюцца некалькі агульных заканамернасцей, у адпаведнасці з якімі адбывалася развіццё народаў Еўропы, у тым ліку і беларускага:
-
асноўныя этапы цывілізацыйнага развіцця (Старажытнасць, Сярэднія вякі, Новы час, Навейшы час);
-
этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця (дзікасць, варварства, аграрнае грамадства, індустрыяльнае грамадства);
-
формы палітычнага ладу (манархія, таталітарызм, дэмакратыя);
-
этапы духоўнага і культурнага развіцця (прыняцце хрысціянства, Рэнесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Асветніцтва) і інш.
У сваім развіцці беларускі народ прайшоў доўгі і няпросты шлях. Займаючы выгаднае геаграфічнае становішча, беларускія землі траплялі ў сферу палітычных інтарэсаў розных дзяржаваў і вельмі часта паняволі ўцягваліся ў ваенныя канфлікты. Войны аказалі вельмі значны ўплыў на фарміраванне беларускага этнасу і менталітэту. Але ў гэтых цяжкіх выпрабаваннях беларусы здолелі выстаяць, зберагчы нацыянальныя каштоўнасці і адметнасці – мову, культуру, звычаі.
Адной з асаблівасцяў гісторыі Беларусі з’яўляецца той факт, што беларуская нацыя фарміравалася ў асноўным як нацыя сялянская. Уваходжанне Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Савецкага Саюза суправаджалася палітыкай паланізацыі і русіфікацыі. У выніку гістарычна склалася так, што беларуская нацыянальная інтэлігенцыя доўгі час існавала толькі ў першым пакаленні. Таму можна сказаць, што беларускі народ здолеў захавацца як самастойны этнас не «дзякуючы», а «насуперак» многім гістарычным падзеям і палітычным памкненням.
Галоўным багаццем Беларусі заўсёды былі людзі. Працавітыя, таленавітыя і сумленныя, яны штодзённай працай стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, якія сёння з’яўляюцца нашымі здабыткамі.
Гісторыя беларускага народа працягваецца, і ад кожнага з нас залежыць, якім будзе будучае нашай краіны.
Дадатак 1
Змяненне колькасці насельніцтва Беларусі
на працягу хvі–хх ст.
Год |
Колькасць насельніцтва |
1567 г. |
2 500 тыс. чалавек |
1648 г. |
3 700 тыс. чалавек
|
1650 г. |
2 876 тыс. чалавек
|
1667 г. |
1 352 тыс. чалавек
|
1700 г. |
2 200 тыс. чалавек
|
1717 г. |
1 500 тыс. чалавек
|
1790 г. |
3 600 тыс. чалавек
|
1811 г. |
3 800 тыс. чалавек
|
1835 г. |
3 300 тыс. чалавек
|
1863 г. |
4 200 тыс. чалавек
|
1897 г.
|
6 600 тыс. чалавек |
1913 г. |
6 899 тыс. чалавек
|
на пачатку 1914 г. |
7 500 тыс. чалавек
|
у канцы 1917 г. |
6 900 тыс. чалавек
|
на пачатку 1921 г. |
6 700 тыс. чалавек
|
1921 г. (6 паветаў ССРБ) |
1 544 тыс. чалавек |
1931 г. Заходняя Беларусь у складзе ІІ Рэчы Паспалітай |
4 600 тыс. чалавек |
1926 г. БССР
|
7 700 тыс. чалавек |
1939 г. БССР да аб’яднання |
5 567 тыс. чалавек |
1939 г. БССР пасля аб’яднання
|
8 900 тыс. чалавек |
1940 г. |
9 046 тыс. чалавек
|
1945 г. |
6 200 тыс. чалавек
|
1950 г. |
7 700 тыс. чалавек
|
1959 г. |
8 056 тыс. чалавек
|
1970 г. |
9 002 тыс. чалавек
|
1979 г. |
9 559 тыс. чалавек
|
1988 г. |
10 143 тыс. чалавек
|
1989 г. |
10 151 тыс. чалавек
|
1994 г.
|
10 036 тыс. чалавек |
1999 г. |
10 054 тыс. чалавек
|
2000 г. |
10 017 тыс. чалавек
|
У вайне 1654–1664 гг. знік кожны другі беларус
У Паўночнай вайне 1700–1721 гг. загінуў кожны трэці беларус
У Першай сусветнай вайне загінуў кожны трэці беларус
Ад сталінскіх рэпрэсій загінуў кожны чацвёрты беларус
У Другой сусветнай вайне загінуў кожны чацвёрты беларус