- •31. Адмена прыгоннага права і буржуазньтя рэформы 1860 – 1880 гг.У Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •33. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Беларусі, яго вынікі і наступствы.
- •35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.
- •37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі.
- •38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)
- •39. Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.
- •4. Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна «Белая Русь».
- •13. Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е.Полацкая, к.Тураўскі, к.Смаляціч.
- •11. Язычніцтва на землях Беларусі.
- •12. Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
- •14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.
- •60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.
- •64. Сучаснае культурнее жыццё Беларусі.
- •6. Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
- •51 Акупацыйны рэжым нацыстаў у Беларусі. Развіццё Партызанскага руху і падполля.
33. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Беларусі, яго вынікі і наступствы.
У Беларусі ў гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт руха які прывёў да паўстання 1863 – 1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: "белыя" і "чырвоныя". Белыя выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і тое, не ўласнымі сіламі а з дапамогай краін Захаду. "Чырвоныя" выказваліся за самастойнае паўстанне, якое павінна было перамагчы само, без замежнай дапамогі. Чырвоныя падзяляліся на правых і левых. Правыя (умеранныя) чырвоныя выказваліся за аднаўленне Польшчы, за бясплатнае надзяленне сялян невялікімі зямельнымі надзеламі (каля 4 га), за пабудаву рэспубліканскага ладу, нацыянальнае пытанне ў межах РП замоўчвалі. Левыя чырвоныя (радыкалы) выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсей зямлі сялянам, за пабудову справядлівага (магчыма сацыялістычнага) грамадства, за самавызначэнне народаў якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Да Левых чырвоных адносіўся і лідэр паўстання ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі.
Канстанцін Каліноўскі віднейшы прадстаўнік Беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэння беларускай мовы, акрамя таго ён быў за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і за пабудову справядлівага грамадства "дзе няма паноў і ўсе роўныя". Сваю палітычную праграму ён выклаў у сямі нумарах газеты "мужыцкай праўды". Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К. Каліноўскі. Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага ён абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў, якімі яны да гэтага карысталіся. Але ў сакавіку ЦНК, дзе ўладу да рук прыбралі "белыя", адхіліў ад улады ЛПК і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Якубам Гейштарам. Каліноўскі быў накіраваны камісарам паўстання ў Гродзенскую губерню. ЦНК пад кіраўніцтвам Белых загубіў справу паўстання, таму што разлічваў не на свае сілы, як урад чырвоных, а ў першую чаргу на дапамогу Захаду. Асноўная задача, якую ставіў ЦНК перад паўстанцкіммі атрадамі ў Беларусі і Польшчы, гэта як небудзь пратрымацца да англафранцузскага ўтаржэння. Царызм атрымаў час каб арганізаваць адпор паўстанцам. А Англічане і Французы нават і не падумалі пачынаць вайну з Расіяй.
У Беларусі, галоўным чынам у заходніх губернях, пачалі стварацца атрады з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, часткі сялян а таксама студэнтаў, вучняў, афіцэраў, якія пакінулі армію. Агульнага плана дзеянняў не было. Большасць сялян з-за агранічанасці праграмы ЦНК і антыпольскай прапаганды расійскіх улад устрымалася ад паўстання. Усяго ў Беларусі ў першай палове 1863 г. адбылася 46 баёў паўстанцаў з расійскай арміяй, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншыне і Віленшчыне. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела па кіраўніцтву правінцыямі Літвы, на чале паўстання зноў стаў К. Каліноўскі, які ўтварыў падпольны ўрад – Беларуска-Літоўскі Чырвоны Жонд, але было ўжо позна. Неабходна адзначыць, што на падаўленне паўстання значны уплыў аказаў віленскі генерал губернатар Мікіта Мікалаевіч Мураўёў, адзін з самых кампетэнтных чыноўнікаў ў РІ. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а ў 1864 г. былі разгромлены і апошнія атрады ў Польшчы. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні. У Беларусі і ў Літве было абвешчана надзвычайнае становішча, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.
Вынікі паўстання для Беларусі былі неадназначныя: зачынены Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут; амаль усе рэформы царскага ўрада, прайшлі тут са значным спазненнем. Але умовы вызваленя сялян сталі значна лягчэйшымі чым у астатняй РІ.
34. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу ў парэформенны перыяд. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палытычным руху ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі. Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць. Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху У адрозненне ад расійскай і заходнееўрапейскіх беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці.
Агульнасць тэрыторыі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., налічвала 6,7 млн чалавек, што складала Па нацыянальным складзе 65,6 % насельніцтва Беларусі з'яўляліся беларусамі, 14,6 % — яўрэямі, 6 % — рускімі, 5,2 % — палякамі, 4,6 % — украінцамі. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы, у меншай ступені былі прадстаўлены палякі. Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У пачатку XX ст. колькасць пастаянных наёмных рабочых склала болын за 400 тыс. чалавек. У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.
Агульнасць гаспадарчага жыцця. Агульнасць гаспадарчага жыцця з'яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю Выезд Беларусаў за межы радзімы на работу або вучобу дазваляў ім знаёміцца з пабытам і культурай іншых народаў, дапамагаў усведамляць свае этнічныя адметнасці.
Развіццё беларускай літаратурнай мовы. 3 пачатку XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. На момант першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі існаванне беларускай мовы прызнавалася расійскай афіцыйнай уладай. Значная частка насельніцтва Беларусі ў перапісе назвала беларускую мову сваёй роднай. У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларускамоўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка).
Нацыянальная самасвядомасць. Нацыянальная самасвядомасць — сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання. Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы.
Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыя – гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Роля «Нашай нівы» ў развіцці культуры Беларусі і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі. Публікацыі «Нашай нівы» пабуджалі мясцовую інтэлігенцыю шукаць адказ на пытанне: дык хто ж такія беларусы? У гэтых пошуках паволі выспявала беларуская нацыянальная ідэя.