Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история Беларуси.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
06.07.2018
Размер:
361 Кб
Скачать
☆

57. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання.

Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР.

Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары.

Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады». У сакавіку 2002г была сфармулявана канцэпцыя бел мадэлі эканамічнага развіцця(1.моцная і эффектыўная ўлада 2.развіццё прыватнага сэктару разам з дзяржаўным, але не на шкоду дзярж інтарэсам).