Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная праца.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.11.2017
Размер:
97.79 Кб
Скачать
  1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Фізікі назіралі за паводзінамі наведвальнікаў канцэртаў на аснове відэаролікаў, якія знаходзяцца ў вольным доступе ў Інтэрнэце. Рух кожнага чалавека з натоўпу аблічбоўвае, пераводзілі ў двухмерную плоскасць, а затым рабілі аналіз на прадмет размеркавання абсалютных хуткасцяў і вектараў руху.

Навукоўцы заўважылі, што рух наведвальнікаў канцэртаў вельмі падобны на рух часціц газу. Аўтары лічаць такі вынік вельмі незвычайным, так як з фізічнага пункту гледжання гаворка ідзе аб прынцыпова розных сістэмах: нераўнаважнай ў першым выпадку і раўнаважкай у другім.

Калі малекулы газу рухаюцца за кошт інэрцыі і сутыкненняў, то госці канцэртаў рухаюцца самастойна.

На аснове сабранай інфармацыі навукоўцы распрацавалі мадэль руху натоўпу, асноўнымі параметрамі якой былі ўзровень выпадковага шуму і схільнасць прытрымлівання за суседзямі. Пры правільным падборы гэтых параметраў мадэль добра прайгравала дадзеныя відэаролікі. Даследчыкам нават атрымалася знайсці віхуры, якія часам ўтвараюцца ў такім натоўпе (mosh pits).

Фізіка паводзін натоўпу мае вялікае значэнне для планавання масавых мерапрыемстваў (па матэрыялах Telegraf.by).

  1. Вызначце стыль перкладзенага на беларускую мову тэксту Задання 3, назавіце стылістычныя (лексічныя, марфалагічныя, сінтакічныя) сродкі атрыманага беларускамоўнага тэксту, прывядзіце прыклады з яго. Вынікі занясіце ў прыведзеную табліцу.

Для паспяховага вызначэння стылю падумайце, каму тэкст адрасаваны (ці патрэбна спецыяльная падрыхтоўка для яго разумення, наколькі шырокая аўдыторыя можа ім зацікавіцца), з якой мэтай напісаны тэкст, да якога жанру можа належыць і ў якім выданні змешчаны.

Стыль

Моўныя сродкі

лексічныя

марфалагічныя

сінтаксічныя

Навуковы стыль

Тэрміны(аналіз, вектар, малекулы, інэрцыя, мадэль, аблічбоўвае, двухмерная плоскасць,

абсалютная хуткасць, ўзровень выпадковага шуму)

Назоўнікаў у тэксце больш , чым дзеясловаў.

Упрапановах выкарыстоўваюцца прыслоўі са значэннем накіравання. Маюцца словазлучэнні абагульняючага

значэння. Рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага

ліку.

Складаныя сказы( Рух кожнага чалавека з натоўпу аблічбоўвае, пераводзілі ў двухмерную плоскасць, а затым выраблялі аналіз на прадмет размеркавання абсалютных хуткасцяў і вектараў руху.)

  1. Складзіце анатацыю (да чатырох сказаў) на беларускай мове на прапанаваны рускамоўны артыкул.

Узор анатацыі (вылучаны моўныя клішэ, універсальныя для жанру анатацыі на артыкул):

Артыкул прысвечаны пытанням арганізацыйнага афармлення таварыства «Далоў непісьменнасць» (ТДН) у Пскове ў 1920-я гг. Раскрываюцца задачы, лозунгі, формы і віды дзейнасці таварыства. Асаблівая ўвага звяртаецца на прававую аснову і матэрыяльную базу функцыянавання арганізацыі. На аснове аналізу дынамікі колькаснага складу добраахвотнага таварыства, выніковасці яго практычнай дзейнасці, а таксама характару ўзаемадзеяння з іншымі грамадскімі арганізацыямі вызначаецца ступень удзелу ТДН у грамадска-палітычным жыцці рэгіёна.

Моўныя клішэ, якія таксама могуць быць выкарыстаны:

Разглядаецца праблема / пытанне…

Аналізуецца…

Характарызуецца…

Пададзены (вынікі доследу, назірання, аналізу…)

Абагульняецца…

Вылучаны асноўныя этапы…

Прапанавана (мадэль, канцэпцыя, гіпотэза…)

Асноўны змест даследавання складае…

У артыкуле гаворыцца пра / аб…

Артыкул раскрывае змест паняцця…

У артыкуле выкладзены погляды на…

Даецца прагноз / перспектыва (развіцця, прымянення…)