
- •Ахарактарызуйце беларускія словы (словазлучэнні), адзначыўшы ў табліцы патрэбнае. У якасці даведкі ў дужках падаецца англійскі і / або рускі адпаведнік.
- •Адрэдагуйце тэкст, выправіўшы арфаграфічныя, граматычныя памылкі, паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку.
- •Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
- •Складзіце анатацыю (да чатырох сказаў) на беларускай мове на прапанаваны рускамоўны артыкул.
- •Анатацыя
-
Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Фізікі назіралі за паводзінамі наведвальнікаў канцэртаў на аснове відэаролікаў, якія знаходзяцца ў вольным доступе ў Інтэрнэце. Рух кожнага чалавека з натоўпу аблічбоўвае, пераводзілі ў двухмерную плоскасць, а затым рабілі аналіз на прадмет размеркавання абсалютных хуткасцяў і вектараў руху.
Навукоўцы заўважылі, што рух наведвальнікаў канцэртаў вельмі падобны на рух часціц газу. Аўтары лічаць такі вынік вельмі незвычайным, так як з фізічнага пункту гледжання гаворка ідзе аб прынцыпова розных сістэмах: нераўнаважнай ў першым выпадку і раўнаважкай у другім.
Калі малекулы газу рухаюцца за кошт інэрцыі і сутыкненняў, то госці канцэртаў рухаюцца самастойна.
На аснове сабранай інфармацыі навукоўцы распрацавалі мадэль руху натоўпу, асноўнымі параметрамі якой былі ўзровень выпадковага шуму і схільнасць прытрымлівання за суседзямі. Пры правільным падборы гэтых параметраў мадэль добра прайгравала дадзеныя відэаролікі. Даследчыкам нават атрымалася знайсці віхуры, якія часам ўтвараюцца ў такім натоўпе (mosh pits).
Фізіка паводзін натоўпу мае вялікае значэнне для планавання масавых мерапрыемстваў (па матэрыялах Telegraf.by).
-
Вызначце стыль перкладзенага на беларускую мову тэксту Задання 3, назавіце стылістычныя (лексічныя, марфалагічныя, сінтакічныя) сродкі атрыманага беларускамоўнага тэксту, прывядзіце прыклады з яго. Вынікі занясіце ў прыведзеную табліцу.
Для паспяховага вызначэння стылю падумайце, каму тэкст адрасаваны (ці патрэбна спецыяльная падрыхтоўка для яго разумення, наколькі шырокая аўдыторыя можа ім зацікавіцца), з якой мэтай напісаны тэкст, да якога жанру можа належыць і ў якім выданні змешчаны.
Стыль |
Моўныя сродкі |
||
лексічныя |
марфалагічныя |
сінтаксічныя |
|
Навуковы стыль |
Тэрміны(аналіз, вектар, малекулы, інэрцыя, мадэль, аблічбоўвае, двухмерная плоскасць, абсалютная хуткасць, ўзровень выпадковага шуму) |
Назоўнікаў у тэксце больш , чым дзеясловаў. Упрапановах выкарыстоўваюцца прыслоўі са значэннем накіравання. Маюцца словазлучэнні абагульняючага значэння. Рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку.
|
Складаныя сказы( Рух кожнага чалавека з натоўпу аблічбоўвае, пераводзілі ў двухмерную плоскасць, а затым выраблялі аналіз на прадмет размеркавання абсалютных хуткасцяў і вектараў руху.) |
-
Складзіце анатацыю (да чатырох сказаў) на беларускай мове на прапанаваны рускамоўны артыкул.
Узор анатацыі (вылучаны моўныя клішэ, універсальныя для жанру анатацыі на артыкул):
Артыкул прысвечаны пытанням арганізацыйнага афармлення таварыства «Далоў непісьменнасць» (ТДН) у Пскове ў 1920-я гг. Раскрываюцца задачы, лозунгі, формы і віды дзейнасці таварыства. Асаблівая ўвага звяртаецца на прававую аснову і матэрыяльную базу функцыянавання арганізацыі. На аснове аналізу дынамікі колькаснага складу добраахвотнага таварыства, выніковасці яго практычнай дзейнасці, а таксама характару ўзаемадзеяння з іншымі грамадскімі арганізацыямі вызначаецца ступень удзелу ТДН у грамадска-палітычным жыцці рэгіёна.
Моўныя клішэ, якія таксама могуць быць выкарыстаны:
Разглядаецца праблема / пытанне…
Аналізуецца…
Характарызуецца…
Пададзены (вынікі доследу, назірання, аналізу…)
Абагульняецца…
Вылучаны асноўныя этапы…
Прапанавана (мадэль, канцэпцыя, гіпотэза…)
Асноўны змест даследавання складае…
У артыкуле гаворыцца пра / аб…
Артыкул раскрывае змест паняцця…
У артыкуле выкладзены погляды на…
Даецца прагноз / перспектыва (развіцця, прымянення…)