Ответы на экз. вопросы / Ответы / вопрос 62
.doc62. Нарастанне крызісных з'яу у СССР.
Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі, забяспечыць дынамічнае, ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі, як і СССР у цэлым, не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985 гг.) аб'ём валавай сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1,6 разы, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Адміністратыўна-камандная сістэма адлучала людзей ад сродкаў вытворчасці, не стварала ўмоў для выхавання ў сельскіх працоўнікаў высокароднай якасці – гаспадароў зямлі. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза – з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.
У 1970-1985 гг. былі зроблены некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Ў выніку заработная плата рабочых і служачых у канцы 70-х гг. павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц (па СССР 190 руб.), аплата калгаснікаў – больш чым у 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР 153 руб.). Некалькі палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання, якія выраслі амаль у 2,5 разы. Былі ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена 100% –ная аплата па цяжарнасці і родам усім працуючым жанчынам. Многа было зроблена па паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва. Толькі за гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі.
Рост грашовых даходаў насельніцтва садзейнічаў павілічэнню яго пакупніцкай здольнасці. Рознічны тавараабарот у 1985 г. у параўнанні з 1971 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.
Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, далнейшая канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем. Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36,5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах Заходняй Еўтопы – 60-80%.
У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм трмажэння. Асноўнымі прычынамі яго ўзнікнення былі:
1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.
2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.
3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.
4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.
Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.
