- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.2. Рэкультывацыя кар'ераў
- •10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •10.4. Гідралагічныя асаблівасці
- •Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі, тыс. М3 / год
- •10.5. Гідрахімічны рэжым
- •10.6. Донныя адклады
- •10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
10.4. Гідралагічныя асаблівасці
Водны баланс. Ураўненне воднага балансу кар’ерных вадаёмаў у агульным выглядзе мае выгляд:
Wрп + Wпп + Wо – Wи – Wпо – Wро = W ± Wн ,
дзе Wрп, Wпп –адпаведна прыток рачных (паверхневых) і падземных вод у вадаём; Wо – атмасферныя ападкі на паверхню вады; Wи – выпарэнне с паверхні вадаёма; Wпо, Wро – адпаведна адток паверхневых і падземных вод; W – змяненні запасаў вады ў вадаёме; Wн – невязка воднага балансу, якая ўключае неулічаныя кампаненты воднага балансу і недакладнсці разлікаў.
Разліковая забяспечанасць для большасці вадаёмаў прынята р = 75 % (малаводны год), а для асобных вадаёмаў, якія маюць вялікае экалагічнае ці гаспадарчае значэнне р = 95 % (вельмі малаводны год). Для параўнання мэтазгодна мець звесткі па воднаму балансу для сярэдняга па воднасці года (р = 50 %) (табл. 10.1).
Вадаабмен. Для вырашэння практычных задач разлічваецца каэфіцыент умоўнага вадаабмена (к):
к ( Wрп + Wпп + Wо ) / W,
дзе: W – аб’ём вады ў вадаёме, тыс. м3.
Таблица 10.1
Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі, тыс. М3 / год
Wрп |
Wпп*** |
Wо |
Wи |
Wпо*** |
Wро |
W |
Смаргонь. Сярэдні год (р=50 %) | ||||||
21940** |
193,0 |
884 |
700 |
0 |
22317* |
0 |
Смаргонь. Маловодны год (р=50 %) | ||||||
18500** |
193,0 |
656 |
756 |
0 |
18593* |
0 |
Вярхоўе. Сярэдні год (р=50 %) | ||||||
3390 |
45,1 |
751 |
554 |
3290,10 |
0 |
342* |
Вярхоўе. Маловодны год (р=50 %) | ||||||
2530 |
45,1 |
530 |
599 |
3290,1 |
0 |
–784* |
Крычаў. Сярэдні год (р=50 %) | ||||||
370 |
172,5 |
285 |
224 |
651,5 |
0 |
–48* |
Крычаў. Малаводны год (р=50 %) | ||||||
210 |
172,5 |
182 |
242 |
651,5 |
0 |
–329* |
Гайдукоўка. Сярэдні год (р=50 %) | ||||||
26,5 |
13,7 |
91,4 |
66,7 |
53,8 |
0 |
–11,1* |
Гайдукоўка. Малаводны год (р=50 %) | ||||||
16,2 |
13,7 |
64,9 |
72,1 |
53,8 |
0 |
–31,1* |
Па разлікам воднага балансу даследаваныя вадаёмы адносяцца да трох тыпаў: з добрым, здавальняючым і слабым вадаабменам, што адлюстроўвае іх умоўны вадаабмен і характар жыўлення.
Воднае жыўленне кар'ерных вадаемаў адбываецца грунтовымі водамі, якія былі выкрыты пры здабычы карысных выкапняў, а таксама водамі паверхневага сцеку і атмасфернымі ападкамі. Грунтовае жыўленне забяспечвае адносна стабільны і ўстойлівы ўзровень вады. Аднак ў кар'ерных вадаемах, якія звязаны з рачнымі сістэмамі, галоўнай крыніцай жыўлення з'яўляецца рачны сцек («Верхоўе» – р. Зах. Дзвіна; «Смаргонь» – р. Вілія і г.д.).
Адсутнасць неабходнасці ў рэгуляванні ўзроўня падкрэслівае падабенства кар'ерных вадаемаў з азерамі. Кар'ерным вадаемам, як і прыродным лімнічным сістэмам, характэрны запаволены водаабмен. Як вынік гэтай акалічнасці – працэс даволі хуткай трансфармацыі паступаючых водаў, акумуляцыя алахтонных і аўтахтонных рэчываў.
Вадаабмен значна павялічваецца ў тых вадаемаў, якія маюць пратокі і сувязь з ракой («Смаргонь») – пастаянная гідралагічная сувязь. Сязонная гідралагічная сувязь назіраецца на вадаеме «Вярхоўе» ў басейне р. Зах. Дзвіна.