Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
31
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
306.06 Кб
Скачать

17 Билет.

1. Прінцыпы гідралаг районір. Р-ны рб

У аснову гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі пакладзены комплексны геаграфічны (ландшафтны) падыход,басейны буйных рэк и гидралагичны прынцып (норма сцёку, питанне..). Комплекснасць гідралагічнага раянавання заключаецца у ландшафтнай ацэнцы тэрыторыі вадазбораў, умоў для фарміравання сцёку. У гэтым накірунку ацэньваецца роля геалогіі, рэльефу, глебаў, колькасныя паказчыкі фізіка-геаграфічных умоў вадазбораў, ступень іх асвоенасці, прыроднай і штучнай зарэгуляванасці. Пералічаныя фактары характэрызуюць умовы сцякання вады па паверхні вадазбораў, умовы папаўненя грунтовых вод і, адпаведна, устойлівасць жыўлення рэк у межах раёна. Ландшафтны прынцып па сваёй сутнасці адлюстроўвае занальныя фізіка-геаграфічныя асаблівасці тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і кліматычныя, якія змяняюцца з поўначы на поўдзень рэспублікі і абумоўліваюць асноўныя заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку.Азанальныя фактары адлюстроўваюць рэгіянальныя (мясцовыя) умовы вадазбораў, асабліва малых і вельмі малых рэчак (гушчыня рачной сеткі, ухілы рэк і нахілы вадазбораў, характар эразійных і рэчышчавых працэссаў). Некаторыя з іх у той ці ў другой ступені падпарадкоўваюцца занальным асаблівасцям тэрыторыі, якія адлюстроўваюць умовы фарміравання рачной сеткі і звязаны з генезісам рэльефу, грунтоў і г. д., напрыклад, Паазер’я і Палесся, цэнтральнай часткі Беларусі.Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён. Раён займае басейн р. Заходняя Дзвіна ў межах тэрыторыі Беларусі. Для яго характэрна наяўнасць маладога канечнамарэннага ландшафта. Характэрнай асаблівасцю раёна з’яўляецца высокі паказчык азёрнасці (каля 3 %) (мал. ). Найбольшае развіццё атрымалі азёрна-рачныя сістэмы, якія звязаны з такімі краявымі ледавіковымі утварэннямі, як Браслаўскае, Нявельска-Гродзенскае, Свінцянскае, Ушачскае, Лукомльское. У межах гэтай тэрыторыі назіраецца найбольшая азёрнасцьь - 12%, якая характэрна для басейна р. Друйка. Тут налічваецца 73 возера агульнай плошчай 124,9км2. Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён знаходзіцца на ўсходзе Беларусі і ахоплівае басейн Дняпра да горада Магілёва і Сажа да вусця р. Проні.Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён падзяляецца на Пайночны Верхне-Дняпроўскі, Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі і Паўднёвы Внржхне-Дняпроўскі падраёны, якія адрозніваюцца вышынёй над узроўнем мора і ўмовамі фарміравання сцёку. Паўночны Верхне-Дняпроўскі падраён нахілены на поўнач і рэкі тут цякуць у бок р.Заходняя Дзвіна. Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі падраён найбольш узвышаны і павольна паніжаецца на поўдзень і пераходзіць у ПаўднёвыВерхне-Дняпроўскі падраён.Вілейскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Віліі, Бярэзіны ніжэй г.Барысава (бас. Дняпра), вярхоўі рэк Уллы і Бярэзіны (бас. Нёмана).Нёманскі гідралагічны раён згнаходзіцца у заходняй частцы рэспублікі і адпавядае у асноўным басейну р. Нёмана ад вытоку да мяжы з Літвой.Цэнтральна-Бярэзінскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Дняпра ад Магілёва да Жлобіна, Друці, Бярэзіны ніжэй Барысава да вусця р. Рудненкі, Пцічы — да вусця р. Даколька, а таксама вярхоўя рэк Арэсы, Случы, Морачы і Лані (да шыраты створаў плацін вадасховішчаў Чырвонаслабадское, Салігорскае, Любаньскае).Прыпяцкі гідралагічны раён размешчаны на поўдні тэрыторыі Беларусі і ахоплівае басейн Прыпяці без узвышаных яго акраін (вярхоўя рэ\к Пцічы, Случы і г. д.), ніжняе цячэнне Бярэзіны (ніжэй вусця р. Рудзенкі), Сажа (ніжэй вусця р. Проні), Дняпра (ніжэй г. Жлобіна) і басейн р. Заходні Буг у межах тэрыторыі Беларусі.

Соседние файлы в папке экзамен