- •С.І. Сідор
- •Курс лекций
- •Р е ц е н з е н т ы
- •Тэма 1. Прадмет сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Сацыяльна-эканамічная геаграфiя ў сiстэме навук § 1. Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 2. Першасныя аб’екты вывучэння сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 2. Развіццё ідэй сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
- •§ 3. Антычны перыяд развiцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 4. Сэг у сярэднявеччы
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 5. Канец "класiчнай" геаграфii I пачатак "новай" геаграфіі
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •§ 6. Асноўныя напрамкiразвіцця iдэй сэг у XX ст.
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 3. Асноўныя ідэі, тэорыі, канцэпцыі і метады даследаванняў сэг
- •§ 7. Асноўныя iдэi, тэорыi I канцэпцыі прасторавай арганізацыі грамадства
- •Блок самаправеркi
- •§ 8. Новыя iдэi, напрамкi, гіпотэзы і тэорыі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 9. Агульнанавуковыя падыходы і метады
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 10. Агульнагеаграфічныя I спецыяльныя метады сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 4. Катэгарыйны фонд сацыяльна-эканамічнай геаграфіі § 11. Элементы лагічнай структуры сэг
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 12. Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 5. Тэорыя эканоміка-геаграфічнага становішча § 13. Эканоміка-геаграфічнае становiшча і яго віды
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 14. Роля эгс у развiцці аб’екта I яго ацэнка
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 16. Мiжнародны I мiжраённы падзел працы
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 17. Агляд работ па эканамiчным раянаваннi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 18. Эканамічны раён і яго прыкметы
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 7. Тэорыя тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэм § 19. Тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы і тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 8. Тэрытарыяльная арганізацыя грамадства § 20. Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 21. Заканамернасці размяшчэння насельнiцтва I гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 9. Тэндэнцыі і напрамкі развіцця сэг § 22. Сацыялагiзацыя і экалагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў
- •Блок самаправеркi
- •§ 23. Тэндэнцыі развіцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Блок самаправеркi
1. У чым заключаюцца адрозненні катэгорый "фізіка-геаграфічнае становішча" і "эканоміка-геаграфічнае становішча"? 2. Раскрыйце сутнасць катэгорыі "геапалітычнае становiшча". Дайце ацэнку геапалітычнага становішча Беларусі. 3. На палiтыка-адмiнiстрацыйнай карце Беларусі вызначце: а) iндывідуальнасць ЭГС Магілёўскай i Вiцебскай абласцей; б) рысы падабенства ЭГС Браслаўскага, Гродзенскага і Добрушскага раёнаў. 4. Падзялiце прыведзеныя ў пераліку гарадскія пасяленнi на тры групы па іx ЭГС: Паставы, Валожын, Асiповічы, Ліда, Любань, Мар’iна Горка, Лунiнец, Пружаны, Слонім, Быхаў, Старыя Дарогі, Чашнiкі, Ушачы, Хойнiкi, Жыткавічы.
Віды ЭГС. Падыходы да вылучэння асобных відаў эканоміка-геаграфічнага становішча могуць быць рознымі. Адзін з iх заключаецца ў выдзяленні відаў у залежнасці ад маштабу (дыстанцыйнасці) аб’ектаў, iншымі словамі – ад становiшча аб’екта ў адносінах да блiзкiх або далёкiх аб’ектаў. Такі падыход практыкуецца перш за ўсё ў дачыненні да гарадоў, калі можна адрознiваць і характарызаваць мікра-, меза- i макрастановішча горада.
Становішча горада ў адносiнах да яго непасрэднага наваколля, якое можна вывучаць на тапаграфічнай буйнамаштабнай карце, – гэта яго мікрастановiшча. Мезастановiшча вызначаецца адносiнамі горада да больш аддаленых аб’ектаў, уяўленне аб ім можна атрымаць на карце сярэдняга маштабу. Макрастановiшча вызначаецца на дробна-маштабнай карце, гэта становішча горада ў межах буйнога рэгiёна, краіны.
Так, мікрастановiшча Мінска – размяшчэнне яго на абодвух берагах ракi Свіслач, у яе даліне і на прылеглых узгорках; мезастановiшча – знаходжанне горада на Мiнскiм узвышшы, у яго паўднёва-ўсходняй частцы, у цэнтры Мiнскай вобласцi; макрастановішча – у цэнтры Беларусі, недалёка ад геаграфічнага цэнтра Еўропы, на захадзе Усходнееўрапейскай раўніны, на транскантынентальнай транспартнай ма-гістралі, што перасякае Еўразію. Адпаведна для Санкт-Пецярбурга: мiкрастановiшча – на астравах дэльты Нявы і прылеглых тэрыторыях; мезастановішча – у вусці Нявы i на беразе Фiнскага заліва, у цэнтральнай частцы вобласцi; макрастановiшча – на паўночным захадзе Расiі, недалёка ад мяжы з Фінляндыяй і Эстонiяй, порт на Балтыйскім моры.
Пры другім падыходзе віды ЭГС вылучаюцца ў залежнасці ад месца, якое займае аб’ект у тэрытарыяльнай сiстэме. Можна разглядаць становiшча, скажам, населенага пункта на карце краiны, вобласці. Пры такім падыходзе ЭГС аб’екта можна вызначыць наступнымі словамi: цэнтральнае, перыферыйнае, ускраiннае, аддаленае, суседскае, глыбіннае, прыморскае. Таксама можна праводзіць групоўку населеных пунктаў, адміністрацыйных раёнаў па вiдах ЭГС.
Пры названых падыходах характарызуецца iнтэгральнае ЭГС: пад увагу бяруцца адносiны аб’екта да ўсяго таго, што знаходзiцца па-за яго межамі i мае гаспадарчае значэнне. Апрача таго, можна разглядаць пакампанентнае эканомiка-геаграфiчнае становiшча – у адносінах да пэўнай галiны ці сферы гаспадаркі: прамысловасці, транспарту i iнш.
У працы І. Маергойза "Методыка дробнамаштабных эканомiка-геаграфічных даследаванняў" (М., 1981) вылучаны наступныя віды пакампанентнага ЭГС:
прамыслова-геаграфічнае – становiшча адносна паліўна-энергетычных і сыравінных баз, раёнаў і цэнтраў апрацоўчай прамысловасці;
аграгеаграфiчнае – становішча адносна раёнаў сельскагаспадарчай вытворчасці, харчовых баз, асноўных раёнаў спажывання сельскагаспадарчай прадукцыі;
транспартна-геаграфiчнае – становішча адносна транспартных шляхоў;
рынкавае – становішча адносна рынкаў збыту прадукцыi, як прамысловай, так і сельскагаспадарчай. Ацэнка i характарыстыка рынкавага ЭГС асаблiвае значэнне набываюць ва ўмовах рынкавай эканомікі. Можна разглядаць рынкавае становiшча асобнага прадпрыемства, горада, у цэлым краiны;
дэмагеаграфiчнае – становiшча адносна раёнаў i цэнтраў працоўных рэсурсаў, навукова-тэхнiчных кадраў;
рэкрэацыйна-геаграфічнае – становішча адносна зон і цэнтраў лячэння, адпачынку, турызму.
Так, транспартна-геаграфiчнае становiшча Слуцка вызначаецца яго размяшчэннем на чыгунцы Баранавічы – Магілёў з адгалі-наваннем на Салігорск, на аўтамагiстралi Мiнск – Мiкашэвiчы; прамыслова-транспартнае – знаходжаннем за 100 км ад Мінска – буй-нейшага прамысловага вузла краiны, за 30–35 км ад Старобінскага радовішча калійнай солi i Салiгорска з яго калійнымі камбінатамі; аграгеаграфiчнае – размяшчэннем у акружэннi сельскагаспадарчых раёнаў са шматгалiновай вытворчасцю. Улік усiх аспектаў прасторавых адносін горада да вонкавых аб’ектаў, што маюць эканамічнае значэнне i аказваюць уплыў на яго развіццё, стварае характарыстыку інтэгральнага ЭГС.