- •С.І. Сідор
- •Курс лекций
- •Р е ц е н з е н т ы
- •Тэма 1. Прадмет сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Сацыяльна-эканамічная геаграфiя ў сiстэме навук § 1. Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 2. Першасныя аб’екты вывучэння сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 2. Развіццё ідэй сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
- •§ 3. Антычны перыяд развiцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 4. Сэг у сярэднявеччы
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 5. Канец "класiчнай" геаграфii I пачатак "новай" геаграфіі
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •§ 6. Асноўныя напрамкiразвіцця iдэй сэг у XX ст.
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 3. Асноўныя ідэі, тэорыі, канцэпцыі і метады даследаванняў сэг
- •§ 7. Асноўныя iдэi, тэорыi I канцэпцыі прасторавай арганізацыі грамадства
- •Блок самаправеркi
- •§ 8. Новыя iдэi, напрамкi, гіпотэзы і тэорыі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 9. Агульнанавуковыя падыходы і метады
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 10. Агульнагеаграфічныя I спецыяльныя метады сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 4. Катэгарыйны фонд сацыяльна-эканамічнай геаграфіі § 11. Элементы лагічнай структуры сэг
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 12. Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 5. Тэорыя эканоміка-геаграфічнага становішча § 13. Эканоміка-геаграфічнае становiшча і яго віды
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 14. Роля эгс у развiцці аб’екта I яго ацэнка
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 16. Мiжнародны I мiжраённы падзел працы
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 17. Агляд работ па эканамiчным раянаваннi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 18. Эканамічны раён і яго прыкметы
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 7. Тэорыя тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэм § 19. Тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы і тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 8. Тэрытарыяльная арганізацыя грамадства § 20. Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 21. Заканамернасці размяшчэння насельнiцтва I гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 9. Тэндэнцыі і напрамкі развіцця сэг § 22. Сацыялагiзацыя і экалагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў
- •Блок самаправеркi
- •§ 23. Тэндэнцыі развіцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
С.І. Сідор
Г.С. Смалякоў
ТЭОРЫЯ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ ГЕАГРАФІІ
Курс лекций
МИНСК
БГУ
2001
УДК 338:91(075.8)
ББК 65.04Я73
С34
Р е ц е н з е н т ы
кандыдат геагрфічных навук, дацэнт А.М. Матузка;
дацэнт кафедры рэгіянальнага кіравання БДЭУ Ю.В. Ляшковіч
Друкуецца па рашэнню
Рэдакцыйна-выдавецкага савета
Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Сідор С.І.
С34 Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі: Курс лекцый / С.І. Сідор, Г.С. Смалякоў.- Мн.: БДУ, 2001. – 111 с.
Прызначана для студэнтаў ІІІ курса дзеннага і ІVкурса завочнага аддзяленняў геаграфічнага факультэта.
УВОДЗІНЫ
З 1993–94 навучальнага года для студэнтаў геаграфiчнага факультэта чытаецца новы курс "Тэорыя сацыяльна-эканамiчнай геаграфii" (першапачатковая назва – "Асновы сацыяльна-эканамiчнай геаграфii"). Задача дадзенай вучэбнай дысцыплiны заключаецца ў тым, каб раскрыць галоўныя тэарэтычныя палажэннi, найбольш iстотныя, прынцыповыя моманты, г. зн. метадалагiчныя асновы сацыяльна-эканамiчнай геаграфii (СЭГ) як навукi, пазнаёмiць сту-дэнтаў з асаблiвасцямi развіцця эканомiка-геаграфiчных iдэй і iх сучасным станам. Курс "Тэорыя сацыяльна-эканамiчнай геаграфii" развівае і пашырае некаторыя палажэннi курса "Уводзiны ў сацыяльна-эканамiчную геаграфiю". У iм аналiзуюцца i разглядаюцца сутнасць СЭГ, яе месца ў сiстэме геаграфічных навук, метады даследаванняў, катэгарыйны фонд, асноўныя тэорыi ў якасцi найбольш буйных адзiнак лагiчнай структуры навукi.
У дапаможнiку аналiзуецца развiццё iдэй, гiпотэз, канцэпцый СЭГ не толькi ў межах былога СССР, але і ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе, Кiтаi i iнш., а таксама характарызуюцца тэндэнцыi развiцця сацыяльна-эканамiчнай геаграфii на сучасным этапе.
У структурных адносiнах вучэбны дапаможнiк складаецца з дзе-вяці тэм, у якіх вылучаны параграфы (агульная колькасць 23), падзеленыя, ў сваю чаргу, адпаведнымi загалоўкамi на падпараграфы. Выкладанне матэрыялу ў тэмах i параграфах суправаджаецца ўклю-чэннем пашыральнага блока, абагульняльнага i блока самаправеркі. У пашыральным блоку прыводзяцца дадатковыя звесткі, канкрэтныя прыклады, цытаты з эканомiка-геаграфiчных і іншых работ, якія дапаўняюць, пашыраюць асноўны тэкст. У абагульняльным блоку пасля кожнай тэмы выкладзены яе галоўныя палажэннi, вывады ў выглядзе абагуленых фармулёвак.
Блок самаправеркi адносiцца да метадычнага апарату дапаможнiка. Уключаныя ў яго пытаннi i заданнi дапамагаюць студэнтам самастойна праверыць ступень засваення выкладзенага матэрыялу.
У вучэбным дапаможнiку тэмы 1, 4–9 напiсаны доктарам педагагічных навук, прафесарам С. І. Сiдорам; тэма 2, § 7–8 тэмы 3 – кандыдатам геаграфічных навук Г. С. Смаляковым; уводзіны і § 4–10 тэмы 3 напісаны аўтарамі сумесна.
Тэма 1. Прадмет сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Сацыяльна-эканамічная геаграфiя ў сiстэме навук § 1. Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii
Тэрытарыяльнасць – адметная рыса геаграфii. Перш чым вызначыць прадмет вывучэння непасрэдна сацыяльна-эканамiчнай геаграфіi (СЭГ), звернемся да сутнасці ўсёй геаграфіі як сістэмы навук аб геаграфічным асяроддзі. Геаграфія даследуе асвоеную і ўцягнутую ў грамадскую вытворчасць частку геаграфічнай абалонкі, за якой замацавалася назва "геаграфічнае асяроддзе". Маецца на ўвазе, што гэтае паняцце ўключае не толькі прыроднае "акружэнне" чалавека, грамадства, але і само грамадства. Геаграфія вывучае асяроддзе, якое ўтварылася, сфарміравалася і працягвае фарміравацца пры ўзаемадзеянні прыродных аб’ектаў і гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Галоўная адметнасць i асаблiвасць геаграфii заключаецца ў тым, што яна даследуе тэрытарыяльныя адрозненнi асяроддзя, г. зн. адрозненнi ў прыродзе, рассяленнi, гаспадарчай дзейнасцi. Тэрытарыяльнасць (прасторавасць) – галоўны атрыбут геаграфii, яе адметная рыса. Менавiта яна стварае спецыфiку геаграфii, вылучае яе сярод iншых навук. Сказанае вышэй аб адметнай рысе геаграфіі сцвярджаецца вызначэннем прадмета геаграфіі рознымі географамі ў розныя часы.
Так, амерыканскi географ Рычард Хартшорн у рабоце "Прадмет геаграфii" (1939) пiсаў: "Геаграфiя займаецца тым, што забяспечвае дакладнае, упарадкаванае і рацыянальнае апісанне i інтэрпрэтацыю разнастайнасцi зямной паверхнi"1. Па яго словах, мэта геаграфii – даследаванне тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi свету. С. Вулдрыдж, англiйскi географ, адзначаў, што "…ў самым простым выражэннi геаграфiчная задача заключаецца ў даследаванні таго, як i чаму адна частка зямной паверхнi адрознiваецца ад другой"2.
Вядомы савецкi географ Мiкалай Баранскі пiсаў аб тым, што геаграфiя вывучае тэрытарыяльныя адрозненнi ад "месца" да "месца".
СЭГ у сiстэме навук. Iснуе мноства падыходаў да класiфiкацыi навук. Так, класiфiкацыйныя сiстэмы навук абгрунтоўвалiся І. Кантам, А. Гетнерам, Ф. Энгельсам, савецкiм фiлосафам Б. Кедравым i інш. Найбольш шырока выкарыстоўваецца схема, у адпаведнасцi з якой ўсе навукі можна аб’яднаць у тры асноўныя групы: прыродазнаўчыя навукі, грамадскiя навукі, навукi аб пазнаннi.
Спецыфiка геаграфii як навукi заключаецца ў тым, што яна адначасова адносiцца i да прыродазнаўчых, i да грамадскiх навук. Геаграфія як сістэма навук складаецца з дзвюх галоўных падсiстэм: прыродазнаўчай (фiзiчнай) геаграфii і сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Фiзiчная геаграфiя даследуе прыродныя аб’екты, з’явы, працэсы i дае ўяўленне аб тэрытарыяльнай разнастайнасці свету ў прыродных адносiнах. Галiнамi фiзiчнай геаграфii з’яўляюцца геамарфалогiя, клiматалогiя, гiдралогія, глебазнаўства i iнш. Фiзiчная геаграфiя адносiцца да прыродазнаўчых навук.
Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя даследуе асаблiвасці i заканамернасцi размяшчэння насельнiцтва iгаспадаркі і дае ўяўленне аб разнастайнасці ў эканамічных, этнічных, рэлігійных, сацыяльных адносiнах. У гэтым заключаецца сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфіi. Такiм чынам, сацыяльна-эканамiчная геаграфiя вывучае тэрытарыяльную арганiзацыю грамадства, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сiстэмы. Яна адносiцца да грамадскiх навук.
Названыя дзве падсiстэмы геаграфiчнай навукi – фiзiчная і сацыяльна-эканамічная геаграфiі – цесна ўзаемадзейнічаюць i развiваюцца ў рамках адзiнай геаграфіi – комплекснай навукi аб тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi прыроды, насельнiцтва, гаспадаркі.