Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў 1945.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
29.23 Кб
Скачать

Выяўленчае мастацтва

Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Таму увага звярталася на асобныя эпізоды, ваенныя ўмовы, цяжкасці, радасці, баявыя справы груп і атрадаў. Так падыходзілі да вырашэння тэмы Я. Ціхановіч “Партызаны ў разведцы”, П. Гаўрыленка “Пераправа”, І Давідовіч “Партызаны на прывале” і інш. Тэме савецкіх людзей у гады вайны прысвечаны эпічныя палотны Я. Зайцава, В. Волкава, В. Цвіркі.

У 50-я гады гістарычны жанр як бы зліваўся ў адзіны акорд з тэматыкай Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Аднак мастакі працавалі і над беларускай гісторыяй (А. Гугель, Я. Кудрэвіч “Кастусь Каліноўскі”, 1958; П. Сергіевіч “Скарына ў друкарні”, 1957; А. Кроль “Я. Купала і Цётка ў Пецярбургу ў 1913 годзе”, 1954; Я. Ціхановіч, І. Давідовіч “Янка Купала з калгаснікамі”, 1961).

У 60-я гады пачала сваю творчую дзейнасць плеяда таленавітых беларускіх мастакоў – Л. Шчамялёў, У. Стэльмашонак, А. Кішчанка, М. Данцыг, Г. Вашчанка, М. Савіцкі. Асабліва яскрава беларускае мастацтва заявіла пра сябе ў 1967 г., у час Усесаюзнай выстаўкі ў Маскве.

Сярод тых, чый творчы лёс адбыўся – выдатны беларускі жывапісец М. Савіцкі. Яго творчасць – шматпланавая. Пачуццём гісторыі, роздумам пра лёс роднай зямлі прасякнута большасць яго палотнаў. Карціны М. Савіцкага пра партызан Беларусі – значная з’ява ў беларускім нацыянальным жывапісе. Гэта – “Партызанская мадонна”, “Партызаны. Блакада” і іншыя творы. Самы буйны твор мастака – “Айчыйная вайна. 1944 год” – насценны роспіс для музея ВАВ ў Мінску (1970-1971).

У жанры пейзажа найбольш плённа працавалі мастакі старэйшага пакалення, чыё майстэрства праявілася яшчэ ў даваенныя гады: В. Бялыніцкі-Біруля, У. Кудрэвіч, В. Цвірка, М. Чураба. У канцы 50-х і 60-я гады развіваецца гарадскі пейзаж (П. Масленікаў, М. Манасзон, А. Мазалёў, Н. Воранаў і іншыя).

Скульптурнае мастацтва

Цэнтральнай фігурай у беларускай пасляваеннай пластыцы, безумоўна, з’яўляецца З. Азгур. Працуючы многа і плённа, ён працягвае пачатую яшчэ ў гады вайны серыю партрэтаў рускіх палкаводцаў, пачынае новыя цыклы: на гісторыка-рэвалюцыйную тэму (партрэты У. Леніна, Ф. Дзяржынскага, Я. Свярдлова, М. Калініна), цыкл партрэтаў Герояў Сацыялістычнай працы, потым – партрэтаў кіраўнікоў камуністычных і рабочых партый, галерэю партрэтаў вядомых герояў (маршала К.К. Ракасоўскага, К. Заслонава і інш.). Ён працуе і над адной з самых вялікіх серый, якая налічвае дзесяткі партрэтаў прадстаўнікоў культуры мінулага і дзеячаў культуры і мастацтва савецкай Беларусі (Ф. Скарыны (1947), А. Пашкевіч (1947), Я. Колас (1949).

Ярка і важка праявілася творчасць А. Бембеля, А. Глебава, С. Селіханава і іншых скульптараў.

У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта помнікі, курганы Славы, якія стаяць амаль ва ўсіх населеных пунктах. А самым значным дасягненнем беларускіх архітэктараў і скульптараў гэтага перыяду стаў ансамбль Плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з фашызмам (1954, скульптары – З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі).

Паступова манументальнае мастацтва пачынае адыгрываць усё больш важную ролю ў стварэнні горадабудаўнічых структур. Найбольш удалымі прыкладамі кампазіцыйнай сувязі з прасторавым асяроддзем могуць служыць помнікі Я. Купалу (1972, скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), комплекс “Мінск – горад-герой”, Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі, помнікі Я. Коласу ў Мінску (1972, скульптар З. Азгур), Ф. Скарыне ў Полацку (1974, скульптары А. і І. Глебавы), мемарыяльныя комплексы “Хатынь” (1969г. скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін), “Брэсцкая крэпасць-герой” (1969-1971 гг., скульптары А. Кібальнікаў, А. Бембель, У. Бабыль, архітэктары У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў, А. Стаховіч, Г. Сысоеў), Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіне (скульптары А. Заспіцкі, Г. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук).

Такім чынам, нават невялікі аналіз таго, што было створана ў сферы культуры, дае падставы гаварыць пра рознабаковае духоўнае жыццё беларускага народа. Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.