Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў 1945.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
29.23 Кб
Скачать

Культура беларусі ў 1945-1986 гг. Літаратура

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры. Для беларускай пасляваеннай літаратуры характэрна тое, што ў ёй адбываецца прыкметны рост прозы малых і асабліва буйных жанравых форм. Асноўная тэма твораў - барацьба народа з фашызмам.

І вось асноўныя творы празаікаў пра вайну, створаныя ў першае паслеваеннае дзесяцігоддзе: “Глыбокая плынь” І. Шамякіна, “Векапомныя дні” М. Лынькова, “Мінскі напрамак” І. Мележа і інш. У іх адлюстраваны старонкі гераічнай барацьбы беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Таксама ў паслеваенныя гады напісаны такія значныя творы, як раман П. Пестрака “Сустрэнімся на барыкадах”, трэцяя частка трылогіі Я. Коласа “На ростанях”. У творах аб мірным жыцці пісьменнікі імкнуліся па магчымасці ярчэй перадаць аптымістычны настрой свайго сучасніка. Гэты жыццесцвярджальны пачатак з’явіўся асноўным пафасам апавяданняў Я. Брыля, І. Мележа, А. Стаховіча, М. Паслядовіча і іншых.

Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры на першы план паступова вылучаюцца агульначалавечыя і маральна-этычныя каштоўнасці, барацьба за маральную чысціню і светлае ў чалавеку. Яскрава гэта праявілася ў аповесці Я. Брыля “На Быстранцы” і асабліва ў рамане І. Шамякіна “Крыніцы”. У пісьменніцкім асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства.

У першай палове 60-х гг. у выніку ўнутранага ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларуская проза прыйшла да значных здабыткаў. З’яўляюцца раманы: “Людзі на балоце” І. Мележа, “Птушкі і гнёзды” Я. Брыля, “Сэрца на далоні” І. Шамякіна, “Сасна пры дарозе” І. Навуменкі, “Засценак Малінаўка” А. Чарнышэвіча. У. Караткевіч адкрыў чытачу паэзію і філасофію гісторыі Беларусі і раскрыў пераемнасць мінулага і сённяшняга ў наступных творах: “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Нельга забыць” і інш.

Асобнае месца ў беларускай літаратуры гэтага часу займае В. Быкаў. Яго імя становіцца шырока вядомым у СССР і за яго межамі. Гуманізм і антымілітарызм – аснова яго твораў. У іх ён аналізуе і асэнсоўвае чалавека на вайне (“Жураўліны крык”, “Сотнікаў”, “Воўчая зграя” і іншыя аповесці).

З сярэдзіны 70-х да пачатку 1980-х гг. у беларускай літаратуры набылі сваё развіццё тэмы маральна-этнічных праблем сучаснасці, узаемаадносін навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і і лёсу чалавека, сталінскіх рэпрэсій. К гэтаму перыяду адносяцца такія творы, як “Вазьму твой боль” І. Шамякіна, “Мсціжы” І. Пташнікава, “Чужая бацькаўшчына” і “Год нулявы” В. Адамчыка. У творы Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) бачна трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і падзеямі у вайне. Цалкам гэтай тэме прысвечаны яго познія творы («Жоўты пясочак» і інш.).

Даволі паспяхова развівалася беларуская паззія. У росквіце творчых сіл сустрэлі мірны дзень такія вядомыя майстры, як А. Куляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, П. Глебка і іншыя. З першымі зборнікамі вершаў выступілі А. Вялюгін і М. Аўрамчык. Значнае месца займае творчасць паэтаў-франтавікоў, якія адлюстроўваюць тэмы мужнасці, подзвіга, патрыятызму (Аляксей Пысін, Аркадзь Куляшоў).