Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_-_детская литература(6).docx
Скачиваний:
222
Добавлен:
24.03.2016
Размер:
105.69 Кб
Скачать

6. Гульнёвы фальклор(лічылкі, жараб’ёвыя загаворы, гульні):

Лічылкі- невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогай якіх вызначаецца чарговасцьу гульні, выбыіраюцца дзеячыя асобы або вядучыя. Лічылкі адгносяцца да гульнйвага фальклору. У іх важнае значэнне выконвае рытм, яны, як правіла, маюць сваю кампазіцыю і невялікі закончаны сюжэт (Раз, два, тры, чатыры, пяць, выйшаў месяц пауляць, а за месяцам луна, аставайся ты адна). Лічылкі паводле паходжання падзяляюцца на некалькі груп: тыя, што перайшлі ў разрад дзіцячых, створаныя дзецьмі і лічылкі з літаратурных твораў.

Сюжэт лічылкі гэта не галоўнае, аднак, часам вобразы ўзнікаюць вельмі нечаканыя і незвычайныя. Гэта спрыяе развіццю вобразнага ўяўлення і фантазіі дзяцей. Дзіўная з'ява - дзіцячыя лічылкі, як правіла, перадаюцца дзецьмі з вуснаў у вусны, з'яўляюцца яркім прыкладам калектыўнай памяці.

Звычайна прагаворванне лічылкі суправаджаецца пэўным рухам рукі дзіцяці. Каардынацыя руху і гаворкі таксама спрыяе выпрацоўцы пачуцці рытму.

Асаблівай папулярнасцю ў дзяцей карысталіся гульні, Да гэтага часу яшчэ не выпрацавана дасканалая класіфікацыя іх.

Многія гульні звязаны з земляробствам, гаспадарчай дзейнасцю сялян, іх жыццём і бытам. У далёкім мінулым гульні, у якіх адлюстравалася аграрная дзейнасць і жывёлагадоўля, несумненна мелі магічную функцыю ("Рэдзька", "У каноплі" і інш.). Зараз жа магічная функцыя страцілася, асноўнымі сталі пацешная, забаўляльная, выхаваўчая, пазнавальная.

3 асаблівай зацікаўленасцю ставяцца дзеці да карагодных гульняў, у якіх сінтэзуюцца спевы пад пэўную мелодыю, танцы. Карагодныя гульні строяцца па-рознаму, але агульным для іх з'яўляецца ўдзел калектыву, які ў карагодзе "Пячэнне хлеба" ствараецца спачатку з двухудзельнікаў з далейшым уцягваннем усіхжа-даючых, а потым разбурэннем у працэсе вядзення карагода, а ў карагодзе "Верабей" у працэсе спеваў з кола выходзяць пачаргова і становяцца гуськом дзяўчаты, потым той, каго называюць у песні, зусім выходзіць з гульні.

У вялікай групе гульняў дзеянні своеасабліва драматызуюцца, кожны ўдзельнік выконвае ролю воўка, другі - пастуха, астатнія - авечак. Такія ж дзеючыя асобы і ў гульнях"Воўк і авечкі", "Па-стух і авечкі", Драматычныя дзеянні ў гэтых гульнях спалучаюцца з дыялогамі, спевамі.

Папулярныя да гэтага часу фізічныя гульні, напрыклад, з мячыкам, улапту, "Укісценя", "Уяркі", "У гарадкі" і іншыя. Гэтыя гульні выпрацоўваюць у дзяцей спрытнасць, кемлівасць, трапнасць, садзейнічаюць здароўю, фізічнай моцы.

Жараб’ёвыя загаворы

7. Малыя жанры фальклору - гэта невялікія па аб'ёме фальклорныя творы.(загадкі, прыказкі, прымаукі, скарагаворкі). У некаторых работах сустракаецца тэрмі дзіцячы фальклор, паколькі такія народныя творы ўваходзяць у жыццё чалавека вельмі рана, задоўга да авалодання рэчу.Загадка, як і прыказка, уяўляе сабой кароткае вобразнае азначэнне прадмета або з'явы, але ў адрозненне ад прыказкі яна дае гэта азначэнне ў іншасказальнай, знарочыста зацёмнай форме. Як правіла, у загадке адзін прадмет апісваецца праз іншы на аснове падобных черт. Прыказка - гэта кароткае народнае выслоўе, у якім адлюстроуваецца народная мудрасць, жыццёвы вопыт. Скорагаворка - жартоўны жанр народнай творчасці, фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія затрудняе хуткае вымаўленне слоў.

8.Бел. казкі -творы вуснай творчасці беларускага народа. БК маюць падабенства на казачны эпас славян. Ім уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці і г.д. Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу - казкі аб гераічных волатах-асілках, якія перамагаюць розных пачвар.Класіфікацыя: 1)казкі пра жывёл(лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні; па сваім змесце казкі выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента)2)чарадзейныя або міфічныя казкі(мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі -заваёўнікамі), 3)бытавыя казкі, аповяды і анекдоты (у іх адлюстраваны рост класавай свядомасці працоўных, барацьба супраць сацыяльнай няроўнасц)

9. Навучальныя книги для дзяцей у старажытнай Беларуси: Ф. Скарына перакладаў кнігі Бібліі (першая “Псалтыр”) на зразумелую тады для большасцi насельнiцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны-"Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. “Псалтыр” ФС адрасаваў "дзецям малым як пачатак усякай добрай навукi”.С.Будны перакладаў Біблію на польскую мову. Л.Зізаній –педагог і г.д. «Азбука з Лексісам» Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. У «Лексіс» — беларускі слоўнік (1061 слова)-уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы. М. Сматрыцкі - М. Сматрыцкі-вялікалітоўскі філолаг, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч і г.д.Вынікам педагагічнай дзейнасці стала «Граматыка славенска, правільней сінтагма» (Вільня,1618—1619) У «Граматыцы» аўтар аспрэчваў папрок П. Скаргі ў адрас царкоўнаславянскай мовы, што на гэтай мове немагчыма развіваць навукі, і сцвярджаў яе роўнасць грэчаскай і лацінскай мовам. «Граматыка» М. Сматрыцкага стала важным фактарам развіцця ўсходнеславянскай духоўнай культуры.

10. Заняпад у развіцці беларуская літаратуры для дзяцей у 19 ст. Дзіцячая тэматыка і праблематыка ў творах П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча.У 19 ст. новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты (П. Багрым) і літаратурныя творы, пераважна ананімныя( «Імяніннае віншаванне»,) а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі (А. Міцкевіч), якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гістарычных праблем народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Ф. Багушэвіч. У Кракаве(1891)выйшаў яго зборнік "Дудка беларуская".Асноўнай тэмай паэзі Б. з'яуляецца жыццё бел. сялянства. У творчасці Б. вылучаюцца тры ўзаемазвя-заныя асноўныя тэмы: паказ сацыяльнага становішча бел. народа; патрыятычная; прызначэнне і роля мастацтва ў жыцці народа. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця. Паўлюк Багрым, беларускі сялянскі паэт, верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы” А. Гурыновіч. Тэма роднай прыроды, працы хлебаробаў і шахцёраў; паслядоунік Багушэвіча. вершы «Рыбак», «Каток».

11.Развіцце бел дзіцячай літаратуры у пачатку 20 ст ...На пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развівала і ўмацоўвала нацыянальна-адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў ХІХ ст. Бел. літ. злучала ў сабе элементы рамантызму, рэалізму і мадэрнізму Увсе творы фактычна былі прасякнуты нацыянальнай ідэяй ад адкрыта патрыятычных па гучанні («Вера беларуса» Цёткі, «Родныя вобразы» Я. Коласа) да чыста артыстычных (цыкл «У зачарованым царстве», «Алокрыф» М. Багдановіча). Прафесійнае станаўленне прозы адбывалася ў формах рэалістычна-бытавога (К. Каганец, Цётка, Я. Лёсік,), псіхалагічнага апавядання (М. Гарэцкі), мастацкай алегорыі, прытчы (Я. Колас, М. Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (З. Бядуля). Здабыткі драматургіі ў гэты час найперш звязаны з творамі Я. Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»). М. Багдановіч, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян, Я. Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літаратуразнаўчай думкі.

12. Праблематыка апавяданняў Якуба Коласа для дзяцей. Я.К. (Канстанты́н Міха́йлавіч Міцке́віч)1882.Асноўны зьмест ягоных твораў — жыцьцё й побыт, сацыяльны й нацыянальны прыгнёт беларускага народу, яго барацьба за свае правы, за лепшую будучыню. "Наш родны край" першы верш паэта(1906). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы».Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванае казкі «Раквусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданьняў «У старых дубах» , «Раніца жыцьця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак. Я. К. у казках бачыў надзейны стрыжань выхавання маладога пакалення. Гэта адна з самых даходлівых формаў вобразнага пазнання свету і адначасова эстэтычная асалода, якую атрымліваюць дзеці.

19. Янка Маўр (І.М. Федараў) – апавядальнік. Тэматыка, праблематыка апавяданняў “Слезы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада”, “Максімка”, “Шчасце” і інш.

Прыгадваючы гіст. стварэння апавяд.“Слезы Тубі”,Маўр зазначыў,што сюжэт гэтага твора яму падказала легенда,у якой жэмчуг-скамянелыя слезы,слезы пакутнікаў,якія для багатых белых паноў ныраюць за жэмчугам на дно мора.Герой тв.-не дарослы,а маленькі шукальнік жэмчугу-хлопчык Тубі,чым узмацніў гуманіст.гучанне твора.Маўр адкрыта выяўляе сваю сімпатыю да хлопчыка(Тубі ўважлівы да бацькоў,блізкі да прыроды).Пра трагічную смерць Тубі сказана 1 фразай,якая ўзрушвае чытачоў.Больш подрабязна сказана пра тое,што было потым:эпізод,калі прагныя гаспадары,не зірнуўшы на астанкі Тубі,кінуліся да кошыка з жэмчугам.Пісьменнік абурыны бяздушшам гаспадароў,і падбірае адпаведныя сл.:рукі-лапы,акцэнтуе ўвагу на стане драпежных гаспадароў.Зараз няма каланізатараў,і час не той,але гэтае апавяданне актуальнае і сення,бо ва ўсе часы не губляе значэння праблема чалавечнасці,правоў асобы,шчасця дзяцей.

Гучыць яна і ў апавяданні”Незвычайная прынада”.Аўтар пераносіць юных чыт. у Індыю,якая была тыда англ.калоніяй.Народ яе гібеў ад галечы.З абурэннем піша М. пра англ.містэраў Блэнсфорфа і Гопкінса,якія выкарысталі ў якасці прынады на кракадзілаў-дзяця,у выніку яно засталося калекам.У творы гучаць словы спачування,пратэсту,як выбухі болю.

Апавяданне «Лацарронi» аб беспрытульнасцi.. Адлюстроӯваецца iтальянскi горад Неапаль. Галоӯны герой хлопчык Джузэпе ловiць манеткi, якiя паны кiдаюць у ваду. Заканчваецца апавяданне тым, што Джузэпе знаходзiць свайго старэйшага брата.

Свае апавяд.“Шчасце”сам пісьменнік назваў эцюдам.назвай і зместам ен адпавядае атмасферы першых пасляваенных месяцаў.Дарослы і хлопчык сустрэліся на мосце.Радасцю поўняцца іх сэрцы.Дарослы бачыў,што твар хл-ка свяціўся радасцю і шчасцем,але гэтую радасць ен разумеў па-свойму.Аказалася,што добры настрой хл-ка тлумачыўся новай(каляной.з казырком)шапкай.Хл-ку вельмі хацелася,каб дарослы заўважыў шапку.А ен не бачыў.Хлопчык не вытрымаў і сказаў пра шапку.Эцюд заканчваецца слаўна:зноў шчаслівыя героі разышліся па сваім шляхам.Псіхалагічна матываваны кожны рух душы герояў.

З тэмай ВАВ звязаны змест псіх.навелы“Максімка”.Вельмі далікатна раскрыты перажыванні малога Максімкі,бацька якога загінуў у баях пад Сталінградам,а маці закатавалі фашысты.Хл. быў упэўнены,што яны жывыя і ў дзіцячым доме штодзенна ішоў сустракаць іх.Сюжэт твора,нягледзячы на драматычныя сітуацыі,заканчваецца добра.Гэты твор зваляваў і хвалюе шчырасцю,багатай вобразнасцю.тонеім пракнікненнем у свет дзіц.мар,клопатаў,болю,радасці.

У апавяд.“Бярозавы конь”раскрыта казачная здольнасць дзіц.фантазіі ператвараць звыч.ў чароўнае(напр.:зараснікі чароту-у джунглі,а бярозавы дубчык-у каня.На такім кані гарцуе 6-гадовы хл.Толя.На гэтым кані ен імчыць ва ўвесь дух,узнімаецца на дыбы.Па ўсім відаць:пісьменнік любуецца хлопчыкам,сваім настроем далучаны да гульні,якую ні раз назіраў ў жыцці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]