Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя № 6

.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
130.56 Кб
Скачать

У ліпені 1906 г. указам цара I Дума была распушчана. У мэтах адцягвання ўвагі ад рэвалюцыйных падзей былі прызначаны новыя выбары. Яны адбываліся ў канцы 1906 — пачатку 1907 г. ва ўмовах спаду рэвалюцыйнай барацьбы. Большасць месцаў у II Думе ад Беларусі атрымалі прадстаўнікі «Рускага ўскраіннага саюза», якія былі супраць рэвалюцыі і прытрымліваліся лозунга «Расія для рускіх, і рускія павінны кіраваць ёю», а таксама аўтанамісты — арганізацыя польска-беларускіх памешчыкаў, арыентаваная супраць рэвалюцыйнага руху, на абарону польскага насельніцтва і каталіцкай веры.

Ва ўмовах стомленасці і расчаравання шырокіх народных мас вынікамі працяглай і напружанай барацьбы Мікалай II 3 чэрвеня 1907 г. падпісаў указ аб роспуску Думы, парушыўшы гэтым Маніфест 17 кастрычніка 1905 г, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Гэтая падзея атрымала ў гісторыі назву трэццячэвеньскага дзяржаўнага перавароту. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя.

Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. не вырашыла набалелыя пытанні.

Вывад: Такім чынам, падзеі 1905 – 1907 гг. былі першым этапам буржуазна-дэмакратычнай па сваім змесце рэвалюцыі. Выбары ў створаную царом і надзеленую заканадаўчымі паўнамоцтвамі Дзяржаўную думу прывялі буржуазію да абмежаванага ва ўмовах існавання манархіі кіравання краінай. Упершыню ў гісторыі Расіі былі абвешчаны дэмакратычныя правы і свабоды. Падзеі 1905 – 1907 гг. паказалі, што асноўнай рухаючай сілай рэвалюцыйных пераўтварэнняў стаў рабочы клас (пралетарыят), які выйшаў на арэну палітычнай барацьбы. Рэвалюцыя была пралетарскай па сродках ажыццяўлення. Рознагалоссіі паміж рознымі палітычнымі сіламі, нескаардынаванасць дзеянняў рабочых і сялян, недахоп вопыту барацьбы, захаванне арміі ў якасці аплоту самадзяржаўя абумовілі паражэнне рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Заваёвамі рэвалюцыі сталі аслабленне самадзяржаўя, яго паступовая трансфармацыя (пераўтварэнне) у абмежаваную канстытуцыйную манархію, зараджэнне расійскага партламентарызму ў выглядзе Дзяржаўнай думы, увядзенне дэмакратычных правоў і свабод, палітычнае сталенне рабочага класа і ўсіх дэмакратычных сіл. Аднак рэвалюцыйныя пераўтварэнні мелі абмежаваны характар, нацыянальнае і аграрнае пытанні вырашаны не былі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра П. Сталыпіна.

Прычыны: Умовы эканамічнага развіцця краіны пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г., больш блізкае азнаямленне з сістэмай падворнага землекарыстання ў Гродзенскай губерніі (Сталыпін у 1902 г. займаў пасаду гродзенскага губернатара), неабходнасць вырашэння аграрнага пытання (пытання аб зямлі), якое стала адной з прычын рэвалюцыі 1905 - 1907 гг., вызначылі падыходы Сталыпіна да рэфармавання аграрнага сектара эканомікі.

З’яўляючыся буйным землеўласнікам, Сталыпін распрацаваў асноўныя напрамкі рэформы, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закранаўся. Магчымасць ператварэння Расійскай імперыі ў сапраўды моцную вялікую дзяржаву Сталыпін звязваў з наступнай мэтай:

  1. Забяспечыць паскораныя тэмпы развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы;

  2. “Разбіць” адзіны агульнасялянскі “фронт” супраць памешчыкаў;

  3. “Раскалоць” вёску і паскорыць стварэнне з ліку заможнага сялянства сельскай буржуазіі як апоры самадзяржаўя. Ва ўмовах расслаення вёскі пасля 1861 г. на беднякоў, сераднякоў і заможных сялян ( яны складалі адпаведна прыкладна 60, 30 і 10%) П. Сталыпін бачыў такую апору ў стварэнні слоя сельскай буржуазіі.

Аграрная рэформа была распачата ў 1906 г. і ўяўляла сабой «чарговую чыстку зямель для капіталізму».

Сродкі дасягнення рэформы:

1. Першапачатковым этапам рэформы стала разбурэнне сялянскай абшчыны;

2. Забеспячэнне права сялян на асабістую ўласнасць на зямельны надзел Такая магчымасць замацавання зямлі ва ўласнасць давалася сялянам праз атрыманне зямлі ў водрубе, г. зн. за кошт выдзялення селяніну ўчастка зямлі ў межах вёскі па магчымасці ў адным месцы ўзамен цераспалосіцы — палосак зямлі рознай урадлівасці, якія селянін апрацоўваў пры абшчынным землекарыстанні. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то гэты ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Хутарская гаспадарка нагадвала фермерскую (накшталт той, што была распаўсюджана ў ЗША), была арыентавана на рынак і адлюстроўвала дастаткова эфектыўны шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Да стварэння такой гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне (іх называлі кулакамі), якія сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры самадзяржаўя пры вырашэнні аграрнага пытання. Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленскал губерні) паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немагчыма з-за адсутнасці ці недахопу сродкаў.

3. Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал і Сібір, на Далёкі Усход і г. д., дзе было шмат неапрацаванай урадлівай глебы. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі.

4. Выдзяленне беззваротных грашовы пазык,| забеспячэнне спецыяльных цягнікоў, падрыхтоўка пунктаў прыёму перасяленцаў, зямельных участкаў і г. д. Аднак, каля 10% сялян вярнуліся ў 1907—1914 гт. назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў - выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілеўскай і Мінскай) і трох украінскіх губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў.

Вынікі рэформы: Сталыпінская рэформа ў сваёй эканамічнай частцы прывяла да росту буржуазнай уласнасці. Пераважная большасць зямель пераходзіла ў рукі заможных сялян-прадпрымальнікаў. Разам з тым, большасць сялян-беднякоў, а таксама сераднякоў, якія выйшлі на хутары, не змагла наладзіць гаспадарку і была вымушана прадаць сваю зямлю. Рэформа паспрыяла пашырэнню шматпольных севазваротаў, далейшаму паглыбленню спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малочнай жывёлагадоўлі і вінакурэнні. У фермерскіх і перадавых памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, ў вьшіку чаго павышалася ўраджайнасць.

У сваёй палітычнай частцы рэформа паскорыла раскол вёскі і стварэнне слоя сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, забяспечыла падтрымку царскаму ўраду і на пэўны час прадухіліла сацыяльныя ўзрушэнні, «прытупіўшы» вастрыню аграрнага пытання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]