Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
семинар белор.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
85.5 Кб
Скачать

Практычныя заняткі №3.

Тэма: Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Паняцце дакумента. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення: (у дужках [] пазначана літаратура)

  1. Афіцыйна-справавы стыль як адзін з функцыянальных стыляў кніжна-пісьмовай мовы. [1], [2], [3], [5], [7], [8], [9]

  2. Лексічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. [1], [2], [3], [5], [7], [8], [9]

  3. Тэкст службовага дакумента, віды тэкстаў. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. [6], [8]

  4. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў. [4], [6], [8]

  5. Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. [4], [6], [8]

  6. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце: канстатацыя, паведамленне, апісанне. Патрабаванні да іх. [4], [6], [8]

  7. Суразмернасць частак дакумента. Рубрыкацыя: абзац, нумараванне, загалоўкі, падзагалоўкі. [4], [6], [8]

Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

афіцыйна-справавы стыль, паслядоўнасць выкладу, дакладнасць, аб’ектыўнасць, стандартызацыя, спецыяльная лексіка, дакумент, службовы дакумент, тэкст, заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска, загад, пастанова, распараджэнне, план, справаздача, кантракт, дамова, даведка, дакладныя і службовыя запіскі, канстатацыя, паведамленне, рубрыкацыя, абзац, лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг.

Спіс літаратуры:

  1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.

  2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта- нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.

  3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мн., 1992.

  4. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

  5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.

  6. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. — Мн., 1994.

  7. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. — Мн., 1992.

  8. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.

  9. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002.

На заняткі павінна быць прынесена любая справавая дакументацыя на беларускай мове (загад, распараджэнне і г.д.) для практычнай работы.

Практычныя заняткі №4.

Тэма: Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне.

Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:

(у дужках [] пазначана літаратура)

  1. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: лісты, якія патрабуюць адказу, лісты, якія не патрабуюць адказу і інш. [2], [3], [4]

  2. Справавая і камерцыйная карэспандэнцыя. [2], [4]

  3. Кампазіцыя справавых лістоў: ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне. [2], [4]

  4. Моўныя канструкцыі справавых лістоў. [2], [4]

  5. Патрабаванні да афармлення справавых лістоў [2], [3], [4].

Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

ліст, карэспандэнцыя, ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне

Спіс літаратуры:

  1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

  2. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. — Мн., 1994.

  3. Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005.

  4. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.

Складальнік М.А.Санкевіч