
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •1.1 Арфаграфія як раздзел мовазнаўства
- •1.2 Паняцце арфаграмы, арфаграфічнага правіла
- •1.3 Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Парадак арфаграфічнага разбору
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс галосных
- •2. 1 Правапіс о, э — а
- •Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 30–33]
- •2.2 Правапіс літар е, ё, я
- •Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 44]
- •Новае ў правапісе
- •2.3 Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •2.4 Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •2.5 Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •1.6 Правапіс літары у — ў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс зычных
- •3.1 Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых
- •3.2 Зычныя д - дз, т - ц і іх правапіс
- •3.3 Правапіс падоўжаных зычных [4, с. 204]
- •3.4 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •3.5 Правапіс прыстаўной і ўстаўной літары в
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •4.1 Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •4.2 Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •4.3 Правапіс апострафа
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •5.1 Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •5.2 Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •5.3 Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •5.4 Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •5.5 Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •5.6 Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •5.7 Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •5.8 Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс складаных слоў
- •6.1 Правапіс галосных у складаных словах
- •6.2 Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў Складаныя назоўнікі
- •Складаныя прыметнікі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс суфіксаў у беларускай мове
- •1.1 Правапіс галосных у некаторых суфіксах назоўнікаў
- •1.2 Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •1.3 Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс не (ня) зрознымі часцінамі мовы
- •1.1 Ужыванне часціц не і ні
- •1.2 Асобнае і злітнае напісанне часціц не (ня) з рознымі часцінамі мовы [4, с. 209–210].
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Слоўнікі
- •Пунктуацыя
- •Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
- •1.1 Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы
- •1.2 Знакі прыпынку ў канцы сказа: кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е
- •1.3 Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры аднародных членах сказа
- •1.1 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •1.2 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры адасобленых членах сказа
- •1.1 Знакі прыпынку пры адасобленых дапасаваных і недапасаваных азначэннях
- •1.2 Знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках
- •1.3 Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях
- •1.4 Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях і ўдакладняючых членах сказа
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры параўнальных зваротах і зваротках
- •1.1 Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •1.2 Знакі прыпынку пры зваротках
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры пабочных і ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах
- •1.1 Знакі прыпынку пры пабочных сінтаксічных канструкцыях
- •1.2 Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаназлучаных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаназалежных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі. Пунктуацыя ў сказах з простай мовай
- •1.1 Коска, кропка з коскай, двукроп’е, коска з працяжнікам, працяжнік у сказах з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы)
- •1.2 Двукоссе пры простай мове. Працяжнік у сказах з простай мовай
- •1.3 Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках
- •1.4 Перыяд. Яго афармленне на пісьме
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Слоўнікі
5.4 Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
1. З вялікай літары пішуцца:
усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь; Але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і інш.;
простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН);
слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; Але: сельсавет;
словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры, Дом народнай творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў; Але: Зімовы палац, дом адпачынку.
2. З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет факультэта журналістыкі; Але: Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі [9, с.47–48].
5.5 Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
З вялікай літары пішуцца:
словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Каралева Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; Але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна;
у розных афіцыйных пасланнях, лістах займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы;
у высокім стылістычным ужыванні такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Маці, Настаўнік, Майстар;
словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца [9, с. 49].