
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •1.1 Арфаграфія як раздзел мовазнаўства
- •1.2 Паняцце арфаграмы, арфаграфічнага правіла
- •1.3 Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Парадак арфаграфічнага разбору
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс галосных
- •2. 1 Правапіс о, э — а
- •Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 30–33]
- •2.2 Правапіс літар е, ё, я
- •Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 44]
- •Новае ў правапісе
- •2.3 Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •2.4 Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •2.5 Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •1.6 Правапіс літары у — ў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс зычных
- •3.1 Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых
- •3.2 Зычныя д - дз, т - ц і іх правапіс
- •3.3 Правапіс падоўжаных зычных [4, с. 204]
- •3.4 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •3.5 Правапіс прыстаўной і ўстаўной літары в
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •4.1 Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •4.2 Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •4.3 Правапіс апострафа
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •5.1 Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •5.2 Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •5.3 Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •5.4 Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •5.5 Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •5.6 Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •5.7 Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •5.8 Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс складаных слоў
- •6.1 Правапіс галосных у складаных словах
- •6.2 Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў Складаныя назоўнікі
- •Складаныя прыметнікі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс суфіксаў у беларускай мове
- •1.1 Правапіс галосных у некаторых суфіксах назоўнікаў
- •1.2 Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •1.3 Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс не (ня) зрознымі часцінамі мовы
- •1.1 Ужыванне часціц не і ні
- •1.2 Асобнае і злітнае напісанне часціц не (ня) з рознымі часцінамі мовы [4, с. 209–210].
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Слоўнікі
- •Пунктуацыя
- •Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
- •1.1 Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы
- •1.2 Знакі прыпынку ў канцы сказа: кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е
- •1.3 Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры аднародных членах сказа
- •1.1 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •1.2 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры адасобленых членах сказа
- •1.1 Знакі прыпынку пры адасобленых дапасаваных і недапасаваных азначэннях
- •1.2 Знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках
- •1.3 Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях
- •1.4 Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях і ўдакладняючых членах сказа
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры параўнальных зваротах і зваротках
- •1.1 Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •1.2 Знакі прыпынку пры зваротках
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры пабочных і ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах
- •1.1 Знакі прыпынку пры пабочных сінтаксічных канструкцыях
- •1.2 Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаназлучаных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаназалежных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі. Пунктуацыя ў сказах з простай мовай
- •1.1 Коска, кропка з коскай, двукроп’е, коска з працяжнікам, працяжнік у сказах з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы)
- •1.2 Двукоссе пры простай мове. Працяжнік у сказах з простай мовай
- •1.3 Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках
- •1.4 Перыяд. Яго афармленне на пісьме
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Слоўнікі
Пытанні для самападрыхтоўкі
Пералічыце правілы напісання змякчальнага мяккага знака.
Пералічыце правілы напісання раздзяляльнага мяккага знака.
Пералічыце правілы напісання апострафа.
Тэма 5
Правапіс вялікай і малой літар
5.1 Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
1. З вялікай літары пішуцца:
імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, а таксама дадатковыя азначэнні пры гэтых назвах: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Казімір Чацвёрты Ягелончык, Іаан Багаслоў, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі; Віктор Гюго, Джэк Лондан, Вольфганг Амадэй Моцарт; Дон Кіхот, Дон Жуан, Нестар Летапісец;
кожнае імя ў састаўных імёнах і прозвішчах, калі яны пішуцца асобна або праз злучок: Эрых Марыя Рэмарк, Іаган Себасцьян Бах, Ханс Крысціян Андэрсен, Жак Іў Кусто, Марыя-Луіза-Жазэфіна; Вікенцій Дунін-Марцінкевіч;
прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы: Міцкевічы, браты Гарэцкія, маёнтак Тышкевічаў, род Радзівілаў; Гагарыны, Заслонавы;
часткі састаўных асабовых імёнаў кітайцаў, карэйцаў, в’етнамцаў, бірманцаў, інданезійцаў, тайландцаў, цэйлонцаў, японцаў: Ань Лушань, Ван Янмінь(Кітай); Ан Чхан Хо, Пак Ін Но (Карэя); Нгуен Фук Ань, Нгуен Чай (В’етнам); Пі Маў Нін, Такін Кода Хмайн (Бірма);
пачатковыя часткі Ібн, Бен, Шах-, Мак-, Сан-, Сант-, Сен-, Сент, Тэр- у іншамоўных асабовых імёнах, якія пішуцца асобна, разам або далучаюцца да іх праз злучок, а таксама пачатковыя О’, Д’, якія пішуцца праз апостраф: Ібн Сіна, Шах-Джахак, Мак-Доўэл, Сан-Мартын, Сант-Эліё, Сен-Жуст, Сент-Эцьен, Тэр-Петрасян, О’Генры, Д’Артаньян;
клічкі жывёл, птушак і іншых істот: конь Варанок, карова Красуля;
прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых імён і клічак жывёл, мянушак пры дапамозе суфіксаў -ов-, -оў (-ав-, -аў), -ёв-, -ёў (-ев-, -еў), -ын-, -ін-: Кузьмоў сусед, Скарынавы выданні, Багдановічаў верш;
адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў: Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму), Варфаламееўская ноч (гістарычная падзея ў Парыжы ў ноч святога Варфаламея), Маркаўскія рады (тэрміналагічная назва ў матэматыцы).
2. З малой літары пішуцца:
агульныя назвы людзей, прадметаў, рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў: донжуан (быў донжуанам), донкіхот (такі донкіхот); джоўль, ом;
асабовыя назвы (прозвішчы, імёны і інш.) у форме множнага ліку, калі іх ужыванне выяўляе пагардлівыя, зневажальныя адносіны: гарлахвацкія, заблоцкія, кручковы, пісулькіны, тулягі;
назвы чалавека, утвораныя ад асабовых імёнаў, якія ўказваюць на яго прыналежнасць або прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь: гегельянец, купалавец, магаметанін, махновец, талстовец;
прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў з назоўнікамі (фразеалагізмаў) або ў складзе састаўных агульных назваў са значэннем адпаведнай адноснай прыкметы: эзопаўская (эзопава) мова, ахілесава пята, гегелеўская дыялектыка, купалаўскі верш, напалеонаўскія планы, рэнтгенаўскі здымак, сідарава каза;
часткі ван, да, дзі, дзю, дон (донна), дэ, дэр, ла, ле, фон, эль і некаторыя іншыя ў іншамоўных асабовых назвах: Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы; але ў асабовых назвах літаратурных герояў (Дон Кіхот, Дон Хуан), а таксама ў некаторых выпадках у прозвішчах і імёнах пішуцца з вялікай літары: Ван Гог, Эль Грэка;
часткі ага, ад, ал, ас, ар, аш, бей, бек, задэ, аглы, уль, зуль, кызы, аль, паша, хан, шах, эд, эль і некаторыя іншыя ў іншамоўных асабовых назвах, якія падаюцца звычайна пасля назвы або перад ёй і пішуцца праз злучок: Ібрагім-ага, Амар аш-Шарыф, Ібрагім-бей, Амад-задэ, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Мамед-аглы, Сейф уль-Іслам, Зульфія-кызы, Амад эд-Дзін, Седах зуль-Факар, Сулейман-паша, Махамед эль-Куні і інш. [9, с. 42–44].