- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- •Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- •3. Древние общества на территории Беларуси
- •4.Паходжанне беларусаў
- •5. Славянизация белорусских земель
- •6 Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
- •7. Первые государства - княжества на территории Беларуси
- •8 Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •9. Образование Великого княжества Литовского, Русского, Жемойтского
- •10. Государственно-политический строй Великого княжества Литовского
- •11 Белорусские земли в гражданско политической жизни вкл
- •13 Соперничество Московского Княжества и Великого Княжества Литовского и Русского
- •14. Социально-экономические отношения в вкл в XIV - первой половине XVI в
- •15. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і м. Гусоўскі
- •16 Статута вкл.
- •18. Брестская уния
- •19. Люблинская уния. Образование Речи Посполитой
- •20. Сущность государственно-правового положения вкл в составе Речи Пасполитой
- •22. Культура Беларуси в XVII - XVIII вв
- •23. Войны на территории Беларуси в середине XVII в
- •26. Война 1812 г. На территории Беларуси
- •27. Адмена прыгоннага права
- •28. Реформы 60 - 70-х гг
- •29. Общественно-политическое движение в Беларуси в первой половине XIX в
- •31. Формирование Белорусской народности Формирование белорусской нации
- •32. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •34. Беларусь в период Февральской революции (февраль - октябрь 1917 г.)
- •35. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •36 Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •39. Беларусь в годы советско-польской войны 1919 - 1920 гг
- •40 Брестский и Рижский мирные договоры и их последствия для Беларуси
- •41 Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •42. Индустриализация в бсср
- •43. Коллективизация сельского хозяйства
- •44. Политика белорусизации
- •45. Социально-экономическое положение Западной Беларуси
- •46. Воссоединение Западной Беларуси с бсср
- •55. Беларусь на международной арене
- •51. Политика перестройки
- •52 Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •53 Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
41 Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.
На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа.
Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйных залатых рублёў = 7,74 г золата). Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя” грошы – “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт (“саўзнак” – рубель 1923 г. быў роўны 1 млн. рублёў эмісіі да 1922 г.). З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.
У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.
Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзеяння дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга- і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны). У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі трэсты – аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г.д.
Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы.
Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці.
Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.