Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История лек.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
187.9 Кб
Скачать

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.

Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

Война 1812г.

12 чэрвеня !812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрве­ня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляу ад рускiх захопнiкау.

Войску Напалеона у межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi);

Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваукавыску).Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генераль­ную бiтву Напалеону. Галоунай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбег­нуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала,ведучы абаронныя баi. Наi- больш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi:каля мястэчка Мiр(27- 28 чэрвеня ),каля мястэчка Раманава (2 лiпеня),каля вёскi Салтанаука ( 11 лiпеня), каля мястэчка Астроуна ( 13 лiпеня 1812 года ). К пачатку жнiуня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоу былi не адназначнымi. Для сялян i гараджан i руская,i французская улада былi прышлымi,прыгнятальнiцкiмi,чу­жымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана,плацiць велiзарныя падаткi,а падчас вайны забiралi апошняе.Але руская улада давала магчымасць

беларускаму селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну.Гэта i абумовiла стварэнне партычзанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з пар­тызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тара­савiч, Тарас-селянiн.

Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французау i паступалi на лужбу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на ад­науленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цал­кам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх раней шай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск На­палеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 ка стрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск,4 лiстапада вызвалiлi Мiнск,9- Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон пакiнуу армiю i ад'е­хау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона.

Вайна 1912 года на Беларусi пакiнула спаленыя, разрабаваныя гарады, мя­стэчкi,вескi.Холад,голад,хваробы прывялi да масавай пагiбелi людзей.У Мiн ску у 1811 г. налiчвалася 11 тыс чалавек, а у канцы 1812 г. - 3 тыс.480.У 1816 г. колькасць мужчынскага насельнiцтва у параунаннi з 1811 г. скарацi лася на 73 тыс. у Магiлеускай вобласцi, на 37 тыс., у Вiцебскай. Пасяуныя плошчы скарацiлiся напалову.У грашовым вылiчэннi страта Беларусi ад вайны клала 51 млн.882 тыс.615 руб. серабром.Цар,дараваушы здраду мясцовых паме шчыкау, нiчога не зрабiу для сялан, што змагалiся у партызанскiх атрадах, або у расiйскiх вайсках.Больш таго,прыгон у беларускiх весках пасля вайны 1812 года рэзка узмацнiцнiуся

Соседние файлы в предмете История Беларуси