Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
221
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
637.44 Кб
Скачать

Міністэрства сельскай гаспадаркі

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Т.І. Скікевіч, Г.І. Малько, Н.С. Шатраўка, В.П. Зяньковіч

БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

Курс лекцый для студэнтаў I – III курсаў

вочнай і завочнай формаў навучання

Горкі 2010

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Т.І. Скікевіч, Г.І. Малько, Н.С. Шатраўка, В.П. Зяньковіч

БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

Курс лекцый для студэнтаў I – III курсаў

вочнай і завочнай формаў навучання

Горкі 2010

УДК 811.161.3(0758)

ББК 81.2я73Бел

С 42

Рэкамендавана метадычнай камісіяй факультэта па міжнародных сувязях і рабоце з замежнымі навучэнцамі 26.04.2010 (протокол № 10) і навукова-метадычным саве-там УА БДСГА 03.05.2010 (протокол № 8).

Адказны за выпуск Т.І. Скікевіч.

ЗМЕСТ

Прадмова…………………………………………………………………………

3

І. Мова і соцыум…………………………………………………………………

4

ІІ. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы………………………

15

ІІІ. Навуковы стыль беларускай мовы…………………………………………

23

IV. Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы……………………………...

37

Дадатак 1…………………………………………………………………………

47

Дадатак 2…………………………………………………………………………

51

Дадатак 3…………………………………………………………………………

59

Т.І. Скікевіч, Г.І. Малько, Н.С. Шатраўка, В.П. Зяньковіч

С 42 Беларуская мова. Прафесійная лексіка: курс лекцый. – Горкі: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, 2010. 82 с.

Курс лекцый уключае тэмы: “Мова і соцыум”, “Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы”, “Навуковы стыль беларускай мовы”, “Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы”. Прапануюцца дадаткі, у якіх змешчаны набор лексічных сродкаў для перадачы інфармацыйнага зместу з аналізам структуры навуковага тэксту, правілы афармлення спіса літаратуры і матэрыялы для самастойнай працы пра жыццё і дзейнасць беларускіх асветнікаў, друкароў і мовазнаўцаў.

Для студэнтаў I – III курсаў вочнай і завочнай формаў навучання.

Рэцэнзенты: М.Р. ПРЫГОДЗІЧ, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ, доктар філалагічных навук; Т.Л. ЛЯХНОВІЧ, загадчык кафедры англійскай мовы УА БДСГА, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

УДК 811.161.3(075 8)

ББК 81.2я73Бел

© Т.І Скікевіч, Г.І. Малько,

Н.С. Шатраўка, В.П. Зяньковіч, 2010.

© Установа адукацыі

“Беларуская дзяржаўная

сельскагаспадарчая акадэмія”, 2010.

Прадмова

У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўнымі мэтамі выкладання беларускай мовы з’яўляюцца выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў пісьменнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай, развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю маўлення, пашырэнне і ўзбагачэнне лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўмення практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці, дапамога студэнтам ва ўсведамленні месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі, выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Курс лекцый па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” уключае 4 тэмы: “Мова і соцыум”, “Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы”, “Навуковы стыль беларускай мовы”, “Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы”.

Акрамя таго, прапануюцца дадаткі, у якіх змешчаны набор лексічных сродкаў для перадачы інфармацыйнага зместу з аналізам структуры навуковага тэксту, правілы афармлення спіса літаратуры і матэрыялы для самастойнай працы пра жыццё і дзейнасць беларускіх асветнікаў, друкароў і мовазнаўцаў.

Курс лекцый прызначаны для студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання.

Соседние файлы в папке ЗАДАНИЕ ЗАОЧНИКАМ БЕЛ. ЯЗЫК