Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Охрана труда / Рабочая программа ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
200.19 Кб
Скачать

Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ ім. Ф. Скарыны”,

________________ І.В. Семчанка

________________ 20 г.,

Рэгістрацыйны № УД-________/р.

Гісторыя Эксперыментальная вучэбная праграма інтэграванага модуля для ўстаноў вышэйшай адукацыі

Факультэт гістарычны

Кафедра гісторыі Беларусі

Курс (курсы) 1

Семестр (семестры) 1-2

Лекцыі 18 гадз.

Залік няма

Семінарскія заняткі 16 гадз.

Экзамен 1,2 семестр

Разам аудыторных гадзін

па дысцыпліне 34 гадз.

Курсавы праект,

работа

Разам гадзін

па дысцыпліне 72 гадз.

Форма атрымання

вышэйшай адукацыі дзённая

Склаў Яшчанка А.Р., к.г.н., дацэнт;

Гомель 2012

Тлумачальная запіска

Экперыментальная вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках модуляў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з’яўляюцца: удасканаленне зместу дысцыпліны, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.

Месца вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам яе вывучэння, якім з’яўляюцца агульнасістэмныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў, і перш за ўсё ўсходнеславянскага, расійскага. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.

Эксперыментальная вучэбная праграма інтэграванага модуля «Гісторыя» складзена на аснове зацверджанай 12.06.2012 Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь тыпавой эксперыментальнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя» (рэг. № ТД-СГ.04/эксп.). Дадзеная праграма, якая падрыхтавана з улікам Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб'ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 194 ад 22.03.2012, захоўвае той найбольш значны змест, які забяспечыў ёй прызнанне з боку выкладчыкаў і студэнтаў.

Соседние файлы в папке Охрана труда