Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Seminary_KDD_4_kurs_FZO / Я.Д.Григорович_ПРИКЛАДНАЯ_КУЛЬТУРОЛОГИЯ

.pdf
Скачиваний:
21
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.37 Mб
Скачать

2. Культура як прадмет прыкладной культуралог³³

41

 

 

 

дзейнасць, накiраваную як на змяненне навакольнага асяроддзя, так i на кампаненты паводзiн, якiя робяць магчымай вытворчасць або выступаюць як формы, адцягненыя ад вытворчасцi. Культуролагамi i сацы¸лагамi вылучаюцца самыя разнастайныя вiды дзейнасцi, кожны з якiх можа быць ахарактарызаваны з ул³кам мэты, бюджэту часу, сацыяльнай накiраванасц³ i ³нш. На сацыяльныя i культурныя аспекты дзейнасцi звяртаюць увагу А.М.Лявонцье¢, Э.Г.Юдзiн, В.М.Ла¢рыненка, М.А.Нарта¢, Б.А.Шабанава, Г.С.Лукашова. Яны падкрэслiваюць, што нельга разглядаць культуру толькi як пазавытворчую дзейнасць, гэта значыць зводзiць яе да таго, чым чалавек займаецца пасля працы.

Разам з тым нельга распыляць культуру па ¢с³х напрамках дзейнасцi чалавека. Так, расiйскi культуролаг М.С.Каган, даючы сiстэмнае апiсанне культуры, уключае ¢ яе ¢сю чалавечую дзейнасць i ¢с¸, што ¢знiкае ¢ ¸й, — прадукты, сацыяльныя якасцi чалавека i ³нш. Пры такiм поглядзе спецыфiка культуры губляецца, i да лiку культурных феномена¢, па сутнасцi, адносiцца ¢с¸, што ¸сць у грамадстве. А гэта вядзе да таго, што мяжа памiж паняццямi “культура” i “грамадства” размываецца, рознiца памiж iмi становiцца хiсткай.

Культуролагi К.М.Харужанка, Б.С.Ераса¢ налiчваюць звыш ста вiда¢ дзейнасцi.

Прыкладная культуралог³я займаецца аналiзам агульнай структуры дзейнасцi i вызначэннем месца ¢ ¸й культурных фактара¢. У сва¸й сукупнасцi грамадства неабходна разглядаць як ус¸абдымную суперсiстэму, якая складаецца з узаемазвязаных, але ¢с¸ ж самастойных сiстэм (або сфер) дзейнасцi: эканомiка-гаспадарчай, сацыяльнай, духо¢най i палiтычнай. Кожная з iх, таксама як i грамадства ¢ цэлым, мае свае характарыстыкi i механiзмы, структуры, функцыi, iнстытуты i ³нш.

Эканомiка-гаспадарчая сiстэма, напрыклад, забяспечвае матэрыяльную жыццядзейнасць грамадства, сацыяльная — структуру адносiн памiж рознымi групамi i слаямi. Палiтычная сiстэма ¢я¢ляе сабой механiзм рэалiзацыi ¢лады, волi i iнтарэса¢ саста¢- ных элемента¢ грамадства i яго сукупнасцi. Духо¢ная сiстэма ¢зна¢ляе нарматы¢на-кашто¢насныя, iнфармацыйныя i камунiкаты¢ныя кампаненты сацыяльнай рэгуляцыi.

Распрацо¢ка тэарэтычных погляда¢ на культуру ¢ сучасных умовах iдзе па двух асно¢ных кiрунках. Прадста¢нiкi аднаго з iх, адаптацыянiзму, разглядаюць культуру як спецыфiчны спосаб узаемадзеяння чалавека з навакольным асяроддзем. Цэнтра льнае месца тут у тлумачэннi культурных з’я¢ адводзiцца паняццю

42

Прыкладная культуралог³я

дзейнасцi. У рэчышчы гэтага кiрунку развiваецца функцыянальная канцэпцыя культуры, у якой разглядаецца культура як сiстэма спосаба¢ задавальнення патрэбнасцей. Прыхiльнiкi другога кiрунку разумеюць культуру як галiну iдэальнага, што ¢ключае духо¢ную творчасць чалавека. У вынiку зместам культуры, яе вызначальным i ¢тваральным пачаткам яны лiчаць толькi пэ¢ную абмежаваную сферу духо¢най творчасцi, гало¢ным чынам наву ку i мастацтва. Менавiта тут ствараюцца сiмвалы, iдэi, кашто¢насц i, у святле якiх людзi ¢спрымаюць i разумеюць рэчаiснасць i будуюць сва¸ жыцц¸.

Найбольш грунто¢на дзейнасць прааналiзавана прадста¢- нiкамi iнфармацыйна-семiятычнага падыходу да культуры. Э.Касiрэр, Ю.М.Лотман, Х.Г.Гадамер, А.Моль i iншыя прытрымлiвалiся адаптацыянiсцкага тэзiса аб тым, што ¢ культуры ¢васабляюцца сродкi, спосабы i вынiкi чалавечай дзейнасцi. Iмi паказана адрозненне ¢ласна чалавечай, разумнай дзейнасцi ад бiялагiчных паводзiн жыв¸лы. Чалавечая дзейнасць характар ы- зуецца свядомай пастано¢кай мэты. Менавiта ¢ кашто¢наснай i асэнсаванай сферах культуры фiксуюцца мэты, перспектывы i праекты чалавечай дзейнасцi. Функцыя мэтамеркавання ¢ласцiвая як культуры, так i палiтычнай сiстэме. Характар мэтамеркавання залежыць ад узро¢ню культуры. Вылучаюць узро¢нi высокi, спецыялiзаваны i звычайны.

Культура высокага ¢зро¢ню ¢ключае агульназначныя кашто¢- насцi, далучэнне да якiх патрабуе спецыяльнай падрыхто¢кi i падтрыманне якiх забяспечваецца асобнымi сацыяльнымi iнстытутамi. Праз высокую культуру гэтага ¢зро¢ню фармiруецца духо¢ны свет асобы, соцыуму, нацыi, цывiлiзацыi, гэтая культура дапамагае людзям надаваць сэнс не толькi словам i рэчам, але i сваiм паводзiнам. Мы маем на ¢вазе як асобныя ¢чынкi, так i жыцц¸ ¢ цэлым.

Рознiца памiж спецыялiзаваным i звычайным узро¢нямi культуры ¢ значнай ступенi выя¢ляецца пры разглядзе таго значэння, якое надаецца на кожным узро¢нi прынцыпу рацыянальнасцi i яго суадносiнам з кашто¢насцямi i мэтавымi арыентацыямi. Паняцце рацыянальнасцi ¢ведзена ¢ культуралогiю М. Вэберам i выкарысто¢ваецца для абазначэння не гнасеалагiчнага падзелу разумнага i стыхiйнага, а накiраванасцi чалавечых дзеяння¢ як працэсу паслядо¢нага ¢ладкавання i падтрыман ня пераемнасцi ¢ дасягненнi тых цi iншых кашто¢насцей i мэт. Рацыяналiзацыя прадугледжвае высвятленне суадносiн мэта — план або мэта — сродак, каб сканцэнтраваць намаганнi на

2. Культура як прадмет прыкладной культуралог³³

43

 

 

 

дасягненнi паста¢ленай мэты пры разумным выкарыстаннi магчымых сродка¢ на аснове ¢нутранага ¢згаднення этапа¢, улiку магчымых вынiка¢, вызначэння парадку выбару канчатковых i прамежкавых мэт. Таму ¢ дзейнасцi пастаянна адбываецца перамяшчэнне ¢вагi ад мэты да сродка¢. З цягам часу ва ¢с¸й сферы дзейнасцi стварэнне i ¢дасканаленне яе сродка¢ становяцца асобнай самастойнай мэтай, i работа, накiраваная на гэтую мэту, адасабляецца ¢ самастойную галiну дзейнасцi.

Такiм чынам, духо¢ная дзейнасць, без якой немагчымае iснаванне культуры, узнiкае як сродак, што садзейнiчае ¢дасканаленню практычнай дзейнасцi па вытворчасцi матэрыяльных даброт. Але з развiцц¸м грамадства яна ператвараецца ¢ самастойную галiну дзейнасцi, што параджае такiя сферы культуры, як мастацтва, рэлiгiя, навука.

Абагульненне назапашанага ¢ культуралогii тэарэтычнага i практычнага матэрыялу дазваляе разглядаць дзейнасць як мэтанакiраваную, структураваную, рацыянальна асэнсавану ю акты¢насць суб’екта, у працэсе якой адбываецца развiцц¸ чалавека i грамадства.

Для асэнсавання сутнасцi культурнай дзейнасцi пэ¢ную кашто¢насць уя¢ляе агульная тэорыя дзейнасцi, заснавальн iкам якой бы¢ Т.Парсанс, адзiн з гало¢ных прадста¢нiко¢ структурнафункцыянальнага аналiзу ¢ сацыялогii. Паводле Т.Парсанса, духо¢ныя i матэрыяльныя здабыткi людзей з’я¢ляюцца вынiкамi грамадска абумо¢леных дзеяння¢ на ¢зро¢нi дзвюх сiстэм: сацыяльнай i ¢ласна культурнай. У рамках гэтай тэорыi ¢ структуры дзейнасцi вылучаюцца дзеяч i сiтуацыя. У аснове сацыяльнай сiстэмы знаходзяцца сумесныя дзеяннi людзей, якiя абумо¢лены мэтамi iх бiялагiчнага самазахавання ва ¢мовах пэ¢нага грамадскага асяроддзя. Тут адносiны памiж дзеячам i сiтуацыяй уключаюць: а) адаптацыйную арыентацыю, якая патрабуе вылучэння з навакольнага асяроддзя асобных аб’екта¢, iх абазначэння па якасцях, месцы i ³нш.; б) мэтамеркаванне як iмкненне да дасягнення значымых патрэбнасцей; в) ацэначную арыентацыю, якая мае на мэце ¢стана¢ленне стано¢чага цi адмо¢нага значэння аб’екта¢ з пункту гледжання чалавечы х патрэбнасцей; г) узаемадзеянне сацыяльных суб’екта¢, зняцце напружанасцi памiж рознымi групамi, падтрыманне дыферэнцыяцыi i стабiльнасцi грамадства.

У другой сiстэме, уласна культурнай, пазба¢ленай бiялагiчнай абумо¢ленасцi, культура выступае як складаная сiстэма сiмв ала¢ i норма¢, якiя пастаянна змяняюцца, удасканальваюцца людзьмi.

44

Прыкладная культуралог³я

Пытанн³ ³ заданн³

1.Дайце азначэнне культуры, якое, на ваш погляд, найбольш адпавядае яе сутнасц³.

2.Якая навуковая дысцыпл³на разглядае культуру як сутнасць разнастайных знакавых с³стэм?

3.Што ¢ключае ¢ сябе сфера духо¢най культуры?

4.Раскрыйце сутнасць акс³ялаг³чнага ³ антрапалаг³чнага падыхода¢ да вызначэння паняцця “культура”.

5.Хто з’я¢ляецца заснавальн³кам тэоры³ дзейнасц³?

Л³таратура

Бердяев, Н.А. Философия неравенства.— М.: ИМА-пресс, 1990.— 286 с. Ерасов, Б.С. Социальная культурология: пособие для студентов высш. учеб.

заведений.— 2-е изд., испр. и доп.— М.: Аспект Пресс, 1997.— 591 с. Иванчук, В.Н. Потребности социалистической личности.— М.: Мысль,

1986.— 192 ñ.

Ильенков, Э.В. Диалектическая логика: очерки истории и теории.— М.: Политиздат, 1984.— 271 с.

Кармин, А.С. Основы культурологии: морфология культуры.— СПб.: Лань, 1997.— 512 с.

Культурология. ХХ век: словарь.— СПб.: Университетская книга, 1997.— 640 с.

Межуев, В.М. Культура и история: проблемы культуры в философскоисторической теории марксизма.— М.: Политиздат, 1977.— 199 с.

Орлова, Э.А. Введение в социальную и культурную антропологию: учеб. пособие / Рос. ин-т культурологии. Рос. акад. наук.— М.: Изд-во МГИК, 1994.— 214 с.

Пелик, А.А., Резник Ю.М. Социокультурная антропология (историкотеоретическое введение): учеб. пособие.— М.: Изд-во МГСУ “Союз”, 1998.— 320 с.

Тайлор, Э.Б. Первобытная культура.— М.: Политиздат, 1989.— 573 с.

3. ²НСТЫТУЦЫЯНАЛ²ЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦ²

3.1. Сутнасць сацыяльных ³нстытута¢ ³ ³х в³ды

Кожны кампанент сацыяльнай жыццядзейнасц³ мае адпаведныя формы арган³зацы³, як³я забяспечваюць як яго падтрымк у, так ³ ¢здзеянне на грамадскае жыцц¸ ¢ цэлым. Эканом³ка, напрыклад, не можа ³снаваць без пэ¢ных форма¢ уласнасц³ на сродк³ вытворчасц³, працо¢ных калектыва¢, арган³зацый, прадпрымальн³ка¢ ³ ³нш. Пал³тыка атрымл³вае сва¸ выражэнне перш за ¢с¸ ¢ дзейнасц³ дзяржавы ³ пал³тычных партый.

У грамадстве ³снуе комплекс фармальных i нефармальных правiл, норма¢, прынцыпа¢, установак, якiя рэгулююць розныя сферы чалавечай дзейнасцi i арганiзо¢ваюць iх у сiстэму ролей i статуса¢, утвараючы ¢стойлiвую структуру сацыяльных дзеяння¢. Англiйскi сацы¸лаг Г.Спенсер, заснавальнiк арганiчнай школы ¢ сацыялогii, назва¢ гэтыя ¢стойлiвыя формы арганiзацыi сумесн ай дзейнасцi людзей сацыяльнымi iнстытутамi. ¨н падрабязна прааналiзава¢ i апiса¢ шэсць тыпа¢ сацыяльных iнстытута¢: прамысловы, прафсаюзны, палiтычны, абрадавы, царко¢ны, дамашнi. Г.Спенсер пара¢но¢ва¢ сацыяльныя iнстытуты з жывым арганiзмам, для якога характэрна раздзяленне функцый памiж органамi.

Б.Ераса¢ лiчыць, што сацыяльныя iнстытуты арганiзо¢ваюць i каардынуюць дзейнасць людзей у кожнай сферы, без чаго гэтая дзейнасць набывае разрознены, непаслядо¢ны i ня¢стойлiвы характар. Ю.Левада разглядае сацыяльны iнстытут як вузел дзейнасцi людзей, якi iснуе пэ¢ны час i забяспечвае стабiльнасць ус¸й сацыяльнай сiстэмы.

Аналiз працэсу iнстытуцыяналiзацыi сведчыць аб тым, што сацыяльныя iнстытуты з’я¢ляюцца ¢ грамадстве як буйныя непла-

46

Прыкладная культуралог³я

нуемыя прадукты сацыяльнага жыцця. Яны заклiканы забяспе- чыць надзейнасць, рэгулярнасць задавальнення патрэбнасцей суб’екта¢, груп, грамадства ¢ цэлым. Гэтыя iнстытуты прадвызначаюць жыццяздольнасць кожнага грамадства. Аднак сяро д сацы¸лага¢ няма по¢най згоды ¢ разуменнi паняцця “сацыяльны iнстытут”. Таму гэты тэрмiн выкарысто¢ваецца ¢ самых разнастайных значэннях.

Паняцце “³нстытуцыянал³зацыя” мэтазгодна выкарысто¢ваць у адносiнах да ¢сякiх упарадкавання¢, фармалiзацыi грамадскiх сувязей i адносiн. Працэс вызначэння i замацавання сацыяльных норма¢ i правiл, статуса¢ i ролей, прывядзенне iх у сiстэму, здольную дзейнiчаць у кiрунку задавальнення пэ¢най грамадскай патрэбнасцi, i ¸сць iнстытуцыяналiзацыя. Гэты працэс немагчымы пры адсутнасцi адпаведнай сацыяльнай патрэбнасцi: матэрыяльнай, фiзiялагiчнай або духо¢най. Адсюль вынiкае, што iнстытуцыяналiзацыя — гэта замена спантанных i эксперыментальных паводзiн на прадказальныя, якiя чакаюцца, мадэлiруюцца, рэгулююцца. Пры з’я¢леннi iнстытуцыянальных моманта¢ у грамадстве пачынаецца фармiраванне пэ¢ных правiл i норма¢ паводзiн, якiя падтрымлiваюцца большасцю яго паслядо¢нiка¢.

Адначасова пачынае складвацца сiстэма сацыяльных статус а¢ i ролей.

Усебаковае асэнсаванне працэсу iнстытуцыяналiзацыi дазваляе сцвярджаць, што сацыяльны iнстытут уя¢ляе сабой высокаарганiзаваную сацыяльную сiстэму, якая характарызуецца ¢стойлiвай сацыяльнай структурай, глыбiн¸й iнтэграванасцi элемента¢, разнастайнасцю, гнуткасцю i дынамiчнасцю iх функцый, а значыць, i ¢с¸й сiстэмы.

Шэраг культуролага¢ разглядаюць сацыяльны iнстытут як сукупнасць пэ¢ных устано¢, якiя адпавядаюць сацыяльнай структуры грамадства; сукупнасць сацыяльных норма¢ i культурных узора¢, што вызначаюць устойлiвыя формы сацыяльных паводзiн i дзеяння¢.

Нельга зводзiць сацыяльны iнстытут да ная¢насцi арганiзацый цi ¢стано¢, якiя займаюцца адпаведнай дзейнасцю, хаця гэта асно¢ная i найбольш iстотная з’ява ¢ працэсе iнстытуцыяналiзацыi. Iнстытут уключае таксама пэ¢ныя сiстэмы мэтанакiраванай дзейнасцi, праз якiя падтрымлiваецца грамадскае жыцц ¸: кашто¢насцi, нормы, iдэалы, узоры дзейнасцi i паводзiн усiх суб’- екта¢ сацыякультурнага працэсу. Гэтыя сiстэмы абумо¢лiваюць падобныя паводзiны iндывiда¢, усiх суб’екта¢ сацыяльнага дзеяння, узгадняюць iх iмкненнi, вызначаюць формы, спосабы

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

47

 

 

 

задавальнення iх патрэбнасцей i iнтарэса¢, садзейнiчаюць вырашэнню канфлiкта¢, на пэ¢ны час забяспечваюць стан ра¢навагi ¢ рамках той цi iншай супольнасцi. Для эфекты¢нага функцыянавання сацыяльнага iнстытута неабходна, каб сацыякультурныя элементы сталi часткай унутранага свету асобы, перараслi ¢ сацыяльныя ролi i статусы.

Такiм чынам, працэс фармiравання кашто¢насных арыентацый асобы з’я¢ляецца важнейшым кампанентам iнстытуцыяналiзацыi. Канцэпцыя iнстытуцыяналiзацыi ¢ключае тэарэтычныя палажэннi аб вiдах i функцыях сацыяльных iнстытута¢.

У залежнасцi ад сферы дзеяння выконваемых функцый сацыяльныя iнстытуты падраздзяляюцца на рэляцыйныя, якiя вызначаюць ролевую структуру грамадства па розных прыметах (пол, узрост, адукацыя, вiд занятка¢, здольнасцi), i рэгуляцыйныя, якiя вызначаюць межы незалежных ад норма¢ грамадства дзеяння¢ iндывiда для дасягнення асабiстых мэт. Яны прымаюць адпаведныя санкцыi, прадугледжаныя пры выхадзе за гэтыя межы. Да такiх iнстытута¢ адносяцца ¢се механiзмы сацыяльнага кантролю.

Iнстытуты могуць быць i культурнымi, у гэтым выпадку яны звязаныя з iдэалогiяй, адукацыяй, мастацтвам. Неабходна адзначыць iснаванне ¢ культуралогii меркавання аб тым, што культура менш за iншыя сферы паддаецца iнстытуцыянальнаму ¢парадкаванню. Аднак аналiз гiсторыi iснавання сацыяльных iнстытута¢ паказвае, што на ¢сiх этапах развiцця грамадства за¢с¸ды мелiся розныя iнстытуты, якiя накiро¢валi культурнае жыцц¸. Асно¢ныя з iх рэлiгiя, дзяржава, бiзнес i iнш. На характар рэгулявання духо¢нага жыцця, безумо¢на, уплываюць узрове нь развiцця грамадства i характар яго эканамiчных i культурных сувязей з iншымi краiнамi.

Сацыяльна-культурныя iнстытуты знаходзяцца ¢ пастаянным развiццi i змяняюць свае формы. Крынiцай iх развiцця з’я¢ляюцца эндагенныя (унутраныя) i экзагенныя (знешнiя) фактары. Змяненнi сацыяльных iнстытута¢ пад уплывам развiцц¸вых культурных падсiстэм абумо¢лены перш за ¢с¸ назапашваннем чалавецтвам новых веда¢. Акрамя таго, вялiкi ¢плы¢ на iх эвалюцыю аказваюць змены ¢ кашто¢насных арыентацыях, асаблiва спосабы ацэнкi аб’екты¢най рэальнасцi, якiя фармiруюць светапогляд канкрэтнай культурнай супольнасцi.

Эндагенныя змяненнi сацыяльна-культурных iнстытута¢ адбываюцца ¢ асно¢ным з-за таго, што яны перастаюць эфекты¢на выконваць тую або iншую культурную патрэбнасць. Калi такая

48

Прыкладная культуралог³я

патрэбнасць становiцца нязначнай цi зусiм знiкае, то iснаванне iнстытута аказваецца бессэнсо¢ным, бо ¸н пачынае негаты¢на ¢плываць на культурнае жыцц¸. Такi iнстытут па прычыне iнерцыi сацыяльных сувязей пэ¢ны час яшчэ можа функцыянаваць як данiна традыцыi, але ¢ большасцi выпадка¢ яго жыцц ¸ хутка спыняецца. Надаць новы iмпульс дзейнасцi сацыяльнакультурнага iнстытута можна шляхам яго рэарганiзацыi, паглыбленай спецыялiзацыi, стварэння новых, больш дыферэнцыраваных структур, якiя будуць дзейнiчаць на аснове iншых норма¢.

Аналiз сацыяльна-палiтычнай трансфармацыi беларускага грамадства паказвае, што разам з пера¢тварэннем грамадства iстотна змянiлася структура сацыяльна-культурных iнстытут а¢. У гэты перыяд назiраюцца акты¢нае ¢мяшанне дзяржавы ¢ рэгуляцыю культурнага жыцця, фармiраванне палiтычных суб’екта¢, якiя iмкнуцца па¢плываць на сацыякультурную дынамiку. Побач з дзяржа¢нымi ¢становамi значнае месца ¢ культурным жыццi пачалi займаць ня¢радавыя арганiзацыi, як нацыянальныя, так i мiжнародныя. Розныя супольнасцi, пiсьменнiцкiя i журналiсцкiя арганiзацыi, разнастайныя творчыя калек - тывы i асацыяцыi, прыватныя выдавецтвы, музеi стварылi шырокую сетку, якая забяспечвае культурную дзейнасць краiны.

Акрамя разгледжаных вышэй знешнiх iнстытута¢, што ажыцця¢ляюць культурную палiтыку ¢ грамадстве i ¢здзейнi- чаюць на яе рэгуляцыю, у самой культуры ¸сць структуры яе самазабеспячэння. У сучасным грамадстве iснуюць розныя культурныя ¢становы i арганiзацыi, якiя можна класiфiкаваць па функцыянальных прыметах: а) сацыяльныя iнстытуты, прызначаныя для ажыцця¢лення духо¢най вытворчасцi; б) iнстытуты, якiя выкарысто¢ваюцца для распа¢сюджвання культуры ; в) установы, якiя займаюцца арганiзацыяй i планаваннем культурнай дзейнасцi, ажыцця¢ляюць кiраванне культурным працэсам. Безумо¢на, такi падзел давол³ адносны. Часцей за ¢с¸ культурныя ¢становы ³ арган³зацы³ полiфункцыянальныя, ажыцця¢ляюць адначасова i вытворчасць, i распа¢сюджанне кашто¢- насцей культуры.

Так³м чынам, сацыяльна-культурныя iнстытуты — гэта спецыфiчныя ¢тварэннi, якiя рэгулююць развiцц¸ культуры ¢ тым цi iншым грамадстве ³ прызначаны для арганiзацыi сумеснай дзейнасцi людзей, трансляцыi веда¢ i традыцыйных элемента¢ культуры.

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

49

 

 

 

3.2. Функцыi сацыяльна-культурных iнстытута¢

Вызначэнне сутнасцi сацыяльна-культурных iнстытута¢ немагчымае без аналiзу iх функцый, якiя забяспечваюць дасягненне мэты. Грамадства з’я¢ляецца складаным сацыяльным утварэннем, i сiлы, што дзейнiчаюць унутры яго, цесна ¢заемазвязаныя, таму бывае цяжка прадбачыць вынiкi кожнага асобна ¢зятага дзеяння. У сувязi з гэтым пэ¢ны iнстытут выконвае свае, спецыфiчныя функцыi. Iх сукупнасць складае агульныя сацыяльныя функцыi iнстытута¢ як элемента¢, вiда¢ тых цi iншых сiстэм.

Важную ролю ¢ вызначэннi вiдавочных функцый сацыяльнакультурных iнстытута¢ адыгралi навуковыя працы М.Вэбера, Э.Касiрэра, Й.Х¸йзiнга. Iмi i iншымi культуролагамi ¢ структуры духо¢най вытворчасцi вылучаюцца рэгуляты¢ная, iнтэграты¢ная i камунiкаты¢ная функцыi.

У кожным грамадстве ствараюцца складаныя шматузро¢- невыя сiстэмы, спецыяльна прызначаныя для выпрацо¢кi агульных i канкрэтных веда¢, уя¢лення¢ аб свеце i самiм чалавеку, а таксама арыентацый i мэт не толькi штодз¸нных, але i разлiчаных на перспектыву паводзiн. У сувязi з гэтым сацыяльна-культурны iнстытут павiнен мець сiстэму правiл i норма¢ паводзiн, якiя ¢ рамках духо¢най культуры замацо¢ваюць, стандартызуюць паводзiны сваiх члена¢ i робяць iх прагназiруемымi. Пры аналiзе кампанента¢ культурнай рэгуляцыi неабходна мець на ¢вазе, што рэалiзацыя норма¢ чалавечых кашто¢насцей i iх значэння¢ адбываецца праз iх прывучэнне да сацыяльных ролей i нарматы¢ных паводзiн, засваенне пазiты¢ных матывацый i прынятых у грамадстве значэння¢. Гэтыя механiзмы i складаюць перш за ¢с¸ працэс сацыялiзацыi, важнымi часткамi якога з’я¢ляюцца выхаванне, зносiны, самасвядомасць. Сацыялiзацыя падтрымлiваецца як асобнымi iнстытутамi (сям’я, школа, працо¢ны калекты¢ i iнш.), так i ¢становамi, арганiзацыямi, прадпрыемствамi культуры i мастацтва.

Даследаванне тэндэнцый развiцця працэсу сацыялiзацыi сведчыць, што з ускладненнем сацыякультурнага асяроддзя механiзм сацыялiзацыi i яго культурнае забеспячэнне становяцца таксама больш складанымi.

Такiм чынам, рэгуляты¢ная функцыя заключаецца ¢ тым, што функцыянаванне сацыяльна-культурных iнстытута¢ забяспечвае рэгуляванне ¢заемаадносiн памiж членамi грамадства шляхам выпрацо¢кi норма¢ паводзiн. Тым самым культурнастатусныя адносiны садзейнiчаюць устойлiвасцi сацыяльнай структуры грамадства.

50

Прыкладная культуралог³я

Спецыфiчнай функцыяй сацыяльна-культурных iнстытута¢ з’я¢ляецца iнтэграты¢ная, якую вылучаюць С.С.Фрало¢, А.С.Каргiн, Г.В.Драч i iншыя даследчыкi. У сацыяльнай супольнасцi адбываецца распа¢сюджванне сукупнасцi погляда¢, пераканання¢, кашто¢насцей, iдэала¢, характэрных для пэ¢най культуры, яны вызначаюць свядомасць i паводзiны людзей. Установы i арганiзацыi культуры забяспечваюць захаванне культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый, гiстарычнай памяцi, што садзейнiчае ¢стана¢ленню сувязей памiж пакаленнямi, згуртаванню нацыi. Трэба адзначыць, што iнтэграты¢ная функцыя мае складаны i супярэчлiвы характар. У сусветнай супольнасцi iснуюць розныя культуры. Культурныя адрозненнi ¢складняюць зносiны людзей, часам перашкаджаюць iх узаема - разуменню. Гэтыя адрозненнi нярэдка выступаюць як бар’еры памiж сацыяльнымi групамi i супольнасцямi. Сацыяльна-куль- турныя iнстытуты iмкнуцца сродкамi культуры i мастацтва пераадолець культурныя адрозненнi, умацаваць кантакты культур, актывiзаваць iх узаемадзеянне i ¢заемапранiкненне i тым самым аб’яднаць людзей як у рамках адной культуры, так i за яе меж амi.

Грамадства не можа развiвацца без перадачы сацыяльнага вопыту аднаго пакалення другому, без абмену гэтым вопытам унутры грамадства, памiж краiнамi i народамi. Культура захо¢- вае сацыяльны вопыт пакалення¢ у паняццях i словах, сiмвалах, своеасаблiвых мовах мастацтва, якiя расказваюць аб чалавеку, яго творчых сiлах i магчымасцях. У гэтым сэнсе культура ¢я¢ляе сабой памяць грамадства, кладо¢ку назапашанага iм вопыту, захавальнiцу часу, якi ¢парадко¢вае вопыт.

У якасцi сродка¢ захавання i назапашвання iнфармацыi выступаюць прыродная памяць iндывiда, калекты¢ная памяць, зафiксаваная ¢ мове i духо¢най культуры, сiмвалiчныя i рэчавы я сродкi. Ва ¢сiх выпадках захаванне i перадача iнфармацыi патр абуюць падтрымання знакавых сiстэм, пэ¢нага метаду ¢парадкав ання, арганiзацыi iнфармацыi па яе кашто¢насцях i змесце. У сувязi

çгэтым у грамадстве ствараюцца сацыяльныя iнстытуты, функцыяй якiх з’я¢ляецца трансляцыя культурнага вопыту

ад аднаго народа другому, ад папярэдняга пакалення наступнаму,

çадной краiны ¢ другую з дапамогай розных сродка¢ вербальнага i невербальнага характару, сродка¢ масавай iнфармацыi.

Усе кампаненты культуры: кашто¢насцi, веды, нормы i звы- чаi — у той цi iншай ступенi выконваюць функцыю пераемнасцi, ажыцця¢ляючы сувязь сучаснай дзейнасцi i паводзiн з папярэднiмi ¢зорамi. Механiзм узна¢лення культурнай дзейнасцi, пры якой

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

51

 

 

 

гэтая дзейнасць па¢тарае мiнулыя ¢зоры i прызнаецца нарматы¢най з-за iх ная¢насцi ¢ мiнулым, называецца традыцыяй. У якасцi традыцый выступаюць пэ¢ныя грамадскiя ¢стано¢кi, нормы паводзiн, кашто¢насцi, iдэi, звычаi, абрады i iнш. Таму важнейшымi функцыямi сацыяльна-культурных iнстытута¢ з’я¢ляюцца захаванне, перадача i развiцц¸ элемента¢ сацыяльнай i культурнай спадчыны.

Развiцц¸ форма¢ i спосаба¢ камунiкацы³ з’я¢ляецца важнейшым аспектам дзейнасцi розных устано¢, прадпрыемства¢ i арганiзацый культуры. Вучоныя разглядаюць развiцц¸ ¢ працэсе працо¢- най дзейнасцi, калi людзi ¢ступаюць у адносiны пам³ж сабой. Культура можа стварацца супольна, сумеснымi дзеяннямi. Т.Парсанс падкрэслiва¢, што без камунiкацы³ немагчымыя нiякiя формы адносiн i дзейнасцi. Без ная¢насцi пэ¢ных форма¢ культурнай камунiкацыi нельга ажыцця¢ляць выхаванне iндывiда, узгадненне дзеяння¢, падтрыманне супольнасцi ¢ цэлым. Таму неабходна пастаянная, устойлiвая, разнастайная i мабiльная сiстэма камунiкацый, якая падтрымлiвае прымальную ступень адзiнства i дыферэнцыраванасцi грамадскага быцця. Культура фармiруе ¢мовы i сродкi чалавечых зносiн, яна аб’ядно¢вае людзей. Дзякуючы зносiнам людзi могуць ствараць, захо¢ваць i развiваць культуру, вучацца карыстацца знакавымi сiстэмамi, фiксаваць у iх свае думкi i асвойваць зафiксаваныя ¢ iх думкi iншых людзей.

У сучасную эпоху, па меркаваннi канадскага культуролага М.Маклуэна, значна павялiчылася колькасць кантакта¢ асобнага iндывiда з iншымi людзьмi. Але гэтыя кантакты часта маюць апасродкаваны i аднабаковы характар, а магчымасцi, напрыклад гледача тэлепраграм, абмяняцца з суразмо¢цамi сваiмi думкамi вельмi абмежаваныя. Сацыялагiчныя даследаваннi сведчаць аб тым, што такiя аднабаковыя зносiны часта толькi садзейнiчаюць развiццю пачуцця адзiноты. У сувязi з гэтым сацыяльнакультурныя iнстытуты праз засваенне культурных кашто¢насцей садзейнiчаюць развiццю сапра¢дных чалавечых форма¢ зносiн. Культура дае людзям i сродкi зносiн — знакавыя сiстэмы, мовы. Даследаваннi паказваюць, што ¢ людзей высокай культуры, якiя любяць i разумеюць паэзiю, музыку, узрастае значэнне духо¢ных i псiхалагiчных фактара¢ у зносiнах, выпрацо¢ваецца павышаная здольнасць да ¢заемаразумення, суперажывання.

Такiм чынам, камунiкаты¢ная функцыя сацыяльна-куль- турных iнстытута¢ заключаецца ва ¢парадкаваннi працэса¢ трансляцыi сацыяльна важнай iнфармацыi, iнтэграцыi грамадства i

52

Прыкладная культуралог³я

сацыяльных груп, унутранай дыферэнцыяцыi соцыуму i груп, аддзяленнi соцыуму i розных груп адзiн ад аднаго ¢ iх зносiнах.

Óсацыяльна-культурнай тэорыi iснуюць розныя канцэпцыi, пункты гледжання, тракто¢кi на прынятыя ¢ пэ¢ным соцыуме формы адпачынку, заба¢, псiхiчнай разрадкi. Кожная культура мае свае традыцыi i звычаi, якiя рэгламентуюць спосабы зняцця напружанасцi ¢ людзей у працэсе штодз¸ннага жыцця. Так, А.С.Каргiн вылучае ¢ якасцi эфекты¢ных спосаба¢ гульнi, спорт, масавае мастацтва, вячоркi, разнастайнае хобi, святы. Духо¢ную кампенсацыю, адзначае Б.С.Ераса¢, чалавек можа атрымаць ад выканання рэлiгiйных абрада¢, мiстычнага злiцця з “вышэйшай рэальнасцю”, занятка¢ мастацкай культурай, турызмам, творчых захаплення¢, калекцыянiравання, выхавання дзяцей цi ад удзелу

¢непрафесiйнай палiтычнай дзейнасцi. Вольны час В.В.Ромах разглядае як сферу адукацыi, выхавання асобаснай i сацыяльнай культуры, асобасных i грамадзянскiх якасцей, пашырэння культурнага кругагляду i абмену духо¢нымi кашто¢насцямi, зна¸мства з культурна-гiстарычнымi помн³кам³, спадчынай народа.

Óсацыялогii сфера, якая дазваляе людзям адпачываць ад жыцц¸вых праблем, разглядаецца ¢ большасцi выпадка¢ як вольны час, вызвалены ад непасрэднага ¢дзелу ¢ вытворчасц i. Адпачынкавая дзейнасць значна шырэй па сваiм змесце, таму што можа ¢ключаць самыя разнастайныя тыпы творчай дзейнасцi. Мэтазгодна вольны час разглядаць у кантэксце рэалiзацыi iнтарэса¢ асобы, звязаных з рэкрэацыяй, самаразвiцц¸м, самарэалiзацыяй, зносiнамi, задавальненнем, аздара¢леннем, творчай дзейнасцю. У сувязi з гэтым задачай сацыяльна-культурных iнстытута¢ з’я¢ляецца пера¢тварэнне вольнага часу ¢ сферу кул ьтурнай дзейнасцi, дзе адбываецца рэалiзацыя творчага i духо¢нага патэнцыялу грамадства.

Аналiз фактара¢ фармiравання адпачынку насельнiцтва сведчыць, што месцам рэалiзацыi культурна-адпачынкавых iнiцыяты¢ выступаюць бiблiятэкi, клубы, тэатры, фiлармонii, музеi, кiнатэатры, паркi i iншыя ¢становы культуры i мастацтва.

Рэкрэацыйная i кампенсатарная функцыi сацыяльна-куль- турных iнстытута¢ Беларусi набываюць асаблiвую значнасць у сувязi з масавым распа¢сюджваннем сярод вялiкай колькасцi насельнiцтва посткатастрофнага соцыуму сацыярадыелагiчных стрэсавых парушэння¢. Суб’ектам сацыяльна-культурнай дзейнасцi неабходна распрацо¢ваць i ажыцця¢ляць заба¢ляльныя, гульнявыя, аздара¢ленчыя, мастацка-творчыя адпачынкавыя

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

53

 

 

 

праграмы для розных груп насельнiцтва з мэтай адна¢лення сiл, страчаных у вынiку чарнобыльскай аварыi.

Такiм чынам, вiдавочнымi функцыямi сацыяльна-культурных iнстытута¢ з’я¢ляюцца рэгуляты¢ная, iнтэграты¢ная, камунiкаты¢ная, пераемнасц³, трансляцыi культурнага вопыту, сацыял³зацы³, рэкрэацыйная i кампенсатарная. Яны л¸гка распазнаюцца як частка мэты iнстытута, скiраванай на забеспячэнне сумеснай дзейнасцi людзей, што iмкнуцца да задавальнення культурных патрэбнасцей (схема 3.1).

Даследаванне дзейнасцi ¢стано¢, прадпрыемства¢ i арганiзацый культуры i мастацтва паказала, што побач з непасрэднымi вынiкамi дзеяння¢ сацыяльных iнстытута¢ iснуюць iншыя вынiкi, якiя знаходзяцца па-за непасрэднымi мэтамi чалавека. За культурнай з’явай нярэдка можна за¢важыць iншыя сацыякультурныя фактары, якiя здаюцца на першы погляд схаванымi. Гэтая рознi ца памiж з’явай i сутнасцю, памiж вiдавочнымi i латэнтнымi функцыямi ¢себакова прааналiзавана К.Марксам i Ф.Энгельсам у вядомай працы “Нямецкая iдэалогiя”, напiсанай у 1846 г. У ¸й а¢тары паказалi, як iдэйныя ¢тварэннi можна растлумачыць зыходзячы з матэрыяльнай практыкi i класавых адносiн.

Схема 3.1

Структура функцый сацыяльных ³нстытута¢

латэнтныя

Функцы³ сацыяльна-культурных ³нстытута¢

 

в³давочныя

рэгуляты¢ная

кампенсатарная

³нтэграты¢ная

рэкрэацыйная

камун³каты¢ная трансляцы³

сацыял³зацы³

Найбольш по¢на канцэпцыя функцыянальнасцi распрацавана культуролагамi Р.Мертанам ³ Т.Вебленам. Менавiта Р.Мертанам было ¢ведзена паняцце “латэнтная функцыя”. Пры ная¢насцi гэтай функцыi культуролагу важна раскрыць той унутраны сэнс

54

Прыкладная культуралог³я

мiфа, уя¢лення, мастацкага твора, акта творчасцi цi яго ¢спрымання крытыкамi або публiкай, што i складае прызнаны змест грамадскай свядомасцi.

Вiдавочная функцыя, паводле меркавання Р.Мертана, уя¢ляе сабой аб’екты¢ны вынiк, якi садзейнiчае адаптацыi сiстэмы, выклiканы на¢мысна i прызнаецца ¢ якасцi такога ¢дзельнiкамi гэтай сiстэмы. Адпаведна латэнтная функцыя вядзе да вынiку, якi не ¢ваходзi¢ у намер удзельнiка¢ i не прызнава¢ся такiм. Пры гэтым вынiк можа быць пазiты¢ным або негаты¢ным для дадзенай супольнасцi, але сам факт выя¢ляецца толькi пры разглядзе збоку, пры глыбокiм вывучэннi рэальных працэса¢. Гэтыя вынiкi могуць мець вялiкае значэнне для соцыуму.

Такiм чынам, толькi пры вывучэннi вiдавочных i латэнтных функцый сацыяльных iнстытута¢ магчыма вызначыць сапра¢- дную сутнасць культурнага жыцця, мэты суб’екта¢ сацыяльнакультурнай дзейнасцi. Ная¢насцю латэнтных функцый можна растлумачыць iснаванне шэрага ¢стано¢ культуры, структур ных падраздзялення¢, якiя не толькi не выконваюць сваiх функцый, але i перашкаджаюць iх рэалiзацыi. Па гэтай прычыне неабходна выявiць схаваныя функцыi, з дапамогай якiх iнстытут задавальняе патрэбы пэ¢ных груп соцыуму, ул³чваючы ³нтарэсы кожнай. Сацыяльна-культурныя iнстытуты ¢заемадзейнiчаюць з сацыяльным асяроддзем, у якасцi якога выступае соцыум. Але працэсы, што адбываюцца ¢ грамадстве, пастаянна мяняюць патрэбнасцi розных суб’екта¢, значыць, мяняецца характар узаемадзеяння iнстытута¢ з сацыяльным асяроддзем. На пэ¢ным этапе наступае такая сiтуацыя, пры якой змяненне патрэбнасцей не знаходз iць адлюстравання ¢ структуры i функцыях сацыяльна-культурнага iнстытута i ¢ яго дзейнасцi ¢знiкае дысфункцыя. Яна выя¢ляецца ¢ невыразнасцi мэты дзейнасцi ¢становы, арганiзацыi, няпэ¢насцi функцый, знiжэннi сацыяльнага а¢тарытэту, трансфармацыi асобных функцый у дзейнасць, скiраваную не на дасягненне рацыянальнай мэты, а на падтрымку ¢ласнага iснавання. Такi iнстытут пачынае адчуваць розныя цяжкасцi: недахоп матэрыяльных сродка¢, патрэбных кадра¢, узрастанне арганiзацыйнага бязладдзя.

Аналiз дзейнасцi сацыяльна-культурных iнстытута¢ Беларусi паказа¢, што ¢ такой сiтуацыi ¢ перыяд трансфармацы³ апынулiся некаторыя ¢становы i прадпрыемствы культуры. У першую чаргу гэта ¢становы клубнага тыпу, якiя не перабудавалi сваю дзейнасць з улiкам сучасных сацыяльна-культурных працэса¢ i посткатастрофных умо¢ жыццядзейнасцi. Клубы канца 80—пачатку 90-х

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

55

 

 

 

гадо¢ ХХ ст. не змаглi забяспечыць рэалiзацыю разнастайных патрэбнасцей асобы, арганiзаваць адпаведным чынам творчую, нерэгламентаваную дзейнасць самiх наведвальнiка¢. Яны не сталi спецыялiзаваным сацыяльна-культурным цэнтрам арганiзацы i разнапланавай творчай дзейнасцi людзей i зносiн. Таму значная колькасць клуба¢ была заменена iншымi падсiстэмамi.

Не задаволеныя падобнымi iнстытутамi сацыяльна-куль- турныя патрэбнасцi выклiкалi да жыцця нарматы¢на не рэгуляваныя вiды дзейнасцi, якiя запа¢нялi недахопы ¢ працы шэрага ¢стано¢ культуры. Акцэнт дзейнасцi ¢стано¢ культуры павiнен быць сканцэнтраваны на забеспячэннi i абароне iнтарэса¢ чалавека як акты¢нага суб’екта культурнай дзейнасцi, падтрымцы гру п, чые культурныя патрэбнасцi адрознiваюцца ад патрэбнасцей большасцi насельнiцтва. Пераарыентацыя культурнай практы кi на стварэнне ¢мо¢ для свабоднага выбару разнастайных вiда¢ культурна-асветнiцкай дзейнасцi на асновах самаарганiзацыi вядзе да размывання адзначаных функцый сацыяльна-культурных iнстытута¢, замены ³х стандартных тыпалогiй i стварэння гнуткiх функцыянальных сiстэм сацыяльна-культурнай дзейнасцi розных катэгорый насельнiцтва.

3.3. Асабл³васц³ функцыянавання сацыякультурных ³нстытута¢ у Беларус³ ¢ сучасных умовах

У грамадстве ¢зн³каюць розныя культурныя ¢становы ³ арган³зацы³, як³я маюць на мэце ажыцця¢ленне духо¢най вытворчас ц³, трансляцыю культуры, арган³зацыю ³ планаванне культурнай дзейнасц³, фарм³раванне высок³х духо¢ных патрэб, стварэнне ¢мо¢ для выя¢лення ³ рэал³зацы³ дзейнасц³ людзей. З ул³кам гэтых задач дзяржава сфарм³равала разгорнутую сетку ¢стано¢ культуры. Б³бл³ятэк³, клубы, музе³, тэатры, школы, парк³ ¢тварыл³ адз³ны сацыяльна-культурны комплекс. У ³х ¸сць агульныя мэты, склал³ся аднародныя прынцыпы працы ³ падобныя гаспадарчыя механ³змы. ²х дзейнасць будуецца на прынцыпах даступнасц³, добраахвотнасц³, апоры на грамадскую ³н³цыятыву ³ самадзейнасць, спалучэння ³ндыв³дуальнай, групавой ³ масавай работ, галоснасц³, к³равання ³ самак³равання, выкарыстання розных (законных) крын³ц ф³нансавання, абавязковага ¢л³ку мясцовых асабл³васцей у г³старычным ³ культурным разв³цц³, дыферэнцыяцы³ ³ спецыял³зацы³.

Вывучэнне дзейнасц³ ¢стано¢ культуры дазваляе выяв³ць даволi разгал³наваную сетку iх, дзе працуюць тысячы прафес³йных работн³ка¢ (табл.3.1).

56 Прыкладная культуралог³я

 

 

 

Òàáëiöà3.1

Колькасны склад культурна-асветных ³ тэатральна-

в³дов³шчных устано¢ Беларус³ (на 1.01.2004 г.)

Установы

 

Колькасць

 

устано¢

 

супрацо¢н³ка¢

Á³áë³ÿòýê³

4327

 

9411

Клубы

3917

 

10738

Ìóçå³

131

 

896

Ïàðê³

19

 

845

Тэатры

27

 

1577

Канцэртныя ¢становы

15

 

1215

Öûðê³

2

 

310

 

 

 

 

Усяго

8438

 

24992

 

 

 

 

Ная¢насць значнай колькасцi ¢стано¢ сацыяльна-культурнага комплексу дазваляе сцвярджаць, што Беларусь мае высок³ сацы- яльна-культурны патэнцыял, умелае выкарыстанне якога дазваляе паспяхова вырашаць праблемы нацыянальнай культурнай пал³тык³.

3.4.Á³áë³ÿòýê³

Óсучаснай ³нфрастуктуры культуры вялiкую ролю адыгрывае такое сацыякультурнае ¢тварэнне, як б³бл³ятэка. Яна выконвае шэраг важнейшых агульных ³ спецыф³чных сацыяльных функцый. У сацыяльным плане б³бл³ятэка з’я¢ляецца адным са сродка¢ забеспячэння сацыяльнай камун³кацы³, перш за ¢с¸ дзякуючы стварэнню, захаванню ³нфармацы³ ³ забеспячэнню доступу да яе.

Óкультурным плане б³бл³ятэка ажыцця¢ляе г³старычную трансляцыю веда¢ у рамках культурнай камун³кацы³.

Анал³з г³старычнага разв³цця ¢стано¢ культуры сведчыць, што глабальныя сацыяльныя змены непазбежна фарм³руюць дзейнасць i паз³цыю любога сацыяльнага ³нстытута, што адб³ваецца на яго функцыянаванн³. Безумо¢на, крыз³сная с³туацыя, якая пачала складвацца ¢ Беларус³ ¢ 80-х гадах ХХ ст. ³ абвастрылася пасля чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы, ³стотна па¢плывала на сацыяльны прэстыж б³бл³ятэчнай дзейнасц³. Вывучэнне гэтай с³туацы³ паказвае, што наз³раецца павел³чэнне разрыву пам³ж б³бл³ятэкай ³ грамадствам у цэлым ³ пам³ж б³бл³ятэкай ³ асобай у прыватнасцi. Працэсы мадэрн³зацы³ грамадства спалучаюцца са зменай сацыяльнага ¢ладкаван ня ³ эканам³чным крыз³сам, ³ гэта значна ¢складняе станов³шча

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

57

 

 

 

б³бл³ятэк. Даследаванне матэрыяльна-тэхн³чнай базы, фонда¢ б³бл³ятэк Беларус³ паказала, што ¢ iх звыклым³ стал³ пастаянны недахоп сродка¢ для ажыцця¢лення бягучай работы, цяжкасц³ тэхн³чнага пераабсталявання, праблемы падрыхто¢к³ кадра¢, адэкватных сучаснай с³туацы³.

Анал³зуючы дзейнасць б³бл³ятэк за гэты час, трэба адзначыць, што гэта бы¢ вельм³ складаны перыяд у iх рабоце, бо эканам³чны крыз³с ³ сацыяльна-эканам³чныя наступствы авары³ на ЧАЭС прывял³ да значнага скарачэння iх ф³нансавання. Асабл³вую трывогу выкл³кае ³нтэнс³¢нае скарачэнне б³бл³ятэчнай сетк³ ¢ сельскай мясцовасц³. Гэты працэс пача¢ся некальк³ раней, але тады ¸н бы¢ абумо¢лены аб’екты¢най прычынай – змяншэннем колькасц³ сельскага насельн³цтва. Тольк³ за 1990—1995гг. у сельскай мясцовасц³ был³ зачынены 677 б³бл³ятэк. Кал³ ¢л³чыць, што кожная з ³х абслуго¢вала не адз³н, а некальк³ невял³к³х населеных пункта¢, то атрымл³ваецца, што жыхары прыкладна 1800 в¸сак пазбав³л³ся магчымасц³ карыстацца б³бл³ятэчным³ фондам³ ³ страц³л³, па сутнасцi, адз³ную ¢станову, дзе магл³ з карысцю для сябе правесц³ вольны час ³ далучыцца да духо¢ных кашто¢насцей.

Не здолел³ масавыя б³бл³ятэк³ захаваць у ранейшым выглядзе ³ сваю стацыянарную сетку. Кал³ ¢ 1993 г. б³бл³ятэчныя пункты працавал³ пры 2167 б³бл³ятэках, то ¢ 1995 г. – пры 1640. ² зно¢ жа гэта закранула ¢ першую чаргу сельскую мясцовасць, дзе з дапамогай бiблiятэк абслуго¢вал³ся маланаселеныя ³ аддаленыя ад стацыянарных б³бл³ятэк в¸ск³. Закрыцц¸ б³бл³ятэк, скарачэнне колькасц³ б³бл³ятэчных пункта¢ стал³ першапрычынай скарачэння чытачо¢ у сельскай мясцовасц³.

Тэндэнцы³ змяншэння колькасц³ б³бл³ятэк адлюстраваны на рыс. 3.1.

 

 

 

 

Ðûñ. 3.1

Дынам³ка колькасц³ дзяржа¢ных публ³чных б³бл³ятэк

5546

 

 

 

 

 

5152

 

 

 

 

 

4800

4753

 

 

 

 

4327

1990 ã.

1993 ã.

1996 ã.

1999 ã.

2004 ã.

Даныя сведчаць, што з 1990 г. па 2004 г. у Рэспубл³цы Беларусь адбылося скарачэнне б³бл³ятэчнай сетк³ на 1219 адзiнак. Зменшылася колькасць чытачо¢ на 247,8 тыс. чалавек, аб’¸м

58

Прыкладная культуралог³я

фонду скарац³¢ся на 17 805,4 тыс. кн³г, часоп³са¢ ³ брашур. Гэта значыць, што дзяржа¢ныя б³бл³ятэк³ перажывал³ вял³к³я цяжкасц³, як³я был³ выкл³каны скарачэннем ф³нансавання, ростам кошту друкаваных выдання¢, негаты¢ным³ тэндэнцыям³ ¢ выдавецкай пал³тыцы. Не атрымл³вал³ абавязковага рэспубл³канскага экземпляра абласныя б³бл³ятэк³. Асабл³ва ¢ складаным станов³- шчы апынул³ся цэнтрал³заваныя с³стэмы.

Óасобныя гады колькасць паступлення¢ у сярэдн³м на адну б³бл³ятэку не перавышала 15 назва¢. Так³м чынам, да мног³х сельск³х б³бл³ятэк новыя кн³г³ амаль не даходз³л³, у лепшым выпадку паступал³ 5—6 экземпляра¢ за год. Часта нават тыя невял³к³я сродк³, што выдатко¢валiся на камплектаванне, паступал³ ¢ б³бл³ятэк³ нерэгулярна. У вын³ку некаторыя з ³х атрымл³вал³ магчымасць папа¢няць фонды ¢сяго адзiн—два разы

¢год ³ станав³л³ся да¢жн³кам³ б³бкалектара¢. Масавыя б³бл³ятэк³ амаль страц³л³ магчымасць падп³свацца на рас³йск³я перыядыч- ныя выданн³. Большасць сельск³х б³бл³ятэк атрымл³валi па дзве назвы рэспубл³канск³х газет ³ па тры назвы часоп³са¢.

Б³бл³ятэк³ iнтэнс³¢на шукал³ дадатковыя сродк³. Дзяржа¢ныя б³бл³ятэк³ ¢ дадатак да паступлення¢ з бюджэту стал³ атрымл³ваць сродк³ ад платных паслуг насельн³цтву, ад здачы ¢ арэнду плошча¢, ад узноса¢ ³ ахвяравання¢.

Óапошн³я гады б³бл³ятэк³ стал³ больш рацыянальна выкарысто¢ваць назапашаныя раней кн³жныя багацц³ ³ стано¢чы вопыт, ул³чваючы рэальныя патрэбы чытачо¢.

М³н³стэрства культуры, мясцовыя органы ¢лады, грамадскасць вырашал³ пытанн³ жыццяздольнасц³ б³бл³ятэк, выпрацо¢- вал³ мадэл³ ³х далейшага разв³цця. У якасц³ перспекты¢нага к³рунку прапано¢валася ³нтэграцыя бiблiятэк з ³ншым³ сацыякультурным³ ¢становам³. Праводз³цца эксперымент па аб’яднаннi сельск³х ³ школьных б³бл³ятэк у 31 населеным пункце шасцi ра¸на¢ Брэсцкай (²вянецк³ ³ Баранав³цк³), Маг³л¸¢скай (Горацк³) ³ М³нскай (Барыса¢ск³, Сал³горск³, Слуцк³) абласцей.

Дынам³чнасць працэса¢ ³нфарматызацы³, ³х выразная мадэрн³зуючая нак³раванасць патрабуюць ад б³бл³ятэк вырашэння праблемы ³нфарматызацы³ б³бл³ятэчнай справы. Некаторыя б³бл³ятэк³ правял³ пэ¢ны аб’¸м работы па камп’ютэрызацы³ сва¸й с³стэмы. Так, у 2003 г. у абласных б³бл³ятэках узровень а¢таматызацы³ дасягну¢ 68%, у ра¸нных ³ гарадск³х цэнтральных б³бл³ятэчных с³стэмах — 30%.

Разам з тым адбывалася ¢дакладненне статусу бiблiятэк, функцый, мэт, задач ³ форма¢ iх дзейнасц³. Акрамя ³нфармацый-

3. ²нстытуцыянал³зацыя культурнай дзейнасц³

59

 

 

 

най функцы³, б³бл³ятэкi, будучы сацыякультурным ³нстытута м, арыентавалiся на дзейнасць па падтрымцы культурнай традыцы³ ¢ грамадстве, адаптацы³ чалавека да розных сацыяльных с³туацый. Мног³я б³бл³ятэк³ стал³ сапра¢дным³ культурным³ цэнтрам³ ¢ сва³х населеных пунктах, куды чытачы прыходзяць не тольк³ ¢зяць неабходную кн³гу, але ³ сустрэцца з ц³кавым³ людзьм³, творчай ³нтэл³генцыяй, убачыць творы мастако¢, майстро¢ дэкараты¢на-прыкладнога мастацтва.

3.5. Установы клубнага тыпу

Установы клубнага тыпу ва ¢мовах змены сацыяльна-экана- м³чнай арган³зацы³ грамадства таксама сутыкнул³ся з шэрагам праблем. Сучасныя працэсы, як³я адбываюцца ¢ нашым грамадстве, закранаюць духо¢ную сферу ³ выводзяць яе на якасна ³ншы ¢зровень функцыянавання. Клубная справа як частка агульнакультурнага буда¢н³цтва змянялася пад уздзеяннем гэтых працэса¢ ³ ¢жо стала набываць прыметы новага часу.

У савецк³ перыяд клубныя ¢становы выконвал³ шэраг не ¢ласц³вых ³м функцый: ³нфармацыйнага забеспячэння насельн³цтва, рэтрансляцыi мастацтва, выхавання, адукацыi, прапаганды ³ ³нш. Вывучэнне дзейнасц³ клубных устано¢ у заходне- е¢рапейск³х кра³нах ³ вопыту работы клуба¢ Беларус³ ¢ апошн³я гады пераконвае ¢ тым, што асно¢най функцыяй устано¢ клубнага тыпу пав³нна быць арган³зацыя адпачынкавай дзейнасц³. Вя домы рас³йск³ футуролаг, прэз³дэнт Акадэм³³ прагназiравання ² .В.Бясту- жа¢-Лада л³чыць, што сучасны клуб можа даць чалавеку магчы- масць далучэння да калекты¢най творчасц³, эстэтычнага су перажывання, самасцвярджэння ¢ абранай сферы творчасц³. На актуальнасць праблемы выкарыстання вольнага часу звяртаюць увагу ³ншыя даследчык³. Спецыял³стам³ падл³чана, што ¢жо цяпер мы маем у сярэдн³м 2700 гадз³н вольнага часу (для пара¢нання: у 60-я гады — не больш за 1000 гадз³н). Прагноз агульнай с³туацы³ ¢ тым, што вольны час у будучым павял³чыцца. Не страц³ла сва¸й актуальнасц³ палажэнне аб тым, што вольны час – гэта прастора для разв³цця асобы, якая можа быць запо¢нена не толькi тым, што стварае чалавека ¢ чалавеку (мастацкая творчасць, чытанне л³таратуры, дабрачыннасць), але ³ тым, што разбурае прыроду чалавека, разбэшчвае асобу (п’янства, наркаман³я ³ ³нш.).

Для пэ¢най частк³ насельн³цтва адпачынак застаецца важнай формай жыццядзейнасц³, з’я¢ляецца не тольк³ ¢мовай адна¢лення растрачанай энерг³³, але ³ праявай сэнсу жыцця, сродкам духо¢- нага абна¢лення, сама¢дасканалення ³ самарэал³зацы³.

60

Прыкладная культуралог³я

Анал³з структуры, зместу ³ форма¢ дзейнасц³ ¢стано¢ клубнага тыпу паказа¢, што ¢ 90-я гады ХХ ст. клубы не был³ падрыхтаванымi да рэал³зацы³ сучаснай пал³тык³ вольнага часу, асабл³ва да выкарыстання творчай дзейнасц³ як сродку сацыяльнапс³халаг³чнай рэаб³л³тацы³ насельн³цтва, пацярпелага а д чарнобыльскай катастрофы. Менав³та гэтым у пэ¢най ступен³ можна растлумачыць колькасныя ³ якасныя змены ¢ структуры ¢стано¢ клубнага тыпу.

Анал³з статыстычных даных аб стане дзяржа¢ных устано¢ культуры клубнага тыпу ¢ рэспубл³цы дазваляе вызначыць асно¢- ныя прыярытэты сацыяльна-культурнай дзейнасц³, прасачыць дынам³ку розных культурных працэса¢, што адбываюцца ¢ сферы вольнага часу.

Агульная колькасць устано¢ культуры клубнага тыпу застаецца давол³ значнай – 3917 адзiнак. Большая ³х частка (93%) знаходз³цца ¢ сельскай мясцовасц³. Гэта ¢ асно¢ным клубы, сельск³я Дамы культуры, цэнтрал³заваныя клубныя с³стэмы, як³я займаюць трывалае месца ¢ сва³м тэрытарыяльным асяродку , маюць пэ¢ны арган³зацыйна-творчы патэнцыял ³ разнастайны набор культурных паслуг насельн³цтву (рыс. 3.2).

Нельга не адзначыць, што ¢ сучасны перыяд с³стэма дзяржа¢ных клубных устано¢ была значна рэфармавана. Так, амал ь на 22% скарац³лася сетка ¢стано¢ клубнага тыпу. Так³ працэс ³дзе ¢ розных рэг³¸нах, аднак найбольшую дынам³ку ¸н набы¢ у Гомельскай, Маг³л¸¢скай, Гродзенскай i Брэсцкай абласцях, дзе па розных прычынах был³ зачынены мног³я клубы.

 

 

 

 

Ðûñ. 3.2

 

Дынам³ка колькасц³ клубных устано¢

 

5030

 

 

 

 

 

4687

 

 

 

 

 

4237

4275

3917

 

 

 

 

1990 ã.

1993 ã.

1996 ã.

1999 ã.

2004 ã.