- •21.Крыніцы масав. Бібліягр. Інфармацыі ў дбф б-к рэспублікі
- •24.Крыніцы рэкам. Бібліяграфіі ў дбф б-кі. Х-тыка бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".
- •22. Рэтраспек. Крыніцы агул. Бібліяграфіі ў дбф б-кі, іх ас-сці і магчымасці выкарыстання ў бібліягр. Дзейнасці б-к.
- •19.Крыніцы агул. Бібліяграфіі, іх ас-сці і функц. Прызнач.
- •31. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •32. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •33. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •34. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •35. Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.
- •36. Групавое бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.
- •46.Групавыя і індывідуальныя формы фарміравання біб/гр культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.
- •2.Уяўленне аб паняццях “арганізацыя”, “тэхналогія” і “методыка”бібліяграфічнай работы.
- •3.Асаблівасці арганізацыі біб/гр дзейнасці ў рб.
- •4.Нацыянальная кніжная палата як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •5.Выдавецтвы і кніжныя магазіны як суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •6.Бібліятэкі як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •25. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •40. Даведачна-біб/гр абслугоўванне: агульныя пытанні
- •13.Даведачна-бібліяграфічны аппарат: азначэнне, функцыі, прызначэнне
- •14. Даведачна-бібліяграфічны апарат: якасці, прынцыпы і метадычныя патрабаванні да яго фарміравання.
- •15.Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •16.Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •17.Афіцыйныя дак-ты і бд правав.Інфармацыі ў дбф біб-кі
- •18. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф б-кі
- •30.Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •26. Сістэма каталогаў і картатэк б-кі: задачы, прынцыпы фарміравання.
- •37. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •38. Сістэма выбарчага распаўсюджвання інф (врі) як найбольш эфектыўная форма дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання (дбі).
- •42. Тэхналогія і методыка выканання ўдакладняючых, адрасна-біб/гр і фактаграфічных даведак.
- •39. Аўтаматызаваная тэхналогія дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання.
- •41. Тэхналогія і методыка выканання тэматычных даведак
- •48. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці.
- •50. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці.
- •28.Пошук. Сістэмы internet: хар-ка і выкарыст. Ў рабоце б-кі.
- •43. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій. Віртуальная служба “Запытай бібліёграфа”
- •44. Значэнне і задачы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках, яго змест, метадычныя патрабаванні, прынцыпы
- •Улік бібліяграфічнай дзейнасці, справаздача аб ёй
44. Значэнне і задачы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках, яго змест, метадычныя патрабаванні, прынцыпы
Пад інфармацыйнай культурай маецца на ўвазе ўзровень, які дазваляе чалавеку не толькі свабодна арыентавацца ў інфармацыйным асяроддзі, але і ўдзельнічаць у яго фарміраванні і пераўтварэнні, садзейнічаць інфармацыйнаму ўзаемадзеянню. Паняцце “інфармацыйная культура” больш шырокае, яно не толькі ўключае бібліятэчна-бібліяграфічную пісьменнасць, культуру чытання і камп’ютэрную пісьменнасць, але і прадугледжвае авалоданне чалавекам цэлым комплексам дадатковых ведаў, уменняў і навыкаў, у тым ліку веды аб прыродзе і сутнасці інфармацыі, яе асноўных характарыстыках, формах існавання, грамадскіх функцыях, асаблівасцях інфармацыйных камунікацый.
Састаўной часткай інфармацыйнай культуры з’яўляецца бібліяграфічная культура, якая прадугледжвае сукупнасць ведаў, уменняў і навыкаў працы асобы з другасна-дакументальнай (бібліяграфічнай) інфармацыяй. Змест работы бібліятэкі па фарміраванні асобы высокага ўзроўню бібліяграфічнай культуры павінен заключацца ў фарміраванні ў спажыўца ўяўленняў аб ролі, функцыях, формах існавання бібліяграфічнай інфармацыі; наменклатуры бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, якія прапануюць на інфармацыйным рынку розныя суб'екты сістэмы дакументных камунікацый; фарміраванні ўменняў і навыкаў успрымаць бібліяграфічную інфармацыю, самастойна ажыццяўляць бібліяграфічныя працэсы і аперацыі, накіраваныя на пошук бібліяграфічнай інфармацыі, ствараць бібліяграфічныя прадукты ў выглядзе бібліяграфічных запісаў, дапаможнікаў, каталогаў і картатэк, бібліяграфічных баз даных, перапрацоўваць вынікі бібліяграфічнай дзейнасці, перадаваць бібліяграфічную інфармацыю для калектыўнага карыстання і інш.
У сучасных умовах значная ўвага павінна надавацца знаёмству спажыўцоў інфармацыі з аддаленымі бібліяграфічнымі, даведачнымі, фактаграфічнымі рэсурсамі, магчымасцямі пошуку інфармацыі па камп’ютэрных сетках (лакальных, рэгіянальных, сусветных), выяўленню інфармацыі пры аддаленым доступе і яе адборы, знаёмстве з новымі відамі інфармацыйных, бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, якія можа прадаставіць бібліятэка з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій. Надзвычай актуальнымі з’яўляюцца пытанні, звязаныя з вывучэннем пошукавых сістэм і даведнікаў інтэрнета.
Бібліятэка выступае як спецыфічная арганізацыя, якая аб’ядноўвае задачы і функцыі інфармацыйнай, культурна-асветніцкай і адукацыйнай установы. Таму ў параўнанні з іншымі суб’ектамі сістэмы дакументных камунікацый яна мае магчымасці не толькі забяспечыць доступ да інфармацыі, але і арганізаваць, ажыццяўляць культурна-адукацыйную дзейнасць, накіраваную на фарміраванне ў карыстальнікаў культуры новага тыпу – інфармацыйнай
Задачы бібліятэк у сістэме фарміравання бібліяграфічнай, інфармацыйнай культуры:– выступаць ініцыятарамі, арганізатарамі і выканаўцамі арганізаванага навучання розных катэгорый спажыўцоў інфармацыі ў ходзе навучальнага працэсу;– ствараць інфармацыйнае асяроддзе ў бібліятэцы, якое накіравана на фарміраванне інфармацыйнай культуры спажыўцоў інфармацыі;– ажыццяўляць мэтанакіраванае бібліяграфічнае, інфармацыйнае навучанне шляхам правядзення сістэмы спецыяльных мерапрыемстваў;– ажыццяўляць штодзённыя зносіны з карыстальнікамі, якія павінны быць арыентаваны на пастаянную перадачу і засваенне карыстальнікамі бібліяграфічных ведаў, уменняў і навыкаў.
Працэс фарміравання бібліяграфічнай культуры грунтуецца на наступных дыдактычных прынцыпах: – навуковага падыходу да фарміравання бібліяграфічнай культуры, якое павінна весціся з улікам навейшых дасягненняў бібліяграфазнаўства, бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і інфарматыкі, а таксама такога новага навуковага кірунку, як інфармацыйная культура асобы;– сістэматычнасці, бесперапыннасці і паслядоўнасці (пераемнасці) фарміравання бібліяграфічнай культуры. Прынцып сістэматычнасці прадугледжвае вывучэнне бібліяграфічнай складаючай з іншымі кампанентамі інфармацыйнай культуры (камунікатыўнай, кніжнай, інфармацыйна-тэхнічнай, інфармацыйна-прававой, маральнай, светапогляднай і інш.). Павінна быць пэўная сістэма ў фарміраванні бібліяграфічнай культуры спажыўцоў: школа – сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, ВНУ, навучанне чытачоў сталага ўзросту (спецыялістаў). – сувязі тэорыі з практыкай. – нагляднасці. – даступнасці, адпаведнасці вывучаемага матэрыялу ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў, апоры на вядучы тып дзейнасці, характэрны для пэўнага ўзросту; – дыферэнцыраванага падыходу да фарміравання бібліяграфічнай культуры розных катэгорый спажыўцоў інфармацыі з улікам іх узроставых, сацыяльных, прафесійных прымет, мэт чытання, а таксама з улікам наяўных бібліятэчна-бібліяграфічных і інфармацыйных ведаў. – свядомасці, актыўнасці навучэнцаў у бібліятэцы.
Метадычныя патрабаванні: пры вызначэнні зместу бібліяграфічнага, інфармацыйнага навучання акцэнт патрэбна рабіць не на крыніцазнаўчую падрыхтоўку спажыўцоў інфармацыі, а на метадычную; трэба не старацца рыхтаваць са спажыўцоў інфармацыі бібліятэкараў, бібліёграфаў, а вызначаць змест ведаў, уменняў і навыкаў, якія неабходны менавіта для дадзенай катэгорыі спажыўцоў (дзеля гэтага патрэбна распрацоўка спецыяльнага праграмна-метадычнага забеспячэння гэтай работы). Змест навучання павінен пастаянна ўзбагачацца, актуалізавацца ў адпаведнасці з тымі зменамі, якія адбываюцца ў сістэме дакументных, інфармацыйных камунікацый; работа па фарміраванні інфармацыйнай культуры розных катэгорый спажыўцоў павінна праводзіцца сумесна бібліятэкамі з адміністрацыяй навучальных устаноў, выкладчыкамі, іншымі суб'ектамі сістэмы дакументных камунікацый. Неабходна ўлічваць выніковасць, эфектыўнасць работы ў дадзеным кірунку, звязаную з вызначэннем узроўню бібліяграфічнай, інфармацыйнай культуры спажыўцоў інфармацыі. Для правядзення гэтай работы павінны быць спецыяльна падрыхтаваныя кадры бібліятэкараў-бібліёграфаў, але і кожны супрацоўнік бібліятэкі павінен валодаць методыкай фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў у сувязі з тым, што гэтая работа вядзецца як падчас спецыяльна запланаваных мерапрыемстваў, так і штодзённа ў форме парад, рэкамендацый пры абслугоўванні спажыўцоў, іх звяртанні за бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогай.
49.
