- •21.Крыніцы масав. Бібліягр. Інфармацыі ў дбф б-к рэспублікі
- •24.Крыніцы рэкам. Бібліяграфіі ў дбф б-кі. Х-тыка бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".
- •22. Рэтраспек. Крыніцы агул. Бібліяграфіі ў дбф б-кі, іх ас-сці і магчымасці выкарыстання ў бібліягр. Дзейнасці б-к.
- •19.Крыніцы агул. Бібліяграфіі, іх ас-сці і функц. Прызнач.
- •31. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •32. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •33. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •34. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •35. Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.
- •36. Групавое бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.
- •46.Групавыя і індывідуальныя формы фарміравання біб/гр культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.
- •2.Уяўленне аб паняццях “арганізацыя”, “тэхналогія” і “методыка”бібліяграфічнай работы.
- •3.Асаблівасці арганізацыі біб/гр дзейнасці ў рб.
- •4.Нацыянальная кніжная палата як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •5.Выдавецтвы і кніжныя магазіны як суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •6.Бібліятэкі як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •25. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •40. Даведачна-біб/гр абслугоўванне: агульныя пытанні
- •13.Даведачна-бібліяграфічны аппарат: азначэнне, функцыі, прызначэнне
- •14. Даведачна-бібліяграфічны апарат: якасці, прынцыпы і метадычныя патрабаванні да яго фарміравання.
- •15.Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •16.Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •17.Афіцыйныя дак-ты і бд правав.Інфармацыі ў дбф біб-кі
- •18. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф б-кі
- •30.Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •26. Сістэма каталогаў і картатэк б-кі: задачы, прынцыпы фарміравання.
- •37. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •38. Сістэма выбарчага распаўсюджвання інф (врі) як найбольш эфектыўная форма дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання (дбі).
- •42. Тэхналогія і методыка выканання ўдакладняючых, адрасна-біб/гр і фактаграфічных даведак.
- •39. Аўтаматызаваная тэхналогія дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання.
- •41. Тэхналогія і методыка выканання тэматычных даведак
- •48. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці.
- •50. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці.
- •28.Пошук. Сістэмы internet: хар-ка і выкарыст. Ў рабоце б-кі.
- •43. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій. Віртуальная служба “Запытай бібліёграфа”
- •44. Значэнне і задачы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках, яго змест, метадычныя патрабаванні, прынцыпы
- •Улік бібліяграфічнай дзейнасці, справаздача аб ёй
39. Аўтаматызаваная тэхналогія дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання.
Прынцыпова тэхналогія ажыццяўлення такіх формаў дыферэнцыраванага абслугоўвання, як выбіральнае распаўсюджванне інф (ВРІ) ў аўтаматызаваным рэжыме, мала чым адрозніваецца ад традыцыйнай. Распрацаваныя і выкарыстоўваемыя ў бібліятэках сістэмы ВРІ звычайна з’яўляюцца падсістэмамі інтэгральнай аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы, хаця для бібліяграфічных аддзелаў распрацоўваюцца і спецыяльныя праграмы аўтаматызаванага ВРІ, якія вырашаюць задачу абслугоўвання ў рэжыме ВРІ як індывідуальных, так і калектыўных абанентаў. Першыя аперацыі па вызначэнні кола абанентаў і вывучэнні іх ІП праводзіць бібліёграф. Атрыманыя даныя заносяцца ў спецыяльны файл, які па змесце адлюстроўвае інфармацыю з дзвюх картатэк – тэм і абанентаў.
Асаблівая ўвага надаецца пераводу доўгатэрміновых запытаў спажыўцоў на інфармацыйна-пошукавую мову (ІПМ) дадзенай сістэмы. Часцей за ўсё ў бібліятэках выкарыстоўваюцца некалькі ІПМ для фармулёўкі запытаў: дэскрыптары, індэксы распаўсюджаных і выкарыстоўваемых класіфікацыйных схем. Утвараецца масіў пошукавых вобразаў запытаў.
Існуючыя ў бібліятэках базы даных як уласнай генерацыі, так і набытыя можна разглядаць як масіў пошукавых вобразаў дакументаў. Згодна з вызначанай перыядычнасцю інфармавання бібліёграф ажыццяўляе камбінаваны пошук неабходных дакументаў па БД новых паступленняў. У працэсе машыннага пошуку адбываецца параўнанне пошукавых вобразаў запытаў і пошукавых вобразаў дакументаў. Вынікам пошуку з’яўляецца адабраны масіў дакументаў, які можна праглядзець у поўным фармаце бібліяграфічнага запісу і фармаце бібліяграфічнай карткі. Бібліёграф ажыццяўляе канчатковы адбор дакументаў, фарміраванне іх у спецыяльны файл і раздрукоўку на спецыяльным бланку ў выглядзе традыцыйнага бібліяграфічнага спіса літаратуры або перапісвае яго на дыскету ці перадае па электроннай пошце на камп'ютэр абанента.
Для бібліёграфа праграма аўтаматызаванага ВРІ забяспечвае магчымасць уводу і захоўвання запытаў абанентаў; прагляд вынікаў пошуку па розных неабходных параметрах; дапаўненне бібліяграфічных запісаў машыннага пошуку анатацыямі, рэфератамі і іншай інфармацыяй; фарміраванне масіваў даных зваротнай сувязі і заказаў на першакрыніцы; атрыманне ў любы момант статыстычнай інфармацыі аб функцыянаванні сістэмы ВРІ. Для абанента дадзеная праграма забяспечвае магчымасць атрымаць інфармацыю ў зручнай форме; перапісаць інфармацыю ў асабістую БД; кумуліраваць прадстаўленую інфармацыю; ацаніць кожны прагледжаны дакумент па прынятай сістэме ацэнак зваротнай сувязі.
Сёння ў якасці абанентаў групавога бібліяграфічнага інфармавання можа выступаць і бібліятэка нізавога звяна, выражаючы інфармацыйныя патрэбнасці абанентаў сваёй сістэмы ВРІ і выступаючы пасрэднікам паміж абслугоўваемымі ёю спецыялістамі і аўтаматызаванай сістэмай ВРІ галіновага комплексу. Прычым атрымліваць неабходную інфармацыю бібліятэка можа як на электронных носьбітах у выглядзе тэматычных БД, так і з выкарыстаннем тэлекамунікацыйнага доступу.
