Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
69
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

38. Сістэма выбарчага распаўсюджвання інф (врі) як найбольш эфектыўная форма дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання (дбі).

ДБІ – гэта сістэмат забеспячэнне біб/гр інф спажыўцоў у адпаведнасці з іх доўгатэрміновымі індыві­дуальнымі ці групавымі інфармацыйнымі запытамі. Абанентамі ДБІ можа выступаць асобны спецыяліст ці група спецыялістаў, патрэбнасці якіх характарызуюцца агульнасцю тэматыкі. Адпаведна адрозніваюць індывід і групавое біб/гр інфармаванне, індывідуальных і калектыўных абанентаў. Формы індывід біб/гр інфармавання з’яўл: індывід інфармаванне, выбі­ральнае распаўсюджанне інфармацыі (ВРІ), індыві­д інфармаванне з элементамі ВРІ, дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўніцтва (ДАК), ці тэматычнае абслугоўванне кіраўніцтва. Вызначэнне кола абанентаў. Іх выбар вызначаецца тыпам бібл. Кожная біб сёння праводзіць сегментаванне рынку спажыўцоў інф і вызначае прыярытэтныя групы карыстальнікаў для сваёй біб. Важным з’яўл атрыманне інф: тэматыка инфармац патрэбнасць (ІП); віды выд; на якіх мовах; пераважныя для спажыўца формы прадстаўлення інф., атрыманне звестак аб спажыўцу інф: прозвішча, месца працы, пасада, кантактны тэлефон. Усе атрыманыя звесткі заносяцца ў дзве спец картатэкі: алфавітную індывідуальных і групавых абанентаў і алфавітна-прадметную картатэку тэм. На верхнім баку карткі ў картатэцы абанентаў указваюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, кантактны тэлефон або адрас для абвяшчэнняў, назвы тэм. На адваротным баку карткі вядзецца ўлік адасланых абвяшчэнняў з указаннем даты адпраўкі, колькасці дак, вынікаў апрацоўкі талонаў зваротнай сувязі. Адваротны бок карткі прызначаны для ўліку адпраўленых абвяшчэнняў і запытаў на першасныя дакументы. Наступны працэс звязаны з вызначэннем кола праглядаемых крыніц, па якіх будуць выяўляцца дак для інфармавання абанентаў. Бібліёграф праглядвае вызначаныя крыніцы і ажыццяўляе адбор дак у адпаведнасці са зместам запытаў. Адабраны матэрыял аналізуецца, апрацоўваецца ў выглядзе абвяшчэння. Форма абвяшчэння можа быць рознай: пісьмовыя абвяшчэнні на спец бланках, на картках, у выглядзе тэматычных біб/гр спісаў, можа быць размешчаны і талон зваротнай сувязі, з дапамогай якога абанент павінен ацаніць атрыманую інфармацыю. Абвяшчэнні адсылаюцца абаненту. Абанент знаёміцца з імі. Запаўняе карту зваротнай сувязі, адсылае яе ў біб.

Бібліёграф аналізуе карту зваротнай сувязі. Адрозненне формаў індывід біб/гр інфармавання: ажыц па новых паступленнях у фонд бібл. Індывід інфармаванне прадугледжвае інфармаванне але з наяўнасцю зваротнай сувязі ці прадастаўленнем копій першасных дак. Групавое інфармаванне: тэматычныя выставы і агляды, тэматычныя спісы новых паступленняў, дні спецыяліста, кальцавая пошта. У якасці абанентаў выступаюць калектывы.

Рыхтавацца тэматычныя спісы літ могуць таксама як на падставе прагляду новых паступленняў у біб, так і прагляду другасных крыніц. Да групавых формаў - дзень спецыяліста (ДС). Азнаямленнем спецыялістаў з дасягненнямі па тэме ў навуцы, практыцы; з адлюстраваннем дадзеных праблем у літ; з прапагандай інф-ых прадуктаў і паслуг біб і пашырэннем інф-ай культуры спажыўцоў інф. Складаецца і праграма дня спецыяліста, якая звычайна ўключае мерапрыемствы біб-га і небібл-га характару. Так, у праграму абавязкова ўключаюцца такія формы небібліятэчнага характару, як выступленні вядучых спецыялістаў, вучоных з лекцыямі, дакладамі. Спецыялісты праводзяць тэмат агляды літ, даюць ацэнку матэрыялу з пункту гледжання магчымасці яго выкарыстання на практыцы, знаёмяць калег з сучасным станам адлюстравання дадзенай тэмы ў літ. Аснову ДС складае выстава-прагляд. На выставе павінны быць прадстаўлены ўсе віды выд, прычым не толькі тыя, што знаходзяцца ў біб, але і заказаныя з інш біб. На ДС арганізуецца як дзяжурства спецыялістаў-кансуль­тантаў, так і бібліёграфаў-кансультантаў. У абавязкі біблі­ёграфа-кансультанта ўваходзяць правядзенне кансультацый, праверка расстаноўкі дак на выставе, раздача наведвальнікам анкет, кантрольных лісткоў наведвальнікаў і інш. Сярод арганізацыйных пытанняў падрыхтоўкі ДС трэба адзначыць, што ДС праводзіцца на падставе загадзя распрацаванага плана, які ўключае тры раздзелы: арганізацыйны (вызначаюцца тэматыка, форма правядзення, месца, дата, працягласць ДС); зместавы (указваюцца канкрэтныя біб-ыя і небіб-ыя мерапрыемствы, адказныя за іх падрыхтоўку і правядзенне). Выкарыстоўваюцца індывідуаль­ныя запрашэнні, аб’явы, плакаты, якія вывешваюцца ў біб, на прадпрыемствах, ва ўстановах, выкарыстоўваюцца рэкламныя буклеты. Адной з эфектыўных формаў групавога біб/гр інфармавання з’яўл кальцавая пошта. Гэтая форма выкарыстоўваецца бібліятэкамі прадпрыемстваў, дзе спецыялісты працуюць у непасрэднай блізкасці, ведаюць адзін аднаго і маюць падобныя па змесце патрэбнасці. Для іх біб падбірае з новых паступленняў першасныя (інструкцыі, рэкамендацыі, палажэнні) і другасныя дак (агляды, спісы літ), якія камплектуюцца ў спец папкі. Гэтая папка матэрыялаў перадаецца з суправаджальным лістом па пэўным маршруце. У суправаджальным лісце ўказваецца спіс спецыялістаў, якія павінны пазнаёміцца з матэрыяламі. Апошні з іх павінен вярнуць папку ў біб. Для знаёмства з матэрыяламі кожнаму спецыялісту адводзіцца два–тры дні. Аднаму з супрацоўнікаў біб даручаецца сачыць за праходжаннем папкі па кальцавой пошце.