Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
69
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

18. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф б-кі

Даведачным выданні прадстаўлены на розн.носьбітах інфармацыі, у розных формах – друкаванай і электроннай, м. быць даступныя праз тэлекамунікацыйныя сродкі сувязі.

Даведачнае выданне (ДВ) – выданне, якое змяшчае звесткі навуковага або прыкладнога характару, размешчаныя ў зручным для хуткага адшукання парадку, не прызначаныя, як правіла, для суцэльнага чытання. Асноўны змест ДВ ствараюць дакладныя новыя навуковыя ці практычныя даныя. Прадстаўленне гэтых даных павінна адпавядаць патрабаванням навуковасці і наратыўнасці, сістэмнасці арганізацыі матэрыялу, хуткага і шматаспектнага пошуку інфармацыі, аўтарская інтэрпрэ­тацыя якой зведзена да мінімуму. ДВ выконваюць функцыю ўшчыльнення ведаў, навуковага згортвання інфармацыі для дасягнення навуковай ёмістасці і магчымасці хуткага знаходжання неабходных фактаў, апісанняў разнастайных прадметаў і з'яў і інш. Асноўным структурным элементам ДВ з'яўляецца даведачны артыкул, які змяшчае кароткі і дакладны адказ на канкрэтнае пытанне. Галоўнымі ў даведачным артыкуле з'яўляюцца фактычныя даныя. У энцыклапедыях, слоўніках артыкулы размяшчаюцца пераважна ў алфавітным парадку, у даведніках звычайна выкарыстоўваецца пэўная лагічная структура. Пошукавыя магчымасці ДВ пашыраюць элементы даведачнага апарату: змест, прадмова, пералік умоўных скарачэнняў, спісы літаратуры, дапаможныя паказальнікі.

Сярод відаў ДВ выдзяляюць энц-дыі, слоўнікі, даведнікі. Да ДВ адносяць таксама календары знамянальных і памятных дат, хронікі падзей, статыстычныя, юрыдычныя, краіназнаўч.атласы, музейныя, наменклатурныя каталогі, каталогі выставы і інш.

Энцыклапедыі – ДВ, якія змяшчаюць у абагульненым выглядзе асноўныя звесткі па адной ці ўсіх галінах ведаў і практ.дзейнасці, выкладзеныя ў выглядзе кароткіх артыкулаў, размешчаных у алфавітным ці іншым парадку. У залежнасці ад зместу ўключаемых звестак вылучаюцца універс.(агульныя), спецыялізав.(шматгаліновыя, галіновыя, тэматычныя, персанальныя), рэгіяналь­ныя (універсальныя ці спецыялізаваныя) энц-дыі. Энц-дыі адрозніваюцца таксама па мэтавым прызначэнні, яны бываюць навуковага ці навукова-папулярнага характару. Паводле чытацкага прызначэння энц-дыі часцей за ўсё арыентаваны на спецыялістаў і шырокія колы карыстальнікаў. Галіновыя энцыклапедыі пераважна разлічаны на спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Існуюць энцыклапедыі, разлічаныя на чытацкія катэгорыі пэўнага ўзросту; улічваюцца таксама прыметы полу, інтарэсы і захапленні (напр, энцыклапедыі для жанчын, паляўнічых, сабакаводаў і інш.).

Энцыкл.слоўнікі – ДВ, матэрыял у якіх сабраны ў адпаведнасці з патрабаваннямі да энцыкл.выданняў, але пададзены больш сцісла і размешчаны ў алфавітным парадку.

Слоўнікі – ДВ, якія змяшчаюць упарадкаваны паводле пэўных прымет пералік моўных адзінак (слоў, словазлучэнняў, фраз, тэрмінаў, імён, знакаў). Існуюць моўныя і тэрміналагічныя віды слоўнікаў. Моўныя слоўнікі змяшчаюць пералік моўных адзінак з іх характарыстыкамі або перакладамі на іншую мову. Яны апіс­ваюць лексіка-семантычную структуру мовы, падтрымлі­ваюць нормы літ.мовы. Арфаграфічныя – прыводзяць нарматыўнае напісанне слоў); тлумачальныя і фразеалагічныя (уключаюць тлумачэнні слоў, словазлучэнняў, прыклады ўжывання і іншыя звесткі); вучэбныя; папулярныя. Арфаэпічныя (створаныя з мэтай нар­малізацыі вуснай мовы, удакладнення вымаўлення і націску); этымалагічныя (накіраваныя на раскрыццё паходжання слова); мовы пісьменніка; замежных слоў (адлюстроўваюць працэсы моўнага ўзаемадзеяння і растлумачваюць значэнне замежных слоў); сінонімаў; антонімаў; амонімаў; неалагізмаў; архаізмаў; размоўнікі. Тэрмінал.слоўнікі – слоўнікі, якія адлюстр. тэрміны якой-н. галіны ведаў або тэмы і тлумачаць паняцці. Выдзяляюцца нарматыўныя, вучэбныя і папулярныя тэрміналагічныя слоўнікі; паводле зместу адлюстроўваемай інфармацыі – шматгаліновыя, галіновыя, па вузкіх спецыяльнасцях. Галоўная частка артыкулаў у гэтых выданнях – азначэнне паняццяў.

Даведнік – выданне, у якім адлюстроўваецца комплекс звестак па пэўнай галіне ведаў, дзейнасці, тэме. Даведнікі вызначаюцца практычным характарам. Яны даволі разнастайныя па тэматыцы, аб’ёме, структуры і прызначэнні. Паводле мэтавага прызначэння вылучаюцца навук, вытворча-практ, вучэбн, нав-папул., даведнікі па арганізацыі вольнага часу, даведнікі-хронікі і інш.

Аналіз дакум.патоку выдання давед.літ-ры ў краіне: назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту выпуску ДВ, значн.ролю адыгрываюць недзярж.выдавецтвы, якія выпускаюць каля 50% давед.літ-ры. Актыўнасць бел.дзярж. і камерц.выдавецтваў сведчыць аб тым, што яны самі пачынаюць забяспечваць краіну ДВ (з-за фінансавых умоў цяжка набываць выданні зам.краін). Адбываецца значнае пашырэнне тэматыкі, актывізаваўся выпуск фундаментальных энцыклапедычных выданняў, выданняў беларусазнаўчай тэматыкі. Значнай падзеяй у бел.кнігавыданні з'явіліся выхад у 18 тамах «Беларускай энцыклапедыі», энцыклапедычнага даведніка «Беларусь», шасцітомнай «Энц-дыі гісторыі Бел.», энцыкл.выданняў «Археалогія і нуміз­матыка Бел», «Бел.пісьменнікі», «Мысліцелі і асветнікі Беларусі», «Блакітная кніга Бел», даведніка «Чырвоная кніга Бел» і інш. У апошнія гады ў РБ з'явіліся новыя віды выданняў: энцыклапедыя «Бел.мова: А–Я»,«Этымалагічны слоўнік бел.мовы», «Тлум.слоўнік бел.мовы»,«Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я.Коласа», слоўнікі бел.навуковай тэрміналогіі ў розных галінах ведаў, размоўнікі.

У сучасных умовах усё больш увагі б-кі надаюць камплектаванню сваіх ДБФ ДВ-мі на машыначытальных носьбітах, у выглядзе кампакт-дыскаў (універ. Брытанская мультымедыйная энц-дыя, Большая энц-дия Кирилла и Мефодия, галіновымі энц-дыямі па медыцыне, музыцы, выяўленчым мастацтве, кіно, спорце і інш., моўнымі электр.слоўнікамі, бізнес-даведнікамі, біяграф.даведнікамі, даведнікамі па гарадах і музеях. Перавагі гэтых выданняў перад традыцыйнымі заключаюцца ў выкарыстанні максімальнага спектра мультымедыйных магчымасцей (як правіла, тэксты артыкулаў суправаджаюцца відэапаказам, гукавымі каментарыямі, анімацыйнымі схемамі), што дазваляе іх выкарыстоўваць у масавых, групавых мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай. Наяўнасць гіпертэкставых спасылак дазваляе хутка пераходзіць ад аднаго артыкула да другога з улікам асноўнай тэматыкі запыту;

Пры рабоце з электроннымі ДВ важнай з’яўляецца праблема іх камплектавання. Хуткае развіццё камп’ютэрных тэхналогій прыводзіць да з’яўлення больш якасных электр.выданняў, а папярэднія становяцца менш цікавымі. Па гэтай прычыне спецыялісты раяць пры адборы ДВ у ДБФ карыстацца наступнымі крытэрыямі: звяртаць увагу на актуальнасць прадстаўленага матэрыялу, паўнату слоўніка, зручны і зразумелы карыстальніцкі інтэрфейс, наяўнасць максім.набору пошукавых магчымасцей.