- •21.Крыніцы масав. Бібліягр. Інфармацыі ў дбф б-к рэспублікі
- •24.Крыніцы рэкам. Бібліяграфіі ў дбф б-кі. Х-тыка бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".
- •22. Рэтраспек. Крыніцы агул. Бібліяграфіі ў дбф б-кі, іх ас-сці і магчымасці выкарыстання ў бібліягр. Дзейнасці б-к.
- •19.Крыніцы агул. Бібліяграфіі, іх ас-сці і функц. Прызнач.
- •31. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •32. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •33. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы
- •34. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •35. Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.
- •36. Групавое бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.
- •46.Групавыя і індывідуальныя формы фарміравання біб/гр культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.
- •2.Уяўленне аб паняццях “арганізацыя”, “тэхналогія” і “методыка”бібліяграфічнай работы.
- •3.Асаблівасці арганізацыі біб/гр дзейнасці ў рб.
- •4.Нацыянальная кніжная палата як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •5.Выдавецтвы і кніжныя магазіны як суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •6.Бібліятэкі як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.
- •25. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •40. Даведачна-біб/гр абслугоўванне: агульныя пытанні
- •13.Даведачна-бібліяграфічны аппарат: азначэнне, функцыі, прызначэнне
- •14. Даведачна-бібліяграфічны апарат: якасці, прынцыпы і метадычныя патрабаванні да яго фарміравання.
- •15.Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •16.Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •17.Афіцыйныя дак-ты і бд правав.Інфармацыі ў дбф біб-кі
- •18. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф б-кі
- •30.Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •26. Сістэма каталогаў і картатэк б-кі: задачы, прынцыпы фарміравання.
- •37. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •38. Сістэма выбарчага распаўсюджвання інф (врі) як найбольш эфектыўная форма дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання (дбі).
- •42. Тэхналогія і методыка выканання ўдакладняючых, адрасна-біб/гр і фактаграфічных даведак.
- •39. Аўтаматызаваная тэхналогія дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання.
- •41. Тэхналогія і методыка выканання тэматычных даведак
- •48. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці.
- •50. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці.
- •28.Пошук. Сістэмы internet: хар-ка і выкарыст. Ў рабоце б-кі.
- •43. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій. Віртуальная служба “Запытай бібліёграфа”
- •44. Значэнне і задачы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках, яго змест, метадычныя патрабаванні, прынцыпы
- •Улік бібліяграфічнай дзейнасці, справаздача аб ёй
15.Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
ДБА складаецца з наступных асноўных частак:
– сістэмы каталогаў і картатэк (баз даных);
– даведачна-бібліяграфічнага фонду;
– фонду выкананых даведак.
Першапачаткова ў ДБА ўключаліся каталогі, якія раскрывалі састаў і змест дакументнага фонду б-кі. Затым у ДБА пачалі ўключацца розныя давед.выданні, бібліяграф.дапаможнікі, у тым ліку ствараемыя ў б-цы бібліяграф.картатэкі, а таксама копіі найбольш значных, раней выкананых пісьмовых бібліяграф.даведак як у дадзенай б-цы, так і ў інш. Шырокае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій і магчымасці выкарыстання камп’ютэрных сетак сувязі значна мяняюць склад кожнага з пералічаных элементаў ДБА і ўзаемаадносіны паміж імі. Тэхналагічныя асаблівасці дзейнасці сучасных б-к дазваляюць навукоўцам вызначаць іх як “гібрыдныя”, якія спалучаюць традыцыйныя і камп’ютэрныя тэхналогіі і адпаведна прадастаўляюць сваім карыстальнікам інфармацыйныя рэсурсы трох узроўняў: традыцыйныя друкаваныя выданні; электронныя рэсурсы на СD-ROM, DVD-ROM і іншых матэрыяльных носьбіта(лакальныя; сеткавыя або аддаленыя электронныя рэсурсы). Гэта ж тычыцца і асаблівасцей існавання ДБА: 1. у б-ках існуюць усе названыя часткі ДБА ў традыц.выглядзе, а таксама каталогі, картатэкі пераводзяцца на новыя формы вядзення і існавання – электронныя, у ДБФ уключаюцца выданні на электр.носьбітах, для пошуку неабходнай інф-цыі выкарыстоўваюцца ЭК, бібліяграфічныя і фактаграфічныя БД, электр.давед. выданні, прадстаўленыя ў сусветных камп’ютэрных сетках. 2. актыўна выкарыстоўваецца для пошуку інфармацыі ДБА, які створаны і існуе ў розных формах як у самой б-цы, так і ў рэжыме аддаленага доступу (віртуальны ДБА).
Некаторыя спецыялісты, у прыватнасці Т.Ф.Берастава, лічаць, што па прычыне змен у структуры ДБА лепш было б структураваць пошукавы апарат, выкарыстоўваючы для назвы яго частак характарыстыку відаў інфармацыі: бібліяграфічная (адсылачная) і паўнатэкставая. Да бібліяграфічных (адсылачных) крыніц прапануецца аднесці бібл.каталогі і бібліяграф.картатэкі, да паўнатэкставых – фактаграфічныя, адрасныя картатэкі і картатэкі цытат, тэрмінаў і інш. Такое дзяленне не толькі адлюстроўвае сутнасныя адрозненні традыцыйных крыніц пошуку інфармацыі, але і аб’ядноўвае іх з камп’ютэрнымі базамі даных.
ДБА можа размяшчацца канцэнтравана (на цэнтральным даведачным пункце ці ў бібліяграфічным аддзеле) або разгрупавана, у розных падраздзяленнях, што абумоўлівае складанасць яго арганізацыі і кіравання ім. У такім выпадку абавязковым элементам ДБА з’яўляецца ключ да размеркаваных крыніц бібліяграфічнага пошуку. Ключ уключае наступныя элементы:
– раздзелы сістэматычнага ці прадметнага каталогаў, якія змяшчаюць апісанні бібліяграф.выданняў ці спецыяльныя каталогі/картатэкі такіх дапаможнікаў;
– універсальныя і галіновыя паказальнікі (спісы, агляды) бібліяграф.дапаможнікаў;
– сістэматызаваныя пералікі (вопісы) каталогаў і картатэк;
– дапаможныя паказальнікі да каталогаў і картатэк;
– агульны прадметна-імянны паказальнік, асноўныя раздзелы якога адпавядаюць тыпам бібліяграф.пошуку.
Ва ўмовах выкарыстання камп’ютэрных тэхналогій ключ можа весціся ў электроннай форме шляхам стварэння метабазы з уніфікаваным апісаннем генерыруемых, набываемых баз даных і баз даных, да якіх маецца аддалены доступ.
Увогуле ДБА бібліятэкі ўяўляе сабой не толькі сродак бібліяграф. і фактаграфічнага пошуку, ажыццяўляемага з рознымі мэтамі, але і аснову ўсіх кірункаў бібліяграф.дзейнасці, камплектавання і дакамплектавання фондаў бібліятэкі, усёй работы з чытачамі.
Сёння перад бібліятэкамі стаяць надзвычай важныя задачы па фарміраванні і развіцці ДБА. Ва ўмовах выкарыстання электронных дакументаў інфармац. функцыя б-к накіравана на пераход ад стратэгіі валодання інфармац.рэсурсамі да стратэгіі забеспячэння доступу да іх, таму значна ўскладняюцца задачы б-к як па фарміраванні ўласнага ДБА, так і забеспячэнні карыстальнікаў інф-цыяй па тэлекамунікацыйных каналах.
Пераход на новыя інфармацыйныя тэхналогіі выклікае неабходнасць пераводу бібліяграф.інф-цыі, генерыруемай у бі-цы, у новую форму – электронную спачатку праз стварэнне ЭК на новыя паступленні, а потым праз рэтраканверсію фонду да фарміравання адзінага ЭК, стварэння баз даных рознага зместу, якія б адпавядалі спецыялізацыі б-к. Актуальнай з’яўляецца таксама задача фарміравання лакальнай бібліятэчнай сеткі, якая б давала магчымасць забяспечыць доступ любому супрацоўніку ці карыстальніку з яго рабочага месца да ўсіх БД, якія маюцца ў бібліятэцы. Наступны крок у развіцці ДБА – уключэнне ўласных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку электроннага каталога, БД у сусветныя камп’ютэрныя сеткі з мэтай забеспячэння агульнадаступнасці гэтых інфармацыйных рэсурсаў, павышэння камфортнасці звароту да іх у рэжыме аддаленага доступу.
Надзённай з’яўляецца задача даць магчымасць спажыўцам карыстацца не толькі ўласнымі каталогамі, але і каталогамі іншых б-к, якія выстаўлены ў інтэрнет, а іх на сёння прадстаўлена больш за 500 – ад буйнейшых кнігасховішчаў свету да гарадскіх публічных бібліятэк, па сутнасці ў іх адлюстраваны сусветны бібліяграфічны рэпертуар выданняў. Асаблівасцю каталогаў заходніх б-к з’яўляецца тое, што яны змяшчаюць звесткі аб выданнях у цэлым, таму атрымаць інфармацыю аб аналітычных матэрыялах значна складаней. З улікам гэтага важнай для б-к з’яўляецца не толькі і не проста аўтаматызацыя бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў, а развіццё сродкаў тэлекамунікацыі – сродкаў доступу да сеткавых тэлекамунікацыйных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку і да сусветна размеркаванага ДБА розных суб’ектаў сістэмы інфармацыйных камунікацый. Вырашэнне гэтай задачы патрабуе навучання персаналу б-кі рабоце з сеткавымі рэсурсамі, авалодання новымі тэхналогіямі і вывучэння магчымасцей выкарыстання “аддаленага (віртуальнага) ДБА”; навучання і пастаяннага кансультавання спажыўцоў па засваенні тэхналогіі працы з нетрадыцыйнымі носьбітамі інфармацыі, а таксама развіцця ўласнага ДБА за кошт стварэння такіх новых частак, як БД (навігатар, паказальнік) электронных рэсурсаў інтэрнета.
Вырашэнне задач па развіцці ДБА, звязаных з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій, будзе ажыццяўляцца пэўны час з паралельным вядзеннем ДБА ў традыцыйнай форме.
