Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
69
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

14. Даведачна-бібліяграфічны апарат: якасці, прынцыпы і метадычныя патрабаванні да яго фарміравання.

Уласцівасці ДБА:

Сістэмнасць ДБА азначае, што ён складаецца з узаемазвязаных элементаў, якія забяспечваюць яго цэласнасць. Структурныя часткі ДБА ўзаемна дапаўняюць адна адну, кампенсуючы сваім складам і структурай арганічную або штучную абмежаванасць зместу і пошукавых якасцей іншых элементаў. Захаванасць цэласнасці ДБА б-кі патрабуе, каб так званыя падсобныя ДБА яе падраздзяленняў па меры неабходнасці былі уніфікаваны, а іх аўтаномнасць заставалася адноснай. Пластычнасць выяўляе здольнасць ДБА змяняцца ў залежнасці ад змены запытаў карыстальнікаў, іх зместу, саставу запытваемых дакументаў і фактаў. Элементы ДБА часам змяняюцца: фарміруюцца новыя раздзелы каталогаў, картатэк ці нават новыя тэматычныя картатэкі, бібліёграфы складаюць бібліяграф.спісы, мяняюць змест частак ДБА, пераводзяць у архіўную форму працяглы час незапатрабаваныя элементы. Надзейнасць ДБА заключаецца ў яго здольнасці задавальняць тыповыя для дадзенай б-кі ці яе падраздзяленняў разавыя запыты. Тыповасць вызначаецца ў адносінах да рэальных і патэнцыяльных, профільных для бібліятэкі ці яе падраздзяленняў, запытаў. ДБА змяшчае пэўны запас інф-цыі, рэгулярна не запытваемай, але значнай і адпаведнай верагодным запытам і інфармацыйным патрэбнасцям карыстальнікаў. Надзейнасць гарантуе адлюстраванне ў ДБА найбольш каштоўнай інфармацыі, рэтраспектыўнай і навейшай. Даступнасць ДБА паказвае зручнасць яго выкарыстання кар-мі. ДБА становіцца даступным дзякуючы прадуманаму размяшчэнню яго частак і элементаў, адпаведнаму іх афармленню, падтрыманню ў рабочым стане. Эканамічнасць адлюстроўвае вымушанае матэрыяльна-фінансавымі рэсурсамі б-кі абмежаванне складу і паў­наты ДБА. Гэтая ўласцівасць засцерагае ДБА ад лішняга зместу, празмернага аб’ёму, але ўступае ў супярэчнасць з патрабаваннем надзейнасці.

Пры фарміраванні ДБА трэба ўлічваць наступныя асноўныя прынцыпы:

– навуковы падыход пры вызначэнні складу асноўных структурных частак ДБА, кірункаў яго развіцця, абгрунтаванасці прымаемых метадычных рашэнняў і сродкаў вядзення;

– адпаведнасць структуры, аб’ёму, складу ДБА тыпу і зместу работы б-кі, інфарм.патрэбнасцям асноўных груп кар-каў;

– эканамічнасць, якая патрабуе змяншэння затрат на вя- дзенне ДБА за кошт рацыяналізацыі працы;

– дэмакратызм, даступнасць, нагляднасць, камфортнасць для спажыўцоў інфармацыі пры яго выкарыстанні.

Найбольш агульныя метадычныя патрабаванні да фармі­равання ДБА асобнай б-кі зводзяцца да таго, што ён павінен:

– фарміравацца пастаянна і планамерна (падаваць інф-цыю без прабелаў, максім.поўна і шматаспектна раскрываючы фонд б-кі);

– аператыўна папаўняцца новымі матэрыяламі і пазбаў­ляцца ад устарэлых, спрыяць аператыўнаму пошуку інф-цыі;

– прафілявацца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аб ўзаемадзеянні з іншымі б-камі і органамі НТІ;

– захоўваць адзінства, удасканальваць свае сістэмныя якасці на падставе развіцця спецыфічных функцый складаючых яго частак і разам з тым узмацнення ўзаемадзеяння паміж імі;

– весціся паралельна як у традыц.формах, так і электронных;

– мець рацыянальныя суадносіны паміж вядзеннем уласнага ДБА і выкарыстаннем аддаленых інфармац.рэсурсаў.

Кіруючыя рашэнні аб саставе, арганізацыі і тэхналогіі вядзення ДБА адлюстроўваюцца ў дакументацыі рэгламентуючага і інфармац.характару: у палажэнні аб ДБА б-кі, у пашпартах усіх каталогаў і картатэк, баз даных, а таксама ДБФ, у тэхналагічных інструкцыях, вопісе каталогаў і картатэк. Дакументацыя рэгулярна (звычайна штогод) пераглядаецца з мэтай адлюстравання змен стану элементаў ДБА.Сярод метадаў кіравання прымяняюць прагназаванне і планаванне развіцця ДБА ў цэлым і асобных яго частак.