Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
69
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

6.Бібліятэкі як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

Бібліятэка стварае найбольш спрыяльныя ўмовы для бібліяграфічнай дзейнасці; бібліяграфія ўзбагачае работу бібліятэкі сваімі метадамі і сродкамі. Асноўнымі кірункамі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк як бібліяграфічных цэнтраў з’яўляюцца: раскрыццё з дапамогай бібліяграфічных сродкаў фондаў бібліятэк (для рэалізацыі гэтай задачы ствараюцца каталогі, картатэкі, бюлетэні, спісы новых паступленняў); стварэнне бібліяграфічных крыніц рэпертуарнага характару, якія б адлюстроўвалі ўвесь рэпертуар кнігавыдання, пачынаючы з пачатку кнігавыдання да пачатку дзяржаўнай рэгістрацыі; падрыхтоўка бібліяграфічных крыніц, у тым ліку ў выглядзе картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, БД па бібліяграфічным забеспячэнні пэўных галін ведаў у адпаведнасці са сваёй спецыялізацыяй (змястоўнай, відавой, функцыянальнай); бібліяграфічнае забеспячэнне адпачынкавай, адукацыйнай, выхаваўчай дзейнасці праз падрыхтоўку і выданне крыніц папулярнай бібліяграфіі; бібліяграфічнае абслугоўванне спажыўцоў інфармацыі; арганізацыя доступу спажыўцоў інфармацыі да інфармацыйных рэсурсаў іншых бібліятэк, цэнтраў інфармацыі, міжнародных БД; фарміраванне бібліяграфічнай культуры чытачоў сваёй бібліятэкі; метадычная дапамога бібліятэкам сваёй сеткі ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці; каардынацыя і кааперацыя бібліяграфічнай дзейнасці з іншымі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі ў межах рэгіёна, краіны, замежнымі цэнтрамі; арганізацыя навуковых даследаванняў у галіне бібліяграфіі.

У залежнасці ад статусу, месца бібліятэкі ў бібліятэчнай сетцы рэгіёна, краіны пералік функцый, іх змястоўная напаўняльнасць будуць розныя. У буйных бібліятэках бібліяграфічныя службы выконваюць увесь комплекс функцый. На нізавым узроўні бібліятэчнай сеткі пера-важаюць функцыі распаўсюджвання бібліяграфічнай інфар-мацыі, бібліяграфічнага абслугоўвання, ажыццяўленне і стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі.

25. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў.

Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (ФНБД) – гэта частка ДБА, якая змяшчае арыгіналы або копіі выкананых у працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання пісьмовых даведак, а таксама бібліяграфічныя дапаможнікі і атрыманыя ў парадку абмену з іншых бібліятэк аналагічныя матэрыялы. У ФНБД, уключаюцца тэматычныя даведкі, якія прысвечаны актуальнай тэматыцы, і прагназуецца, што па дадзенай тэме могуць быць паўторныя запыты; выкананне даведкі патрабавала шмат часу і выкарыстання разнастайных крыніц інфармацыі, у тым ліку і цяжка-даступных; тэма запыту бібліяграфічна не забяспечана спецыяльнымі крыніцамі або мае міжгаліновы комплексны характар. У сувязі з крытэрыямі адбору для бібліяграфічнай прадукцыі фонду характэрныя актуальнасць тэматыкі, аператыўнасць інфармавання. ФНБД у залежнасці ад тэхналогіі вядзення захоўваецца ў некалькіх формах: алфавітна-прадметнай або тэматычнай картатэкі; спецыяльных папках ці альбомах; у асобных канвертах, у якіх збіраюцца па меры выканання і выдачы карыстальнікам копіі машынапісных бібліяграфічных спісаў. На канверце звычайна ўказваюцца парадкавы нумар даведкі, прадметная рубрыка, тэма спіса, від, колькасныя паказчыкі ўключаных дакументаў, на якіх мовах, за якія гады і якія віды дакументаў уключаны ў спіс, а таксама дата выдачы даведкі і прозвішча бібліёграфа, які працаваў над яе выкананнем. У сувязі з тым, што канверты захоўваюцца у фармальным парадку, па парадкавых нумарах, да фонду складаецца алфавітна-прадметны паказальнік тэматычных даведак і іншых неапублікаваных дапаможнікаў. ФНБД можа ўяўляць сабой сукупнасць тэматычных картатэк, дзе ў выглядзе картак адлюстроўваюцца выдадзеныя карыстальнікам рукапісныя бібліяграфічныя спісы. Асобныя картатэкі могуць выбарачна папаўняцца, калі па тэме ёсць пастаянныя запыты. У складзе ФНБД асноўную частку складаюць копіі пісьмовых даведак, і яго прынята называць фондам выкананых даведак, што абмяжоўвае яго склад. Па меры неабходнасці ФНБД можа падвяргацца чыстцы і аднаўленню. У ЦБС такі фонд ствараецца ў бібліяграфічным аддзеле ЦБ. Некаторыя ЦБ копіі картак АПП накіроўваюць у аддзелы ЦБ і філіялы сістэмы, што дазваляе інфармаваць аб змесце фонду і больш эфектыўна яго выкарыстоўваць. Выкарыстанне ФНБД разнастайнае. Пры выкананні паўторных запытаў на тэму бібліятэкару трэба не выдаваць аўтаматычна даведкі з фонду на паступіўшыя запыты без папярэдняга ўдакладнення, наколькі даведка адпавядае патрабаванням новага тэматычнага запыту. У неабходных выпадках патрэбна абавязковая дапрацоўка даведкі. Матэрыялы ФНБД могуць выкарыстоўвацца як аснова для вядзення доўгатэрміновай картатэкі, падрыхтоўкі бібліяграфічнага дапаможніка, пры арганізацыі выстаў, для падрыхтоўкі аглядаў. Інфармаванне аб выкананых бібліятэкамі тэматычных да-ведках ажыццяўлялася ў краіне да 1999 г. праз штогодны “Паказальнік неапублікаваных бібліяграфічных спісаў і кар-татэк, складзеных бібліятэкамі Беларусі ў ... г.”. Сёння такой зводнай інфармацыі ў краіне няма. РНТБ размяшчае на сваім сайце ў раздзеле “Біблія-графічныя спісы” спіс выкананых ёю за год тэматычных бібліяграфічных спісаў па важнейшых дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах, якія спажыўцы могуць заказаць і атрымаць як у друкаваным, так і электронным выглядзе. Спісы размешчаны па галінах ведаў, пры апісанні спіса адзначаецца наяўнасць тэкставага матэрыялу з інтэрнета.У перспектыве НББ плануе на сваім web-сайце размясціць фонд бібліяграфічных даведак, выконваемых у структурных падраздзяленнях бібліятэкі. У шэрагу бібліятэк гэта ўжо робяцца тэматычныя падборкі інтэрнет-рэсурсаў. Напрыклад, вядуцца і карыстаюцца пастаянным попытам “Архівы электронных публікацый”, фарміруюцца тэматычныя дасье, якія запаўняюць лакуны ў фондзе. Тым самым сучасная бібліятэка, якая мае доступ да інтэрнета, значна пашырае колькасць сваіх інфармацыйных крыніц і валодае большымі інфармацыйнымі рэсурсамі для задавальнення запытаў карыстальнікаў.