Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
69
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

5.Выдавецтвы і кніжныя магазіны як суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

Асаблівасці бібліяграфічнай дзейнасці выдавецтваў і кнігагандлёвымі арганізацыямі абумоўлены мэтай – продаж кніг. Атрымалі развіццё асобыя формы, накіраваныя на садзейнічанне продажу кнігі, – формы рэкламнага характару. Менавіта дзякуючы бібліяграфічным сродкам выдавецтвы маюць найбольш спрыяльныя магчымасці для апераджальнага, яшчэ да выхаду самога дакумента, інфармавання спажыўцоў, што садзейнічае больш аператыўнаму задавальненню патрэбнасцей спажыўцоў у дакументах, эфектыўнай дзейнасці кніжных магазінаў і мэтанакіраванаму камплектаванню фондаў бібліятэк. Важнейшым кірункам дзейнасці выдавецтваў з’яўляецца стварэнне бібліяграфічных матэрыялаў. Гэта тэматычныя планы выпуску літаратуры, якія з’яўляюцца крыніцай, сродкам для афармлення заказаў кнігагандлёвымі прадпрыемствамі, а таксама асобнымі спажыўцамі; выдавецкія каталогі, якія адлюстроўваюць пералік кніг, выпушчаных канкрэтным выдавецтвам за пэўны перыяд; прайс-лісты; рэкламныя матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі аб плануемых да выхаду і выдадзеных выданняў. У сувязі з аўтаматызацыяй і развіццём сродкаў тэлекамунікацыі выдавецтвы ствараюць базы даных выдадзеных імі кніг, змяшчаюць рэкламна-бібліяграфічную інфармацыю на сваіх сайтах у інтэрнеце.

Вялікая работа па стварэнні бібліяграфічнай інфармацыі і яе распаўсюджванні сярод пакупнікоў праводзіцца кніжнымі магазінамі, у буйнейшых з якіх маюцца бібліяграфічныя службы. Задачы бібліяграфічных службаў магазінаў (біблія-графічных аддзелаў, бібліёграфаў або таваразнаўцаў, якія вы-конваюць функцыі бібліёграфаў) – сачыць за асартыментам кніг у магазіне, папаўняць яго, выкарыстоўваючы тэматычныя планы выдавецтваў, бланкі заказаў і іншыя бібліяграфічныя крыніцы выдавецтваў або кнігараспаўсюджвальнікаў; адлюстроўваць кніжны асартымент у разнастайных картатэках: заказу ці заказаабароту; наяўнасці кніг у продажы; папярэдніх заказаў пакупнікоў; распраданых кніг; свабодных астаткаў і паўторных заказаў – або базах даных.

У кніжных магазінах ажыццяўляецца і бібліяграфічнае аб-слугоўванне пакупнікоў. У некаторых магазінах для выканання гэтых функцый арганізуецца стол даведак або куток пакупніка. У рэжыме даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання выконваюцца даведкі аб выданнях папярэдніх гадоў; аб наяўнасці кніг у продажы; аб выданнях, якія плануюцца да выпуску ці перавыдання і калі (у якім квартале); якія выданні паступяць у продаж у бліжэйшы час. Выконваюцца таксама тэматычныя даведкі. Вядучае месца ў паспяховым вядзенні кнігагандлёвай дзейнасці займае кнігагандлёвае бібліяграфічнае інфармаванне пакупнікоў. Для гэтага выкарыстоўваюцца разнастайныя формы масавага, групавога, індывідуальнага бібліяграфічнага інфармавання: кнігагандлёвыя бібліяграфічныя выданні, асобныя картатэкі, выставы новых кніг, сродкі масавай інфармацыі – газеты “Книжный мир”, “Строительная газета”, “Свой дом”, на старонках якіх кніжныя магазіны рэгулярна змяшчаюць інфармацыю аб кніжных навінках і рэкламу саміх магазінаў; рэкламу на радыё і тэлебачанні (кніжныя магазіны “Праваслаўная кніга”, “Акадэмічная кніга”). Часцей за ўсё бібліяграфічнае інфармаванне мае рэкламны характар і праводзіцца з дапамогай рэкламных лістовак, закладак, пла-катаў, каталогаў, праспектаў, выстаў-продажаў і інш. Роля бібліяграфічнага інфармавання значна павышаецца пры выкарыстанні электронных сродкаў інфармацыі пры па-замагазінных продажах кніг (радыё, тэлебачанне, тэлефонныя лініі сувязі, камп’ютэрныя сістэмы). Інтэрнет-магазіны (сярод беларускіх кніжных магазінаў – ОZ.by, “Белсонет”, “Попурри”, “Эксмо”, “Дзед Талаш” і інш.) будуюць сваю дзейнасць не на візуальным, непасрэдным знаёмстве пакупніка з выданнем, а пераважна на другасна-дакументным узроўні – прадастаўленні разнастайнай бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі аб выданні ў форме каталогаў або спісаў кніг, анатацый і рэцэнзій на іх, электронных сродкаў пошуку неабходных выданняў, рэкамендацый лепшых кніг і рэкамендацый саміх чытачоў, асабістай службы абвяшчэння па электроннай пошце індывідуальных пакупнікоў. Працуючы з крыніцамі інфармацыі, даступнымі праз інтэрнет, пакупнікі маюць магчымасць аператыўна атрымліваць поўную інфармацыю аб канкрэтных выданнях, іх кошце і каналах распаўсюджвання, весці тэматычны пошук або пошук новых дакументаў, пры гэтым у распараджэнні карыстальніка будуць самыя апошнія звесткі аб выдавецкай прадукцыі. Звяртаючыся да вэб-старонак выдавецтваў і кнігагандлёўцаў, карыстальнік мае магчымасць атрымаць не толькі спіс выпускаемых або прадаваемых выданняў, але і праглядзець іх змест, анатацыю; шэраг выдавецтваў даюць магчымасць доступу да тэкстаў публікацый. Акрамя выдавецтваў і кніжных магазінаў, суб’ектамі кнігагандлёва-бібліяграфічнай дзейнасці выступаюць кнігагандлёвыя арганізацыі, базы, бібліятэчныя калектары.