Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

EUMK / БЛОК КАНТРОЛЮ / КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА 1

.doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
31.23 Кб
Скачать

PowerPlusWaterMarkObject2646814

КАНТРОЛЬНЫ ТЭСТ № 1

Правяраюцца веды студэнтаў на наступных тэмах:

  1. Гісторыя фарміравання беларускай мовы.

  2. Сітуацыя білінгвізму, праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі.

  3. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў.

  4. Асаблівасці перакладу прафесійных тэкстаў на беларускую мову.

  5. Кампаненты культуры прафесійнага маўлення.

  6. Стылі беларускай мовы і іх асаблівасці.

Кантрольны тэст складаецца з 10 тэарэтычных пытанняў і 20 практычных заданняў. Студэнны павінны выбраць правільныя адказы і пазначыць іх літарамі (Напр., А2. б)

КАНТРОЛЬНЫ ТЭСТ №1

Тэарэтычная частка А

А 1. Адзначце канцэпцыі паходжання беларускай мовы ў мовазнаўстве:

а) Зыходнай базай для ўтварэння ўсходнеславянскіх моў (у тым ліку беларускай мовы) стала агульнаўсходнеславянская мова.

б) Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала праславянская (стараславянская) мова.

в) Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала руская мова.

г) Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала польская мова.

д) Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы стала англійская мова.

А 2. Адзначце моўную сям’ю, у якую ўваходзіць беларуская мова:

а) амерыканская моўная сям’я;

б) еўрапейская моўная сям’я;

в) індаеўрапейская моўная сям’я;

г) азіяцкая моўная сям’я;

д) скандынаўская моўная сям’я.

Практычная частка В

В 1. Адзначце назоўнікі мужчынскага роду:

а) продаж;

б) подпіс;

в) прамоўшн;

г) абставіны;

д) нядоімка.

В 2. Адзначце правільныя граматычныя формы назоўнікаў множнага ліку ў Р. скл.:

а) грошаў;

б) дзяржаваў;

в) сведак;

г) зносін;

д) сістэм.