- •Лекцыя № 4-5. Гісторыя беларусі.
- •1. Прычыны, шляхі і асаблівасці ўтварэння вкл. Уваходжанне беларускіх зямель у яго склад.
- •2. Дзяржаўны лад і органы кіравання вкл, іх эвалюцыя.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •Гарадское самакіраванне
- •Эвалюцыя судовай сістэмы
- •Мясцовыя суды
- •Вайсковая справа
- •3. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель у складзе вкл.
- •Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
- •Катэгорыі сялян
- •Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
- •Панская гаспадарка
- •Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
- •Гандаль
- •4. Асноўныя этапы палітычнага развіцця вкл (кср).
- •5. Напрамкі знешняй палітыкі. Крэўская ўнія. Грунвальдская бітва.
- •6. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ў хііі–хvі ст.Ст. Культура Беларусі X – XIII стст.
- •Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія Культура Беларусі
- •Архітэктура і будаўніцтва
- •Царква і рэлігія
Катэгорыі сялян
Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: долнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.
Даннікі (людзі данныя) – сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым. Дольнікі – асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць даніну памерам у 1/4 ураджаю. Яны ўдзельнічалі ў талоках, выконваюць шматлікія павіннасці, уносяць грашовы плацеж – баброўшчыну. Гэтыя катэгорыі былі найбольш распаўсюджаны на Падзвінні і Падняпроўі, дзе існавала пагроза ваенных нападаў. У іншых рэгіенах з развіццем унутранага і знешняга гандлю дольнікаў пераводзілі на чынш ці наншчыну.
Людзі цяглыяасноўную павіннасць – паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны павінны былі прымаць удзел ў сезонных работах – талоках, гвалтах – сумесных работах па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманкавую (давалі падводы) і вартаўнічую (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства(кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць – чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамістанавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг – зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну – адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі – шэсць дзён летам.
Сяляне-слугіпадзяляліся на тых, хто:
займаўся каняводствам (конюхі);
промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы);
рамяством (бондары, ганчары, кавалі, цесляры);
выконваў адміністрацыйна-гаспадарчыя функцыі (гуменнікі, сотнікі, старцы);
прыслужваў панам (кухары, аддзверныя);
нес вайсковую ці кур’ерскую службу (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры).
На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па характару асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета – наяўнасць ці адсутнасць волі.
Пахожыя сялянемаглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст.
Непахожыя людзіжылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забаранялася права пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян.
Чэлядзь нявольнаязнаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю ў тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВКЛ 1588 г.).
Закупы(так сама і радовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплачвалі пазыку.
