бел яз
.pdf2.Матыў прадбачлівасці. Людзі зберагаюць грошы на выпадак непрадбачаных абставінаў – паломка аўтамабіля, хвароба, вялікі рахунак на аплату электрычнасці і г.д. Можна дапусціць, што чым вышэйшы ўзровень даходу, тым большы аб'ём запасаў на выпадак непрадбачаных абставінаў. Гэта можна растлумачыць тым, што забяспечаным людзям трэба больш такіх зберажэнняў; калі, напрыклад, вы карыстаецеся некалькімі аўтамабілямі і ў вас вялікі дом, то непрадбачаныя расходы будуць большыя, а таму трэба больш грашовых запасаў. Але гэты матыў падобны на матыў ажыццяўлення здзелак, і таму вельмі часта іх змешваюць у адно цэлае.
3.Спекулятыўны матыў (маецца на ўвазе матыў атрымання прыбытку). Падкрэсліваючы ролю гэтага матыва, Кейнс разыходзіўся ў поглядах з прыхільнікамі колькаснай тэорыі грошай. Яны не лічылі, што людзі могуць зберагаць грошы для сябе, а не для ажыццяўлення здзелак. Аднак Кейнс сцвярджаў, што людзі могуць спекуляваць сваімі зберажэннямі, як і іншымі актывамі. Спекулятыўны попыт на грошы – гэта такі попыт, калі грошы захоўваюцца дзеля атрымання даходу ці для таго, каб пазбегнуць магчымых стратаў у выніку змянення працэнтных ставак і цэнаў фінансавых актываў. Кейнс дэманстраваў гэта на прыкладах захоўвання грошай у наяўных грашах і ў аблігацыях з фіксаваным даходам. Каб зразумець яго аргумент, трэба ведаць, што цана аблігацый і працэнтная стаўка – адваротна прапарцыянальныя велічыні. Уявіце, напрыклад, што аблігацыя з фіксаваным даходам прыносіць 5 % прыбытку за год. Калі рынкавая працэнтная стаўка – 10 %, цана гэтай аблігацыі будзе 50 фунтаў. Гэта таму, што працэнтная стаўка на аблігацыях павінна быць роўная той, якую ўкладчыкі могуць атрымаць, інвеставаўшы свае грошы куды-небудзь яшчэ. Калі рынкавая працэнтная стаўка ўпадзе да 2,5 %, цана той самай аблігацыі павялічыцца да 200 фунтаў.
Кейнс зыходзіў з таго, што ўкладчыкі маюць некаторае ўяўленне пра нармальную працэнтную стаўку. Калі пабежная працэнтная стаўка ніжэйшая за нармальную працэнтную стаўку, то людзі спекулююць – трымаюць наяўныя грошы, чакаючы, што працэнтныя стаўкі павысяцца і, значыць, цана аблігацый упадзе. Адсюль вынікае, што чым ніжэйшыя будуць працэнтныя стаўкі, тым больш людзей будзе чакаць зніжэння цаны аблігацый і таму больш людзей будзе імкнуцца трымаць у сваім «партфелі актываў» наяўныя грошы, а не аблігацыі. Значыць, нізкія працэнтныя стаўкі спараджаюць высокі спекулятыўны попыт на грошы. Наадварот, калі працэнтная стаўка высокая, людзі купляюць аблігацыі, бо яны маюць
231
нізкую цану і высокую даходнасць. Такія ўладальнікі аблігацый будуць таксама імкнуцца атрымаць даход, калі, як гэта чакалася, працэнтная стаўка ўпадзе, а цана аблігацый падымецца. Такім чынам, пры высокай працэнтнай стаўцы попыт на грошы нізкі (Б.Дж.).
Вытокі зараджэння барацьбы – у глыбіні стагоддзяў. У Старажытнай Спарце была цэлая сістэма фізічнага выхавання моладзі, у якой вялікае месца займала барацьба. Гэты від спорту меў папулярнасць і ў Старажытнай Грэцыі, дзе быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў. З 708 г. да н.э. барацьба ўваходзіць у праграму алімпіяд як самастойны від спорту. Першапачаткова барацьба вялася звычайна на сілу, у абхват ці на паясах.
У кожнага народа былі і ёсць свае нацыянальныя віды барацьбы. Кожны з іх мае свае традыцыі і рытуалы, кожны шануецца прыхільнікамі. Напрыклад, у беларускай барацьбе «да крыжа» саперніка кідалі на спіну і разводзілі рукі ў бакі, у грузінскай «чыдаоба» для перамогі дастаткова кінуць барца на спіну, у азербайджанскай «гулеш» трэба прыціснуць саперніка лапаткамі да дывана, у якуцкай «хапсагай» барэц абавязаны захапіць любую частку цела праціўніка і кінуць яго цераз ногі.
Ужо ў ХІV–ХV стагоддзях у рускіх волатаў быў багаты арсенал прыёмаў барацьбы. Паядынак найчасцей завяршаўся кідком аднаго з партнёраў на зямлю. На народных гуляннях, святах, урачыстасцях барацьба карысталася вялікім поспехам. У барцоўскіх паядынках можна было праявіць сілу, адвагу, спрытнасць, кемлівасць. Адзінаборствы заўсёды прыцягвалі гледачоў, а пераможцы станавіліся любімцамі публікі.
Сёння крытэрыем спартыўнага майстэрства барца з’яўляецца яго тактыка-тэхнічная падрыхтаванасць. Любая спаборніцкая схватка ацэньваецца па колькасці і якасці тэхнічных дзеянняў, якія праводзяць з дапамогай розных спосабаў тактычнай падрыхтоўкі. Таму ўдасканаленню тэхнікі прыёмаў спартыўнай барацьбы і тактыкі адводзіцца значнае месца ў трэніровачных занятках спартсменаў, асабліва высокай кваліфікацыі.
Працэс першапачатковага навучання прадугледжвае вывучэнне ўсіх груп прыёмаў, абароны, контрпрыёмаў, пэўных камбінацый і ўзаемадзеянняў з тым, каб барцы маглі правесці любы прыём у стойцы і партэры.
Часта барцы і трэнеры надаюць мала ўвагі асновам тэхнікі, яе рацыянальнай структуры, намагаюцца адразу ўнесці свае карэктывы, адхіляючы шматгадовы практычны вопыт. Такі падыход не-
232
апраўданы. Перш за ўсё трэба навучыцца выконваць тэхнічнае дзеянне так, каб прыкладаць намаганні з большым эфектам пры найменшай затраце энергіі. Засвоіўшы ўжо адпрацаваную структуру прыёму, можна ўносіць змяненні, якія найбольш поўна адпавядаюць індывідуальным асаблівасцям барца.
З усёй разнастайнасці тэхнічных дзеянняў спартсмен выбірае тыя, якія адпавядаюць яго фізічным дадзеным. У залежнасці ад узроўню развіцця індывідуальных фізічных якасцей барэц вывучае і ўдасканальвае тое або іншае тэхнічнае дзеянне, а таксама спосаб тактычнай падрыхтоўкі. Калі ў спартсмена добра развіты мышцы спіны, яму мэтазгодна ўдасканальваць прыёмы, у якіх удзельнічае гэтая група мышцаў.
Хуткі барэц перамагае дзякуючы добрай рэакцыі, лягчэй засвойвае выклікі з наступным апярэджваннем праціўніка, моцны – больш паспяхова валодае сілавым ціскам з наступным выбарам спрыяльнага моманту для правядзення прыёму, вынослівы – можа працягла выконваць шматлікія рыўкі і падманныя рухі, каб выкарыстаць стамленне праціўніка для правядзення задуманых тэхнічных дзеянняў, праводзіць прыёмы ў канцы паядынку. Як правіла, выбар падае на найбольш эфектыўныя прыёмы, якія часта выконваюць у трэніровачных і спаборніцкіх схватках.
Спартсмен з вялікімі фізічнымі магчымасцямі, добрай каардынацыяй рухаў, вынослівы, спрытны, які ўмее ацэньваць пазіцыю, можа засвойваць не адзін-два прыёмы, а пяць-шэсць.
У далейшым адпрацоўваецца стыль барацьбы кожнага спартсмена з улікам яго індывідуальных асаблівасцей. У выніку адны барцы авалодваюць адным-двума прыёмамі, другія – бяруць на ўзбраенне тры і больш, мацнейшыя – выкарыстоўваюць на спаборніцтвах дзесяткі варыянтаў тэхнічных дзеянняў.
Устаноўлена залежнасць тактыка-тэхнічнай дзейнасці ад асаблівасцей нервовай сістэмы спартсмена. Так, у барцоў атакуючага стылю пераважаюць працэсы ўзбуджэння, і ў сувязі з гэтым яны праводзяць прыёмы, для якіх патрэбна вялікая сіла, навязваюць сваю манеру вядзення схваткі, умеюць бароцца ў шчыльным захопе. У барцоў камбінацыйнага стылю працэсы ўзбуджэння і тармажэння адносна ўраўнаважаныя, высокая рухомасць дазваляе ім хутка пераключацца з адных прыёмаў на другія. Яны валодаюць шырокім дыяпазонам спосабаў тактычнай падрыхтоўкі і некалькімі прыёмамі. Гэтую акалічнасць неабходна ўлічваць пры выбары і ўдасканаленні тэхнічных дзеянняў.
233
Адпрацоўваючы контратакуючыя дзеянні, трэба мець на ўвазе, што іх паспяховае выкананне залежыць ад прыёму, які праводзіцца. Найбольшая эфектыўнасць атакі дасягаецца пры выкананні кідкоў падварочваннем, падхопліваннем і задняй падножкай, сярэдняя – пры зачэпліванні галёнкай знутры і пярэдняй падножцы, малая – пры кідках падварочваннем з каленяў і з захопам ног. Прычым больш мэтазгодна праводзіць контратаку ад задняй падножкі ў заключнай частцы прыёму, пры кідку прагінаннем – у пачатковай. З дапамогай назіранняў можна ўстанавіць найбольш выгадныя сітуацыі для правядзення контрпрыёмаў ва ўсіх відах спартыўнай барацьбы.
Утрэніровачным працэсе неабходна ўдасканальваць не толькі атакуючыя, абарончыя і контратакуючыя дзеянні, але і накіраваныя на разведку, аднаўленне сіл, утрыманне перавагі, дэманстрацыю актыўнасці, рэалізацыю і ліквідацыю небяспечнага становішча. Прычым трэба ажыццяўляць усе пералічаныя дзеянні ва ўмовах сітуацыі, якая хутка мяняецца, нарастання стамлення, таксама
зрознымі па кваліфікацыі і фізічнымі дадзенымі сапернікамі.
Упершую чаргу належыць асвойваць прыёмы і контрпрыёмы вядзення барацьбы ў тым становішчы, у якім спартсмен адчувае сябе больш упэўнена, гэта значыць, развіваць тэхніку на падставе яго моцных бакоў.
З кожным праціўнікам прыём выконваецца па-свойму, з пэўнымі адхіленнямі. Выкарыстоўваецца толькі аснова альбо спосаб тактычнай падрыхтоўкі, але таксама ў некалькі змененым варыянце. Напрыклад, звальванне збіваннем з зачэпліваннем нагі знутры многія барцы выконваюць у высокай стойцы. Уважліва назіраючы за іх дзеяннямі, можна было заўважыць, што гэты прыём не заўсёды атрымліваецца. Аказалася, што ўсё залежыць ад вагі спартсменаў. У сярэдніх і лёгкіх вагавых катэгорыях лягчэй вывесці праціўніка з раўнавагі. Больш цяжкія барцы не так хутка перамяшчаюцца, яны больш устойлівыя. Высветлілася, што для цяжкавагавікоў выкананне гэтага прыёму з нізкай стойкі больш эфектыўнае.
С.А. Праабражэнскі ўказвае, што ў майстроў дывана трэба вучыцца заўсёды, але нельга іх капіраваць. Сляпое перайманне не прынясе поспеху.
Пажадана выбіраць такія тэхнічныя дзеянні, якія дазваляюць пашырыць магчымасці для правядзення тых прыёмаў, якія ўжо маюцца на ўзбраенні. Барэц выдатна валодае тэхнікай перавароту ў партэры, але ў яго арсенале няма эфектыўных дзеянняў для пераводу праціўніка ў партэр. Значыць, яму неабходна працаваць у гэтым напрамку.
234
З вопытам да барцоў прыйдзе ўменне абараняцца ад прыёмаў, якія часта прымяняюць на спаборніцтвах, і праводзіць іх будзе ўсё складаней і складаней. Тады трэба пераходзіць да ўдасканалення іншага прыёму, напрыклад, такога, пры якім абарона ад аднаго тэхнічнага дзеяння стварае спрыяльныя ўмовы для правядзення другога. Напрыклад, барэц спачатку захоплівае галаву саперніка левай рукой зверху. Праціўнік пачынае актыўна вызваляцца, ствараючы спрыяльныя ўмовы для імгненнага перахопу галавы правай рукой і выканання кідка паваротам. Калі партнёр не дае выканаць прыём паваротам, прыкладаючы максімум намаганняў, каб вызваліцца ад захопу, то трэба адпусціць яго. Сапернік, нечакана атрымаўшы свабоду, выпроствае тулава. Гэтага імгнення дастаткова, каб выканаць звальванне збіваннем з зачэпам нагі знутры. У выпадку няўдачы праводзяць іншыя тэхнічныя дзеянні з захопам ног.
Усхватцы з барцом, які добра валодае кідком падварочваннем, праціўнік у мэтах абароны часта перамяшчаецца назад, даючы магчымасць правесці звальванне. Таму вывучэнне гэтай групы прыёмаў дазволіць праводзіць іх ва ўзаемадзеянні, значна ўзбагаціць тэхнічны арсенал спартсмена.
Удасканаленню тэхнікі служаць спецыяльныя практыкаванні з партнёрам і трэніровачным манекенам, прыёмы вучэбных і вучэб- на-трэніровачных схватак з пэўным тактычным заданнем. Напрыклад, партнёр стварае спрыяльную сітуацыю, а барэц, ацэньваючы яе, прымае рашэнне і выконвае тэхнічнае дзеянне, якое найбольш падыходзіць у дадзенай сітуацыі.
Утрэніроўцы трэба імкнуцца не да максімальнага павелічэння колькасці прыёмаў, а да ўдасканалення іх шляхам больш хуткага выканання, тактычнай падрыхтоўкі і г.д. (В.І., Я.К., В.М.).
Да лекцыі 7. ТЭКСТ І ЯГО АРГАНІЗАЦЫЯ
* Заданне 1. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.
I. Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока бязмежнаю прагай жыцця.
235
I тады, калі ў кожнай красцы на густатравых лугах клапатліва
ізаюшана працуюць пчолы, калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы і спелячы каласы, калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабою лугі, палі, лясы.
I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі на палях павосеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, якое шчодрымі сваімі рукамі высыпаюць камбайны ў кузавы машын, калі пад нагамі шамаціць апалае лісцё, а жоўты колер, палінаваны павуцінкамі бабінага лета, пануе ўжо там, дзе яшчэ нядаўна было так шматкалёрна, гаманліва, весела.
I тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы спяшаюцца як найхутчэй укрыць ад марозаў кожны карэньчык, кожны парастак, калі прамярзаюць да апошняй пушынкі ў голым суччы птушыныя гнёзды, якія летам хаваліся ў густым лісці, а цяпер адны толькі і асталіся на распранутых дрэвах.
Ухолад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімою ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.
Прылятаюць дадому птушкі ці адлятаюць у вырай, з вялікім сумам развітваючыся з радзімаю; кладзецца на паплавы пушысты снег ці яго зганяюць у рэчкі і азёры паласкавелыя напрадвесні промні; праклёўваюцца лісты з набрынялых пупышак, ці яны, пражыўшы свой год, сваё жыццё, ціха кружачыся, злятаюць на дол, – нас заўсёды радуюць дарагія кожнаму з дзяцінства, такія знаёмыя
ітакія жаданыя краявіды.
Наш родны беларускі край. Ён прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе. Там, дзе цячэ Дзвіна, у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе між палёў Бярэзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і шырыцца, выбіраючыся з балот, Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож...
Ён, наш край, прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі...
Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня – усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.
Так, спадчына. Неацэнная. За ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў, хто калі задумаўся, колькі ж на душу насельніцтва, на душу кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак?
236
Усяго гэтага мы, занятыя вечным клопатам, паўсядзённаю працаю, часцей за ўсё не заўважаем – яно для нас такое ж звыклае і будзённае, як і паветра, – гэты цуд прыроды! – якім мы безуважна, раўнадушна дыхаем.
Так, мы звыкла ўсім гэтым карыстаемся. Часам нават забываемся, што прырода – не толькі для нас адных, хоць чалавек і з’яўляецца самаю лепшаю аздобаю любога краявіду. Што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць усё, што ім трэба.
Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Усе мы зямляне. Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх. I мы маем радасць суіснаваць на ёй. Жыць у дружбе і ва ўзаемнай павазе.
Таму, беручы ў прыроды, мы абавязаны захоўваць яе багацці і павялічваць іх. Беручы – аддаваць.
Кожны павінен любіць свой край. Бо чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся і якая ласкава называе яго сваім сынам, паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры – ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў, іншых земляў.
(Янка Сіпакоў)
II. Людзі часта бываюць безразважнымі І адно пра свой інтарэс дбаюць. Прабачай ім – што будзе, то будзе.
Калі хочаш людзям дабра, То цябе абвінавацяць у себялюбстве I нізкіх намерах.
Аты будзь добры – што будзе, то будзе. Калі дасягнеш поспеху, Знойдзеш шмат ілжывых сяброў
I яшчэ больш сапраўдных ворагаў.
Старайся дабіцца поспеху – што будзе, то будзе. Калі будзеш адкрыты і шчыры, Людзі пакарыстаюцца табой для сябе.
Будзь адкрыты і шчыры – што будзе, то будзе.
Анехта за адну ноч можа
Знішчыць тое, што ты будаваў праз гады. Будуй сваё – што будзе, то будзе.
Калі знойдзеш спакой і шчасце,
237
Многія будуць табе зайздросціць. Будзь шчаслівы – што будзе, то будзе.
Пра дабро, якое чыніш сёння, Людзі, напэўна, забудуць заўтра. Рабі дабро – што будзе, то будзе.
Аддавай усё, колькі можаш, А табе скажуць, што гэтага мала.
Што будзе, то будзе – аддавай колькі можаш.
Бачыш, у астатнім рахунку Лічыцца толькі тое, што было паміж табой і Богам.
Бо паміж табой ды «імі» і так ніколі нічога не было. (Маці Тэрэза)
Да лекцыі 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАГА МАЎЛЕННЯ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце сказы, якія
нясуць галоўную інфармацыю. На аснове іх складзіце тэзісы да тэксту. Якія шляхі кампрэсіі тэксту вы выкарысталі пры складанні тэзісаў?
Вялікае Княства Літоўскае – беларуска-літоўская дзяржава
У Вялікім Княстве Літоўскім мелася стройная сістэма судовых органаў. Яна складалася з агульных судоў для ўсяго насельніцтва, заснаваных на старажытным звычаёвым праве і нормах Статутаў, і з саслоўных судоў толькі для шляхты, якія былі аддзелены ад адміністрацыі. Акрамя таго, у княстве меліся суды для асобных групаў насельніцтва – духавенства, мяшчан, татар, яўрэяў, якія пераважна дзейнічалі на падставе царкоўнага або старажытнага копнага права.
Суды Вялікага Княства падзяляліся на вышэйшыя, так ці інакш звязаныя з вялікім князем, і суды мясцовыя, якія дзейнічалі ў ваяводствах і паветах.
Самым высокім судовым органам лічыўся вялікакняжацкі, ці гаспадарскі суд. Падсуднасць справаў гэтаму суду да сярэдзіны XVI ст. была даволі шырокай, але затым быў устаноўлены інстанцыйны парадак, па якому спярша справы павінны разглядацца ў
238
мясцовых судах па першай інстанцыі. Статут 1588 года вызначыў, што да кампетэнцыі гаспадарскага суда адносіліся справы па дзяржаўных злачынствах, па ісках да шляхты аб выпатрабаванні дзяржаўных маёнткаў і земляў, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, па ісках, што закраналі інтарэсы казны, па скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асобаў (раздз. І, арт. 3, 4, 14, 15; раздз. ІІІ, арт. 11; раздз. IV, арт. 63, 83, 90).
Статут не вызначаў дакладны склад вялікакняжацкага суда. На практыцы ў якасці засядацеляў на судзе павінны былі прысутнічаць паны-радныя; колькасць засядацеляў залежала ад важнасці справы, ад службовага становішча істца і адказчыка: 2-3, часам 20.
Суд паноў-рады лічыўся разнавіднасцю вялікакняжацкага суда. Ён мог разглядаць справы незалежна ад таго, уся Рада была ў зборы ці толькі яе частка.
Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім князем і па- намі-радамі ў час сойма. Такі парадак работы быў нязручным, бо соймы збіраліся рэдка, таму Статут 1588 года вызначыў, што справы ў соймавым судзе павінны разглядаць вялікі князь, паны-рады і восем дэпутатаў сойма (раздз. I, арт. 4, 28; раздз. III, арт. 46).
Суд камісарскі разглядаў зямельныя спрэчкі феадалаў з дзяржаўнымі маёнткамі. У такіх выпадках спецыяльна вызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчкі (раздз. IV,
арт. 83).
Скарбовы трыбунал (камісія) разглядаў справы аб нанясенні стратаў дзяржаўнай казне, аб аплаце вэксаляў, дакладнасці адзінкаў вымярэння, празмерных паборах на мастах і грэблях, аб аплаце купцамі пазык і інш. У склад трыбунала ўваходзілі падскарбі земскі ці падскарбі надворны (загадвалі казной), два камісары, прызначаныя соймам, іншыя асобы. Скарбовы трыбунал збіраўся чатыры разы ў год на пасяджэнні па чатыры тыдні кожнае.
Асэсарскі суд – старадаўні вялікакняжацкі суд, які засядаў спачатку ў Гродне, а пазней часам і ў Варшаве. У склад суда ўваходзілі канцлер, двое паноў-рады і чатыры асэсары, што выбіраліся на соймах. Асэсарскі суд галоўным чынам разглядаў справы, якія мелі дачыненне да выдадзеных раней вялікімі князямі прывілеяў на дараваныя землі, маёнткі, рознага роду льготы.
Вялікі князь быў вельмі абцяжараным судовымі справамі. Калі ўлічыць, што князь часта пераязджаў з месца на месца, а бывала, і працяглы час адсутнічаў у дзяржаве, цяжэбнікам нялёгка было знайсці вышэйшага суддзю. Гэта прывяло да таго, што справы ў вялікакняжацкім судзе не разглядаліся дзесяткі гадоў.
239
Палепшыць разгляд судовых справаў паспрабаваў Стэфан Баторы, які 1 сакавіка 1581 года выдаў прывілей аб утварэнні найвышэйшага суда – Галоўнага суда (Трыбунала), на які ўскладаліся апеляцыйны перагляд справаў і разгляд некаторых справаў па першай інстанцыі.
Галоўны суд Вялікага Княства Літоўскага складаўся з суддзяў, якія выбіраліся штогод шляхтай на сойміках па два суддзі ад павета. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух-сямі чалавек. Усёй работай Галоўнага суда кіраваў выбраны суддзямі старшыня – маршалак. На пасаду маршалка рэкамендаваўся Радай адзін з паноў. Пасяджэнні (сесіі) Галоўнага суда праводзіліся ў Вільні – штогод, у Мінску і Наваградку – папераменна праз год. Кожная сесія (кадэнцыя) працягвалася не больш як 22 тыдні, пасля суддзі пераязджалі ў чарговы горад.
Пастанова (дэкрэт) Трыбунала выносілася па большасці галасоў суддзяў і абскарджанню не падлягала. Выкананне дэкрэтаў ускладалася на павятовыя суды або на павятовых стараст.
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ці, як называлі яго ў тыя часы – горадзе, градзе. Суддзямі выступалі службовыя асобы мясцовай адміністрацыі – ваявода, стараста, дзяржаўца і іх намеснікі.
Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Ён узнік у першай палове XVI ст., канчатковае прававое афармленне набыў у Статутах 1566 і 1588 г. Суддзя, падсудак і пісар павятовага суда выбіраліся на павятовых сойміках, затым зацвярджаліся вялікім князем. Суддзямі маглі быць толькі ўраджэнцы Вялікага Княства, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя людзі хрысціянскай веры, якія ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасадаў.
Справы ў земскім судзе разбіраліся пасесійна. Сесіі збіраліся тры разы на год.
Другім судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд, які быў створаны ў 1566 годзе. З 1588 г. падкаморага выбіралі на павятовым сойміку, а затым яго зацвярджаў гасудар. Пасада падкаморага лічылася ганаровай і даходнай, бо значная частка судовых пошлінаў, якія ўнеслі бакі, ішла ў даход суддзі. Падкаморы вырашаў спрэчкі аб межах землеўладанняў феадалаў, таму яго часта называюць «межавым судом».
У беларускіх гарадах з магдэбургскім правам, аб чым ужо ішла гаворка, дзейнічалі войтаўска-лаўніцкія суды, якія складаліся
240
