Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_bel_yazu.rtf
Скачиваний:
169
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Катэгорыя часу дзеясловаў.

Катэгорыя часу выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Есць формы цяперашняга, прошлага і будучага часу. Час называецца абсалютным, калі ў якасці зыходнага пункту вызначэння часавага плана выступае момант гутаркі. Час называецца адносным, калі зыходным пунктам выступае не момант гутаркі, а час ажыццяўлення іншага дзеяння.

Прошлы час абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі. Прошлы час дзеяслова ўтвараецца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфікса -л-(-ў) і адпаведных канчаткаў роду. Дзеясловы, аснова інфінітыва якіх канчаецца на зычны, у форме мужчынскага роду прошлага часу суфікса -л(-ў) не маюць: везці — вёз, несці — нёс, лезці — лез, паўзці — поўз, церці цёр, грызці — грыз. Акрамя простай формы прошлага часу, есць і складаная, яна ўтвараецца з дзеяслова у прошлым часе і дзеялова быць. Дзеясловы прошлага часу могуць ужывацца са значэннем будучага, калі дзеянне павінна адбыцца адразу пасля моманту гутаркі.

Цяперашні час паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, супадае з момантам гутаркі. Формы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага, можа ужывацца іса значэннем будучага.

Будучы час выражае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі. Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага складанага (аналітычныя) часу. Яны адрозніваюцца паміж сабой утварэннем і значэннем. Формы будучага простага часу утвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе канчаткаў лікуі роду. Формы будучага складанага часу ўтвараюцца ад дзеясловаў нзакончанага трывання і з’яўляюцца спалучэннем формы будучага часу дапаможнага дзеяслова быць с інфінітывам.

Катэгорыя асобы дзеясловаў

Катэгорыя асобы паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка (суб'екта) да таго, хто гаворыць. Утваральнікам дзеяння можа быць асоба, якая гаворыць, яе субяседнік або той, хто не ўдзельнічае ў размове. У залежнасці ад гэтага выдзяляюцца тры асобы дзеясло­ва: першая, другая і трэцяя. Паказчыкам асобы служыць канчатак асабовай фор­мы, які адначасова выражае значэнне ладу і ліку, а ў абвесным ладзе — і значэнне цяперашняга часу. Фор­мы прошлага часу абвеснага ладу і формы ўмоўнага ладу не маюць паказчыкаў асобы, пры іх такімі паказ-чыкамі могуць быць асабовыя займеннікі або назоўнікі: ты чытаў (бы), ён чытаў (бы). Асабовыя формы дзеяслова маюць пэўныя значэнні.

Форма дзеяслова першай асобы адзіночнага ліку абазначае дзеянне таго, хто гаворыць. Форма дзеяслова першай асобы множнага ліку абазначае сумеснае дзеянне таго, хто гаворыць і іншай асобы.

Форма дзеяслова другой асобы адзіночнага ліку абазначае дзеянне субяседніка. Форма дзеяслова 2-й асобы множнага ліку паказвае на дзеянне групы асоб, да якіх звяртаюцца з гаворкай.

Форма дзеяслова 3-й асобы адзіночнага ліку паказвае дзеянне суб’екта, які не удзельнічае у гаворке, а множнага ліку – дзеянне асоб, пра якія ідзе размова.

Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеян­не, якое адбываецца як бы само па сабе, без дзеючай асобы або прадмета. Яны з'яўляюцца выказнікам у безасабовых сказах, у якіх няма дзейніка. Безасабовыя дзеясловы не змяняюцца па асобах, г. зн. не маюць катэгорыі асобы. Пераважна абазначаць: з’явы прыроды (вечарэе, світае), фізічны і псіхічны стан чалавека (думаецца, працуецца), неабыходнасць дзеяння (прыйшлося, удаецца), дзеянне невядомай або стыхійнай сілы (нясе, замяло).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]