Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.

Яскравай праявай фарміравання новых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы ( У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гэтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 ст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі. У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насел. Гарады мелі неаднародную сац-ую стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права.