Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.03 Кб
Скачать

5. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Гістарычная крыніца - гэта аб'ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.

Групы крыніц:археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Віды пісьмовых крыніц:

- заканадаўчыя помнікі (Уяўляюць сабой каштоўны комплекс крыніц, у якіх у юрыдычных нормах адлюстроўвалася гісторыя нашай Айчыны . Першым была Русская Правда (11 ст), заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду ВкЛ (13-18 ст) прадстаўлены крыніцамі розныз відаў. Аднымі з іх з’яўляюцца прывілеі. Яны выдаваліся вялікімі князямі на вызваленне ад выплаты падаткаў, на адкрыццё таргоў, кірмашоў і г.д. Помнікі заканадаўства ( канца 18 –пач. 20 ст) прадстаўлены законамі, маніфестамі, палажэннямі, указамі і дазваляюць прасачыць рэальную палітыку самадзяржаўя на Беларусі.

- матэрыялы справаводства (Сярод крыніц гэтай групы для вывучэння гісторыі Беларусі (14 – 18 стст.) першараднае значэнне маюць “Літовская метріка” – дзяржаўны архіў ВкЛ, сеймавыя матэрыялы (16 – 18 стст.), сярод іх асобае месца належыць “Дзённіку Люблінскага сейма1569 г.”, які ўяўляе сабой запіс перагавараў паміж прадстаўнікамі ВкЛ і Каралеўства Польскага.

- эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя апісанні 16 - 20 стст. Гаспадарчыя апісанні 16- 20 стст. (пісцовыя кнігі, інвентары), эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца 18 – 19 ст. (інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы 19 ст., ваенна-тапаграфічныя апісанні).

- статыстычныя крыніцы (пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д.)

- летапісы (Рускія летапісы, у аснове пераважнай большасці якіх ляжыць “Аповесць мінулых гадоў” (12 ст.). Яна змяшчае звесткі аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх звычаях, занятках, аб утварэнні феадальных княстваў і г.д. Беларускія летапісы падзяляюцца на кароткія -15 ст., падрабязныя летапісы і поўныя складзены ў асноўным у 16 ст. Асобнае месца ў беларускім летапісанні належыць Баркулабаўскаму летапісу. Аўтар падрабязна апісвае гаспадарчае становішча і быт беларускіх сялян, прыводзіць звесткі аб ураджаі, галодных гадах 17 ст. і г.д.

- мемуары і дзённікі Цікавыя звесткі па гісторыі Беларусі 14 – 17 стст. Змяшчаюць, напрыклад, “Дневник” Фёдара Еўлашоўскага (1564 -1604). Урадавую палітыку на тэрыторыі Беларусі адлюстроўваюць, напрыклад, запіскі віленскага генерал-губернатара Ф. Мірковіча, чыноўніка Г. Бабрыніна, селяніна Я. Чабозькі, мітрапаліта І. Сямашкі. Мемуарыстыка навейшага часу прадстаўлена шматлікімі ўспамінамі ўдзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, калектывізацыі, Другой сусветнай вайны і г.д

- літаратурныя творы (Літаратура 11 – 13 стст. Прадстаўлена не толькі былінамі і казкамі, але і творамі такіх аўтараў як, Уладзімір Манамах (“Павучанне”), Кірыла Тураўскі (“Словы”), аўтарам “Слова пра паход Ігаравы” і інш. Найбольш выдатнымі прадстаўнікамі ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на Беларусі (16 ст.) былі Ф. Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны інш.

- перыядычны друк (Паводле палітычных пазіцый ён падзяляецца на некалькі груп: урадавы (“Губернские ведомости”), кансерватыўны (“Епархиальные ведомости”), дэмакратычна (“Минский листок”, ”Наша ніва”) і г.д. З 1863 г. на Беларусі пачалася гісторыя нелегальнага друку. Яна звязана з імем К. Каліноўскага, які ў ходзе паўстання 1863 – 1864 гг. выдаваў першую беларускую бесцэнзурную газету “мужыцкая праўда”.

6. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства

Каменны век. Позні палеаліт (35-8 тыс. гг. да н. э.)

Чалавек навучыўся здабываць і падтрымліваць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, авалодаў спосабамі палявання на буйных жывёл. вырабляліся прылады працы 20 тыпаў - рубіла, востраканечнікі, нажы, скрабкі; касцяныя іглы і г.д. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памёршых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. У познім палеаліце ўзнікла мастацтва. На сценах пячор, дзе жылі краманьёнцы, захаваліся малюнкі жывёл.

Мезаліт (сярэдні каменны век, 8-5 тыс. гг. да н.э.). Напярэдадні мезаліта была вынайдзена магутная паляўнічая зброя – лук са стрэламі. Наканечнікі стрэл розных тыпаў рабіліся з крамянёвых пласцін. Пры дапамозе лука можна было забіваць жывёл на адлегласці да 100 м. даводзілася вырабляць рубячыя прылады працы – сякеры, цяслы. Дзякуючы ўдасканаленню прылад працы, чалавек мог індывідуальна паляваць на дробных жывёл і птушак. Панавала прысвойваючая гаспадарка – чалавек толькі прысвойвае гатовыя прадукты прыроды, нічога не вырабляючы сам. Асноўнымі заняткамі з’яўляюцца: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.

Неаліт (новы каменны век, 5-3 тыс. гг. да н.э.). Распаўсюджваюцца шліхтаваныя прылады працы, керамічная вытворчасць, архаічнае земляробства і жывёлагадоўля. Чалавек навучыўся вырабляць і абпальваць гліняны посуд. Арнаментацыя посуду была вельмі багатая. Чалавек ўдасканаліў спосабы рыбнай лоўлі і палявання, а потым паступова пачынае пераходзіць да вытворчай гаспадаркі - гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы такім заняткам, як земляробства і жывелагадоўля.

Бронзавы век ( 2-1тысячагоддзе да н.э.). Разам з каменнымі пачаліся выкарыстоўвацца медныя і бронзавыя прылады працы. Пачынаецца паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і першабытнага земляробства. Насельніцтва разводзіла буйную і дробную рагатую жывёлу, коней, свіней. Змянілася форма пасудзін. Іх дно было акруглым, затым сплошчаным і, нарэшце, зусім плоскім, што тлумачыцца з’яўленнем ачага з роўным подам і стала. Разам з тым узнікла маёмасная няроўнасць, вылучалася рода-племянная знаць.

Жалезны век (1 тысячагоддзе да н.э. – 5 ст. н.э.). Пачынаюць рабіць вырабы з жалеза для гаспадаркі, побыту і ваеннай справы. Здабываць жалеза на тэрыторыі Беларусі пачалі ў 700-600-я гады да нашай эры, а ў паўночнай яе частцына тры-чатыры стагоддзі пазней. Старажытныя майстры-металургі вынайшлі больш просты спосаб здабываць жалеза з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і пераўтваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася якаснае “крынічнае” жалеза.

Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую, загадзя падрыхтаваную. Кінутае поле зарастала хмызняком і травой, станавілася “лядай”. Ляднае земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак старажытных плямён. Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі (гадавалі рабочую жывёлу).

Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога выраблялі зброю – наканечнікі стрэл, баявыя сякеры, нажы і інш. Ва ўсіх плямёнах пастаяннымі заняткамі сталі прадзенне і ткацтва, шыццё адзення, пляценне ды выраб глінянага посуду ручным спосабам (без прымянення ганчарнага круга).

Соседние файлы в папке моя история