Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
63.49 Кб
Скачать

62.Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я-80-я гг. 20 ст.

Пачаткам новага этапа савецкай гісторыі з'яуляецца кастрычніцкі (1964 г.) Пленум ЦК КПСС. Ён вызваліу М.С. Хру­шчова ад займаемых пасад. Першым сакратаром быу абраны Л.І. Брэжнеу. Паколькі сістэма мела iepapxiчны характар, пер­шая асоба у складзе вышэйшага эшалона улады мела вызначальны характар.На XXIII з'ездзе КПСС (1966 г.) Брэжнеу стау Генеральным сакратаром партыі. Паступова ён засяродзіу у cвaix руках усю паунату улады: становіцца Старшынёй Савета абароны, у 1977 заняў пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоунага Савета СССР.

Павышэнне кіруючай ролі партый абвяшчалася універсальным сродкам рашэння ycix эканамічных i сацыяльных праб­лем. XXIV з'езд (1971) унёс у статут палажэнне аб праве кантролю партыйнымі арганізацыямі дзейнасці адміністрацый. Партыйныя органы дубліравалі органы гаспадарчага кipayнiцтва. Завяршала гэту палітыку замацаванне у 6-м артыкуле Канстытуцыі СССР (1977) палажэння аб кіруючай poлi партыі у грамадстве.

Абвешчаны курс на стабільнасць набывау рысы палітыкі стагнацыі. У палітычны лексікон увайшло паняцце "развіты сацыялізм", афіцыйную выснову аб якім зpaбiy Л.І. Брэжнеу у юбілейным дакладзе да 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі i вызначэнне якому было дадзена у Канстытуцыі СССР (1977). Новая канцэпцыя прызвана была вырашыць супярэчнасці паміж дэкларацыяй аб блізкай перамозе камунізму i нерэалізаваным яго увасабленнем у жыццё.(Уся сістэма гра-мадскіх адносін пачала разглядацца з пункту гледжання адпаведнасці "крытэрыям спеласці". Пачалася падгонка жывых працэсау пад новую схему. 3 грамадска-палітычнай літаратуры зніклі недахопы, цяжкасці. Уведзенае у гэты час вызна-чэнне "новай гістарычнай супольнасці - савецкага народа" ігнаравала існуючую сацыяльную дыферэнцыяцыю, нацыянальныя асаблівасці.

У грамадстве складвауся кантраст паміж лозунгамі i рэальнымі справамі. Усё больш мацнелі заклікі да працоуных мабілізаваць сродкі, павысіць актыунасць, адрадзіць стаханаускі pyx, пачалі раздавацца пагрозы у адрас вінаватых. Усе гэтыя сцвярджэнні па сутнасці адкрыта заклікалі вярнуцца да мінулага. У рамках новых установак пачала гаснуць i паступова заціхла крытыка Сталіна.

Між тым у кpaiнe наспявала незадавальненне, сфарміравалася апазіцыя. Частка інтэленцыі пачала выступаць з крытыкай сістэмы. Вышэйшае палітычнае кірауніцтва краіны усё рабіла для таго, каб скончыць з палітычнай "адлігай". Рэзка узмацніліся цэнзурныя абмежаванні пасля прыняцця пастановы ЦК КПСС "Аб павышэнні адказнасці кіраунікоу органау друку, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, устаноу, культу­ры i мастацтва за ідэйна-палітычны узровень публікуемых матэрыялау i рэпертуарау" (1969). Меры па выкананню гэтай пастановы у Беларусі зацвердзіла у сакавіку 1969 г. Бюро ЦК КПБ. Любыя адхіленні ад афіцыйных установак падлягалі асуджэнню. Пад барацьбу з іншадумствам была падведзена прававая аснова. У крымінальны кодэкс БССР быу уведзены артыкул 67, які прадугледжвау за агітацыю ці прапаганду у мэтах падрыву ці паслаблення Савецкай улады, распаусюджванне, выраб i захоуванне у тых самых мэтах літаратуры такога зместу - пакаранне пазбауленнем волі на тэрмін ад шасці месяцау да сямі гадоу з высылкай на тэрмін ад двух да пяці гадоу.

Людзей, якія выступалі супраць несправядлівасці, парушэнняу правоу чалавека, сталі называць "дысідэнтамі". Адным з ідэолагау дэмакратычнага руху быу акадэмік Дз. Сахарау, які асудзіу увод савецкіх войскау у Афганістан, за што быу сасланы, пазбаулены yсіx узнагарод. Пасля выхаду кнігі “Архіпелаг ГУЛАГ" пісьменнік А. Салжаніцын у 1974 г. быу пазбаулены грамадзянства СССР i высланы за межы краіны. Дысідэнцтва на Беларусі было слабым. Але i тут некаторыя прадстаунікі інтэлегенцыі выступалі за пашырэнне дэмакратычных правоу i свабод.

Адміністрацыйна-камандная сістэма скоувала ініцыятыву Саветау, якія не выступалі паунамоцнымі органамі народауладдзя, страчвалі аутарытэт у вырашэнні мнoгix пытанняу дзяржаунага i грамадскага жыцця. Аказаліся скажонымі i асноуныя функцыі прафсаюзау. Яны практычна пераутварыліся у адно са звёнау партыйна-дзяржаунай сістэмы улады. Супярэчлівыя працэсы адбываліся i у камсамольскай арганізацыі Беларусі. 3 аднаго боку, яна праводзіла значную рабо­ту па ідэйна-палітычнаму, працоунаму i маральнаму выхаванню моладзі. 3 другога, многія формы працы адставалі ад патрабаванняу жыцця, не адпавядалі інтарэсам юнакоу i дзяучат. Ініцыятыва камсамольскіх арганізацый была пад кантролем партыйных камітэтау.

Адмінстрацыйныя метады кіравання не спрыялі павышэнню прэстыжнасці сумленнай працы. Усё больш заяуляла аб сабе тэндэнцыя абязлічвання грамадскай уласнасці, чым у значнай ступені тлумачыліся абыякавыя адносіны да яе. Не-рацыянальна вькарыстоуваліся матэрыяльныя рэсурсы, пашырауся крадзеж народнага багацця, марнатрауства i безгаспадарчасць.

Прыняцце многіх рашэнняу па барацьбе са службовымі злоужываннямі поспеху не мелі. 3 высокіх трыбун гаварылі аб абавязку, гонары i сумленні камуніста. Але ішло размы­ванне маральных крытэрыяу, па якіх арганізоувалася жыццё грамадства. Аутарытэт партыі зменшыуся, многія кіраунікі вышэйшага эталона улады у народзе сталі непапулярнымі.

Пошукі шляхоу выхаду з крызісу былі зроблены пасля лістападаускага Пленума ЦК КПСС (1982 г.), на якім Гене­ральным сакратаром ЦК КПСС выбралі Ю.У. Андропава. Па-новаму быу пастаулены шэраг пытанняу тэарэтычнага, сацыяльна-эканамічнага характару. Пачалася барацьба з карупцыяй, кампанія па навядзенню парадку i дысцыпліны, хаця у ей былі перагібы. Суадносіны сіл у структуры улады на карысць кансерватыунага крыла адбыліся пасля смерці Ю.У. Андропава. На пасаду Генсека быу абраны К.У. Чарненка (1984). Працэс стагнацыі зайшоу так далека, што стварау пагрозу для стабільнасці палітычных структур. Грамад­ства стаяла на парозе непазбежных перамен.

Зиешнепалітычная дзейнасць Беларусі. У сярэдзіне 50-х гадоу адбылася змена знешнепалітычнага курсу СССР. XX з'езд КПСС (1956 г.) прыняу рад палажэнняу у знешняй палітыцы, якія iшлi уразрэз з догмамі сталінскай эпoxi. Ад імя партыі Хрушчоу заявіу, што мipнae суіснаванне дзяржау - не часовы ход, а нязменная палітычная лінія краін сацыялізму. Важным быу вывад аб магчымасці прадухілення войнау у сучасную эпоху. Пасля XX з'езда партыі знешнепалітычная дзейнасць КПСС i Савецкай дзяржавы набыла дынамізм, у многім процілеглы той застыласці, дагматызму, якія былі характэрны для папярэдніх гадоу.

Практычныя крокі па прарыву "жалезнай заслоны" пашырылi магчымасці удзелу БССР у знешнепалітычнай дзейнасці. Яна праходзіла у рэчышчы міжнароднай дзейнасці, скаардынаванай палітыкі краін - членау Варшаускага дагавору i Савета Эканамічнай Узаемадапамоп. Усе пытанні адносін з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся Савецкім урадам i саюзнымі органамі Дэлегацыі СССР, БССР, УССР выказвалі свае меркаванні i узгаднялі пазіцыі з саюзнікамі на рэгулярных нарадах напярэдадні cecii Генеральнай Асамблеі А АН, канферэнцый ЮНЕСКА, якія затым супольна адстойвалі.

Характар i маштабы знешнепалітычнай дзейнасці рэспублікі вызначаліся агульнымі працэсамі развіцця міжнароднай абстаноукі, проціборствам двух сістэм i ix знешнепалітычных саюзау. Абедзве сістэмы свае ідэалагічныя рознагалocci пераносілі на міжнародныя адносіны, ігнаравалі пaлiтычныя сродкі вырашэння праблем, арыентаваліся на нарошчванне i удасканальванне узбраення. Паміж краінамі Захаду i Усходу у той ці іншай форме працягвалася "халодная вайна", якая перапынялася шматлікімі перыядамі змякчэння міжнароднай напружанасці. "Адліга" другой паловы 50-х гадоу змянілася абвастрэннем савецка-амерыканскіх адносін: уварванне амерыканаскіх наймітау на Кубу у 1961 г., берлінскі крызіс таго самага года. У 1962 г. разгарэуся карыбскі крызіс, у выніку якога свет аказауся на валаску ад ядзернай вайны.

Дасягненне у канцы 60-х гг. раунавагі паміж СССР i ЗША аб'ектыуна умацавала мip, хаця ён заставауся нетрывалым. Палітыка разрадкі была замацавана у Хельсінскім Заключным акце нарады па бяспецы i супрацоуніцтву у Еуропе (жнівень 1975 г.) у Хельсінкі.

3 канца 1970 да сярэдзіны 1980-х гадоу разрадка змянілася новым турам гoнкi узбраенняу, канфрантацыі. Рэвалюцыя у тэхніцы узбраенняу прывяла да магчымасці знішчэння чалавечай цывілзацыі. Рэальнасці патрабавалі новых надыходау у міжнародных адносінах. У гэты перыяд брэжнеускае кipayнiцтва дапусціла рад буйнейшых знешнепалітычных пралікау. Сур'ёзным надрывам даверу да Савецкага Саюза з'явілася афганская вайна (1979-1989 гг.), якая прынесла вялікія чалавечыя i матэрыяльныя страты як народам Саюза ССР, у тым ліку беларускаму, так i Афганістана. Гэтая акцыя падверглася рэзкаму асуджэнню сусветнай супольнасці. Дэлегацыя БССР была у ліку тых, хто не падтрымау патрабавання ААН аб вывадзе савецкіх войскау з гэтай краіны.

У дадзены перыяд Беларусь пашырыла знешнепалітычную дзейнасць. Рэспубліка заключыла шэраг міжнародных дагаворау, актывізавалася дзейнасць беларускіх дэлегацый у міжнародных арганізацыях. Калі у канцы 50-х гадоу рэспубліка была удзельніцай 54 міжнародных дагаворау, канвенцый i пагадненняу, у сярэдзіне 80-х гадоу - больш як 160. Яна прымала удзел у рабоце амаль 70 міжнародных арганізацый i ix органау. Для падтрымання кантактау з iмi былі створаны пастаянныя прадстауніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еурапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), міжнародных арганізацыях у Вене. У 1974-1975 гг. БССР была пастаянным членам Савета Бяспекі.

Па ініцыятыве i пры удзеле дэлегацый БССР у міжнародных арганізацыях прынята было нямала канструктыуных рашэнняу, якія спрыялі пашырэнню узаемаразумення паміж на­родамі. У 1959 г. на XIV cecii ААН дэлегацыя БССР падтрымала прапанову СССР аб усеагульным i поуным раззбраенні. На наступных сесіях БССР адстойвала лініі на згортванне гонкі узбраенняу, забарону выпрабаванняу ядзернай збpoi i другіх сродкау масавага знішчэння людзей. БССР прымала удзел у распрацоуцы i прыняцці у 1968 г. Дагавора аб нерас-паусюджванні ядзернай збpoi. Па умовах гэтага Дагавора усе неядзерныя дзяржавы абавязваліся не вырабляць, не размяшчаць, не выкарыстоуваць ядзернай зброі. У выніку на мяжы 70-х гг. была значна аслаблена міжнародная напружанасць.

Мэтанакіраваная дзейнасць міралюбівых сіл садзейшчала вырашэнню некаторых праблем раззбраення. Выконвауся Маскоускі дагавор 1963 г. аб забароне выпрабаванняу ядзер­най збpoi у атмасферы, касмічнай прасторы i над вадой. Пад гэтым дакументам стаіць подпіс БССР. Беларусь стала удзельніцай Канвенцыі аб забароне ваеннага ці другога варожага выкарыстання сродкау уздзеяння на прыроднае асяроддзе.

БССР выступала ініцыятарам абмеркавання міжнароднымі арганізацыямі шэрагу праблем. Адной з такіх праблем было пытанне выдачы i накарання ваенных злачынцау. У сярэдзіне 60-х гадоу урад ФРГ прыняу рашэнне спыніць судовае праследаванне нацысцкіх ваенных злачынцау на аснове заканчэння тэрміну даунасці у 20 гадоу па германскаму крымінальнаму кодэксу 1871 г. Па прапанове БССР Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб непрымяненні тэрміну даунасці да ваенных злачынцау i злачынцау супраць чалавецтва.

Выступаючы за сацыяльны прагрэс i захаванне правоу чалавека, БССР была сааутарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб выкарыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу у інтарэсах мipy i на карысць чалавецтва (1975). БССР стала удзельніцай міжнароднага пакта аб грамадзянскіх i палітычных правах (1968), Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных i культурных правах, міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ycix формау расавай дыскрымінацый (1906) Беларусь падтрымала Дэкларацыю аб прадстауленні незалежнасці каланіяльным краінам i народам (1960 ), а у наступныя гады паслядоуна выступала за яго поунае выкананне. Па прапанове дэлегацыі БССР Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб абароне асоб, якія затрыманы ці пазбаулены волі за барацьбу супраць апартэіду, расізму i расавай дыскрымінацыі, каланіялізму, агрэсіі i замежнай акупацыі (1977). Праз міжнародныя i міжурадавыя арганізацыі i ix органы рэспубліка далучалася да сусветнага вопыту у мнoгix сферах жыцця, умацоувала свой аутарытэт на міжнароднай арэне.

У галіне знешнеэканамічных сувязяу савецкіх рэспублік вырашальную ролю адыгрывала дзяржауная манаполія знешняга гандлю СССР. Міністэрства знешняга гандлю СССР ажыццяуляла аперацыі з замежнымі кpaiнaмi праз спецыяльныя арганізацыі i ведамствы. Усесаюзныя знешнегандлёвыя аб'яднанні размяркоувалі экспартныя заказы i паміж белаpycкiмi прадпрыемствамі, арганізоувалі пастаукі у рэспубліку iмпapтнaгa абсталявання i прамысловых вырабау.

Маштабы знешніх сувязей рэспублік вызначаліся яе прамысловымі i навукова-тэхнічным патэнцыялам, зручным транснартна-геаграфічным становішчам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі.

Соседние файлы в папке моёё