Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
26
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
41.47 Кб
Скачать

Білет 10. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка.

Пануючы ў грамадстве клас меў сваю іерархію. На яе вяршыні знаходзіўся князь, ніжэй - князі больш дробных удзельных княстваў-"вотчын", затым ішлі феадалы-ўладальнікі вялікіх і малых памесцяў. Становішча феадала залежала ад яго радавітасці і колькасці зямлі, якой ён валодаў. Дробныя феадалы часта ішлі на службу да больш багатага, рабіліся яго васаламі і карысталіся яго заступніцтвам. Феадала абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў сваіх целаахоўнікаў і збраяносцаў. Багатыя феадалы мелі ўласнае войска. Акрамя таго, яны атрымлівалі права імунітэту - права збору падаткаў і правядзення суда ў сваіх уладаннях. Аснову панавання і багацця класа феадалаў складала зямля. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся князь. Ён меў уладанні, раскінутыя па ўсяму княству. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну грашыма або натурай (прадуктамі, футрай і інш.). Абкладвалася кожная сялянская гаспадарка ("дым").

Крыніцы Х-ХШ стст. называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным. Вотчыннае землеўладанне давала феадалу права дзяліць і перадаваць па спадчыне сваё ўладанне. Памеснае - давала часовае карыстанне зямлёй за службу без права перадачы ў спадчыну. Феадалы харчаваліся за кошт сваіх вотчын, што ўключалі замак і сёлы, на якія распаўсюджвалася іх улада. Буйнымі феадальнымі ўласнікамі сталі цэрквы і манастыры. Яны багацелі за кошт паступлення ў іх распараджэнне царкоўнага падатку, які складаў 1/10 частку ўсіх даходаў сялянскіх гаспадарак (царкоўная дзесяціна), а таксама за кошт княжацкіх і баярскіх ахвяраванняў як у форме матэрыяльных каштоўнасцей, так і ў выглядзе ворных зямель з весямі, жыхары якіх вымушаны былі апрацоўваць манастырскія землі, плаціць феадальную рэнту. Землеўласнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне. Уся эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Яны пастаянна пашыралі свае ўладанні і паступова сабралі ў сваіх руках лепшыя землі. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаленне свабоднага сялянства было абумоўлена ўсімі гістарычнымі абставінамі першых стагоддзяў феадальнай эпохі. Сялян даводзіла да галечы плата княжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзёж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. 3 развіццем феадальнага ладу ўсё болей скарачалася і колькасць сялян, што жылі на дзяржаўных землях, паколькі гэтыя землі разам з людзьмі пераходзілі да свецкіх і царкоўных феадалаў.

Асноўную масу земляробчага насельніцтва складалі эканамічна залежныя ад багатых землеўласнікаў сяляне. Ва ўмовах развіцця феадальных адносін яго склад па маёмаснаму і прававому становішчу быў далёка не аднолькавы. У першыя стагоддзі феадальнай эпохі ўсё вясковае насельніцтва часцей за ўсё называлася смердамі. Першапачаткова смерды залежалі ад дзяржавы. 3 развіццём феадальных адносін яны трапляюць у залежнасць ад феадалаў і царкоўных арганізацый. З'яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Па розных прычынах сяляне вымушаны былі звяртацца за эканамічнай дапамогай да багатых, атрымлівалі ад іх пазыку-"купу" і былі абавязаны адпрацаваць на гаспадарцы пана да выплаты доўгу. Многія закупы не маглі вярнуць пазыку і рабіліся неаплатнымі даўжнікамі. Групу, звязаных з феадалам абавязацельствамі паводле дагавора ("рада") сялян, складалі радовічы, што па розных прычынах вымушаны былі пакідаць абшчынныя землі і сяліліся на зямлі феадала, рабіліся "ізгоямі".

Халопы і рабы былі асабіста несвабоднымі людзьмі і знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадала. Частка халопаў працавала ў яго ў якасці хатніх і дваровых слуг. За рэдкім выключэннем яны не мелі асабістай гаспадаркі і знаходзіліся на ўтрыманні паноў. Да залежных ад феадалаў людзей адносілася чэлядзь. Рабоў называлі "чэляддзю нявольнай". Усіх залежных ад феадала людзей пачалі падзяляць на "непахожых" і "пахожых". Першыя доўга жылі на адным месцы і страцілі магчымасць пакінуць пана. Другія яшчэ не былі поўнасцю заняволены. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. Іх жыццё цанілася ў 16 разоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў - "агнішчан" і "цівуноў".

Сяляне, што жылі на княжацкіх і царкоўных землях, абавязаны былі выконваць розныя павіннасці і плаціць падаткі. Яны адпрацоўвалі паншчыну на раллі феадала, плацілі чынш натурай (мёдам, ільном, печаным хлебам, аўсом, жытам, авечкамі, курамі і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з'явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. 3 часам доля паншчыны ўсе" больш узрастае ў параўнанні з чыншам.

Насельніцтва навінна было несці і розныя павіннасці на карысць дзяржавы: плаціла даніну, "палюддзе" (дадатковы пабор, які браўся пры зборы даніны), выконвала "павоз" - працоўную павіннасць, звязаную з дастаўкай даніны ў пэўныя месцы, давала падводы. Сяляне абавязаны былі таксама выконваць ваенную павіннасць - выстаўляць "вояў". Яны прыцягваліся да будаўніцтва гарадоў, абарончых ліній, мастоў, да пракладкі дарог.

Аснову эканомікі Беларусі ў старажытнасці складала сельская гаспадарка. Пераважная большасць насельніцтва як балтаў, так і славян пражывала ў вёсцы і займалася земляробчай працай. Земляробства на беларускіх землях было вядома яшчэ з неаліту. Яго прынеслі сюды ў III—II тысячагоддзі да н. э. індаеўрапейскія плямёны. Для развіцця земляробства неабходны адпаведны клімат і глеба. Усё гэта было ў Беларусі. Вучоныя лічаць, што ў цэнтральнай Еўропе клімат, пачынаючы з першых вякоў н. э., быў блізкім да сучаснага. За апошнія 800-900 гадоў у ім не было рэзкіх змен, назіраліся толькі асобныя яго хістанні. Умерана-кантынентальны клімат Беларусі з цёплай зімой і адносна халодным і даждлівым летам - у цэлым спрыяльны для развіцця расліннасці. Прыдатныя для заняткаў земляробствам тут і глебы, якія за апошнія 800-900 гадоў таксама карэнным чынам не змяніліся.

Пры падрыктоўцы зямлі да апрацоўкі старажытныя земляробы павінны былі укласці ў гэта дадатковую працу. Спачатку асвойваліся ўрадлівыя землі з прыдатнымі для земляробства глебамі. А потым пачалі распрацоўваць лясныя ўчасткі. Павелічэнне апрацаваных плошчаў у X—XIII стст. ішло за кошт вырубкі лясоў і скарачэння плошчаў, занятых лесам. Пры гэтым незаменнай была жалезная сякера. Для апрацоўкі зямлі ў X—XIII стст. ужываліся драўлянае рала з жалезным наральнікам (папярэднік плуга), двухзубая драўляная саха з жалезным парогам, а таксама барана-сукаватка, жалезная матыка, суцэльна драўляная ці з жалезнымі акоўкамі рыдлёўка, граблі. Як цяглавую сілу выкарыстоўвалі коней і валоў.

Прылады для апрацоўкі зямлі, якія ўжываліся ў Беларусі ў X— XIII стст., адпавядалі агульнаму ўзроўню земляробчай тэхнікі ў лясной паласе Усходняй Еўропы. Яны выкарыстоўваліся і ў наступ-ныя стагоддзі.

Узараную зямлю засейвалі ўручную, потым зерне засыпалі з дапамогай драўлянай бараны. Самым распаўсюджаным, а пачынаючы з сярэдневякоўя і адзінай прыладай для ўборкі ўраджаю, быў серп. Удасканальванне сярпа адбывалася на працягу тысячагоддзяў. У IX—XIII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явіліся сярпы, формы якіх амаль не змяніліся да XIX—XX стст. Сярпы IX—XIII стст. вельмі падобны па форме на тыя, што ўжываюцца і цяпер. Старажытныя сярпы мелі насечку, што аблягчала зрэзванне сцяблоў раслін. Сенажаці касілі косамі-гарбушамі. Іх насаджвалі на кароткую драўляную ручку і рухам управа і ўлева зразалі траву. Такія косы маглі ўжывацца і пры ўборцы ўраджаю вікі, гароха, грачыхі. Пасля гарбушы былі выцеснены больш дасканалымі косамі. Прасушаныя снапы малацілі на таку драўлянымі цапамі ці калатушкамі, веялі пры дапамозе драўляных рыдлёвак, а потым захоўвалі ў спецыяльных ямах ці свірнах.

У драўляных ступах размалочвалі зерне на крупу ці ў круглых каменных жорнах рабілі з яго муку. 3 канапель і лёну з дапамогай прэсаў выціскалі алей. Для таго часу гэта быў высокі ўзровень развіцця пераапрацоўчай тэхнікі.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б