Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
70.14 Кб
Скачать

28Лівонская вайна

Пасля завяршэння ў 1537 г. паласы войнаў Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай спакой на іх межах трываў два дзесяцігоддзі. Гэта перадышка стала зацішкам перад вялікай бу-рай. Масква рыхтавалася да новых захопаў. Яна неаднаразова дава­ла зразумець, што лічыць усходнеславянскія землі Вялікага княства Літоўскага сваёй гістарычнай спадчынай. Цяпер нават Віленшчына і Лівонія ўжо абвяшчаліся "вотчынай" маскоўскіх уладароў. Логіка развіцця гістарычных працэсаў у канцы 50-х гадоў XVI ст. няў-мольна вяла да сутыкнення жыццёвых інтарэсаў княства і Масковіі на прыбалтыйскіх землях.

У 1558 г. Руская дзяржава распачала барацьбу за тэрыторыю Лівонскай канфедэрацыі (Лівонская канфедэрацыя — саюз пяці княстаў, створаных у XIII ст. нямецкімі крыжакамі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора на заваяваных тэрыторыях племяні ліваў — у межах сучаснай Латвіі і Эстоніі, якія намінальна лічыліся пад уладай Папы Рымскага і германскага імператара) і выхад да Бал­тыйскага мора, каб наладзіць праз гэтыя землі гандлёвыя і культур-ныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы і сцвердзіць свае права магутнай дзяржавы ўплываць на палітычны клімат Еўропы. Але на яе шляху ў Еўропу стаялі Вялікае княства Літоўскае, Польшча і Лівонія. У хуткім часе маскоўскае войска авалодала Нарвай, Дэрп-там (Тарту), наблізілася да Рэвеля (Таліна).

Магістр Лівонскага ордэна Кетлер пасля няўдалай спробы ар-ганізаваць супраціўленне Маскве папрасіў дапамогі ў еўрапейскіх дзяржаў. Уступіцца пагадзілася толькі Вялікае княства Літоўскае, бо авалоданне Маскоўскай дзяржавай Ліфляндыяй (з канца XVI—пер-шай паловы XVII ст. Лівонія стала называцца Ліфляндыяй, ці Ін-флянтамі) стварыла пагрозу паўночным рубяжам княства. Літвінская знаць хацела перашкодзіць Маскве авалодаць балтыйскім узбярэжжам, паколькі сама была зацікаўлена ў гэтых тэрыторыях. Яшчэ ў 1557 г. вялікакняжацкі ўрад заключыў ваенны саюз з Лівонскім ор-дэнам, накіраваны супраць Масквы. Паспяховае прасоўванне войска цара Івана вымусіла Лівонскі ордэн у 1559 г. перайсці пад пратэкта-рат Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Калі ж пад ударамі гэтага войска Ордэн распаўся, у 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, па якім магістр Кетлер аб'яўляўся свецкім князем у Курляндыі і губернатарам у астатняй частцы Лівоніі, якая стана-вілася правінцыяй пад сумеснай уладай Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Узяўшы Лівонію пад сваю апеку, польскі кароль і вялікі літоўскі князь Жыгімонт Аўгуст патрабуе ад Івана IV вывесці адтуль свае войскі. Цар катэгарычна адмовіўся - не ў яго планах было перапыняць паспяхова распачатую вайну. Тады Вялікае княства усту пав ў вайну і пасылае на абарону Лівоніі сваё войска.

У адказ на гэта Іван Грозны накіраваў свае асноўныя сілы да паўночна-ўсходніх межаў княства. Баявыя дзеянні перамясціліся на тэрыторыю Беларусі, якая стала асноўным тэатрам вайны.

Ужо ў пачатку 1562 г. царскія палкі спустошылі Мсціслаўшчыну, ваколіцы Шклова, Оршы, Віцебска, Дуброўны і Копысі. Для ажыц-цяўлення рашаючага наступления на ВКЛ зімой 1562—1563 гг. пад Мажайскам было сканцэнтравана 60-тысячнае войска, якое ўзна-чаліў Іван IV. 31 студзеня 1563 г. яно аблажыла Полацк. Маленькі гарнізон на чале з ваяводам СДавойнам два тыдні мужна адбіваўся, але драўляныя ўмацаванні гарэлі, сілы абаронцаў таялі, а дапамогі чакаць не было адкуль: гетман Мікалай Радзівіл меў пад рукой толькі тры з паловай тысячы вершнікаў. 15 лютага горад мусіў здацца. Ён быў разрабаваны царскімі ратнікамі. Шмат фурманак з золатам, серабром і іншымі каштоўнасцямі пацягнулася да Маск­вы. Была раскрадзена старажытнейшая на Беларусі бібліятэка Сафійскага сабора. У палон павялі больш як 11 тыс. палачан.

Амаль уся паўночная Беларусь была акупавана. Пасля захопу Полацка маскоўскае войска стала пагражаць Вільні. Шлях на ста-ліцу ВКЛ быў адкрыты. У Маскве пачаліся перагаворы. Іван IV патрабаваў перадаць Расіі Лівонію і Полацк. Урад ВКЛ не зга-дзіўся, і ў 1564 г. ваенныя дзеянні аднавіліся. Яны ішлі з перемен ным поспехам. Мэтай чарговай ваеннай кампаніі маскоўскі цар ставіў авало-данне Мінскам і Наваградкам. Але гэты план сарвала войска ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам, якое ў студзені 1564 г. разграміла 30-тысячнае маскоўскае войска, з якога 25 тысяч загіну-ла на полі і падчас пагоні. Тым не менш княства засталося ў скла-даным становішчы. Акупанты нішчылі занятыя землі, вывоз ілі ў палон насельніцтва, а выбіць іх з Беларусі і іншых тэрыторый не хапала сіл. Восенню 1565 г. актыўныя ваенныя дзеянні перапы-ніліся, пачалася пазіцыйная вайна, праводзіліся нязначныя апе-рацыі. У 1566—1569 гг. рускі цар узмацніў свае пазіцыі на заваява-най тэрыторыі, пабудаваўшы ў раёне Полацка крэпасці Сушу, Со-кал, Сітна, Чырвоную, Каз'яны, Усвят, Туроўлю. Лівонская вайна патрабавала вялікіх намаганняў ад ВКЛ. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Вайна выцягнула ўсе сродкі. Неадкладна патра-баваўся саюзнік. Гэта было ці не галоўнай прычынай таго, што ВКЛ пагадзілася аб'яднацца на канфедэратыўнай аснове з Поль ским каралеўствам. Безумоўна, Лівонская вайна наблізіла выра-шэнне пытання аб уніі з Полыпчай.

Беларусь у Паўночнай ванне

У канцы XVII ст. на поўначы Еўропы склаліся эканамічныя і палітычныя перадумовы для перадзелу сфер уплыву паміж вя-дучымі дзяржавамі рэгіёну. Скарыстаўшы ўнутранае аслабленне Швецыі, Расія, Саксонія і Данія ўтварылі кааліцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль і назва вайны 1700—1721 гг.), пасп-рабавалі захапіць частку яе ўладанняў у балтыйскім рэгіёне.

У жаданні вярнуць Лівонію, страчаную Рэччу Паспалітай павод-ле Аліўскага міру 1660 г. на карысць Швецыі, Аўгуст II у 1700 г. у саюзе з Даніяй і Расіяй выступіў супраць Швецыі. Расія ў Пауноч­най вайне імкнулася заваяваць землі, якія былі захоплены Швецы-яй у пачатку XVII ст. і зачынялі ёй выхад у Балтыйскае мора.

Паўночная вайна 1700—1721 гг. пачалася няўдала для саюзнікаў. Шведская армія, на чале якой стаяў Карл XII, у 1700—1701 гг. прымусіла капітуляваць Данію, пад Нарван атрымала перамогу над расійскай арміяй, пад Рыгай разбіла саксонскае войска Аўгуста II і ў пачатку 1702 г. уступіла на тэрыторыю ВКЛ. Беларусь зноў стала арэнай ваенных дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны ВКЛ, бадай, у агіошні раз выступіла ў якасці самастойнага фактару еўрапейскай палітыкі. У 1702—1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісана тры міждзяржаўныя пагадненні аб сумесных дзеяннях супраць Швецыі. Расія імкнулася выкарыстаць антышведскія настроі шляхты, каб уцягнуць Рэч Паспалітую ў вайну, надоўга затрымаць шведскія войскі на яе тэрыторыі, што дало б магчымасць лепш падрыхтавац-ца да вайны. Расійскі ўрад абяцаў ваенную і фінансавую дапамогу і нават распрацоўваў праект пераходу ВКЛ пад вярхоўную ўладу цара.

Грамадства ВКЛ раскалолася на праціўнікаў і прыхільнікаў шве-даў. У гэты ж час у дзяржаве разгарэлася "магнацкая" вайна заўладу паміж Сапегамі, Агінскімі, Вішнявецкімі і Радзівіламі. Са-пегі шукалі падтрымку ў Карла ХП, а прадстаўнікі антысапегаўс-кай шляхецкай партыі (Агінскія і Вішнявецкія) дамаўляліся з Пят-ром . Прыклад палітычнай беспрынцыповасці паказаў кароль Аў-густ II. Ён кідаўся то да Пятра I, то, здрадзіўшы яму, да Карла XII. У імкненні заключыць сепаратны мір са Швецыяй, ён не спыняўся нават перад магчымасцю частковага падзелу Рэчы Паспалітай. Шведскі кароль лічыў Аўгуста II несумленным палітыкам і заду-маў лішыць яго каралеўскай пасады. Кандидата ў каралі шукалі нядоўга. У 1704 г. шляхта на чале з апальнымі Сапегамі, якая непрыязна ставілася да Аўгуста П, пры падтрымцы шведскіх шты-коў абрала новым манархам ваяводу Станіслава Ляшчынскага.

У тым жа 1704 г. стварылася Сандамірская канфедэрацыя пры-хільнікаў Аўгуста II. Яна вырашыла зноў заключыць саюз з Расіяй і аб'явіць вайну Швецыі. У Рэчы Паспалітай утварылася двоеў-ладдзе: адны падтрымлівалі Фрыдрыха-Аўгуста II, другія — Ста-ніслава Ляшчынскага. Чарговая канфрантацыя вяла да трагедыі — прыцягнення знешніх сіл для вырашэння ўнутраных супярэчнасцей.

Восенню 1704 г. у Беларусь уступіла амаль 60-тысячнае расій-скае войска пад камандаваннем Рапніна, усе выдаткі па ўтрыманні яго неслі мясцовыя жыхары. Расійская армія ачысціла тэрыторыю ВКЛ ад шведскіх войскаў і атрадаў Сапегі. Шведы перайшлі Не ман, разбурылі ваколіцы Гародні. Па беларускай зямлі пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалітая ператварылася «ў заезжы двор і карчму» для чужаземных войскаў, якія зводзілі рахункі паміж сабою і нішчылі край. Так, вядомы загад Пятра I, паводле якога патрабавалася «... везде провиант и фураж, тако ж хлеб стоячий в поле и в гумнах или в житницах по деревням ... жечь, не жалея и строения... уничтожать мосты, мельницы, а жителей со скотом переселять в леса».

Не лепшае было стаўленне і з боку шведаў. Загад Карла XII прадугледжваў: «Кантрыбуцыю спаганяць агнём і мячом. Хутчэй хай пацерпіць невінаваты, чым выслізьне вінаваты... Было б ной-лепей, каб усе гэтыя мясціны былі панішчаны рабункамі і па-жарам! і каб усе, хто там жыве, вінаватыя ці невінаватыя, былі знішчаны».Грамадзянская вайна падзяліла краіну на два варожыя лагеры і паставіла яе на мяжу выжывання. Пасол Расіі ў Рэчы Паспалітай

пісаў: «Бог ведае, як можа стаяць Польская Рэспубліка: уся ад непрыяцеля і ад міжусобнай войны разрабаваная ўшчэнт, і апроч

учынкаў сабе на зло, іншага рабіць нічога на карысць не хочуць».

Да лета 1705 г. расійскае войска было сканцэнтравана каля По-лацка. У пачатку чэрвеня 60-тысячная армія пад камандаваннем

Агільві размясцілася ў Гародні, дзе трапіла ў акружэнне і ледзь не

была знішчана шведамі.

Амаль у весь 1706 г. на Беларусі гаспадарылі шведы і саюзныя

ім магнаты Рэчы Паспалітай. Цяпер ужо яны мэтанакіравана спус-ташалі гарады і маёнткі прыхільнікаў караля Аўгуста II і Пятра I. Былі спалены Мір, Карэлічы, Нясвіж, Ляхавічы, разрабаваны Га-родня, Наваградак,' Клецк, Пінск.

Восенню 1706 г. Карл XII уварваўся ў Саксонію і пасля шэрагу перамог прымусіў Аўгуста П падпісаць Альтранштадскі (па назве мястэчка каля Лейпцыга) мір, якім той адмаўляўся ад кароны Рэчы Паспалітай і разрываў саюз Саксоніі з Расіяй. Гзта ўмацоўвала пазіцыі Станіслава Ляшчынскага ў Рэчы Паспалітай. Пецярбург доб­ра ўсведамляў небяспеку, якая крылася для яго ў гэтым міры — пры выхадзе з вайны Рэчы Паспалітай ваенныя дзеянні перамясціліся б у Расію з усімі выдаткамі вайны. Пецярбург стаў шукаць кандидата на трон Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Але дыпламатычная мітусня вакол каралеўскай кароны поспеху не мела. Мір са Швецыяй Аўгуст П заключыў тайна ад Расіі і ў той час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Пятром I. 3 улікам жадання Аўгуста II зноў сесці на трон удзельнікі Сандамірскай канфедэрацыі па ўказцы Расіі выс-тупілі супраць умоў Альтранштадскага міру.

Беларусь зноў апынулася ў цэнтры ваенных падзей. 35-тысячнае войска Карла XII наступала праз Гародню, Смаргонь, Мінск. Расій-скае войска (каля 57 тыс.) адыходзіла на ўсход. Разам з ім адступалі аддзелы Р. Агінскага. Корпус Я. Сапегі наступаў разам з Карлам. Адступленне суправаджалася спусташэннем. Па загаду Пятра I былі спалены Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў; спецыяльныя ат-рады знішчалі харчовыя і фуражныя запасы. Рабілася гэта свядома, каб пазбавіць шведскае войска запасаў.

На працягу амаль усяго папярэдняга Палтаўскай бітве перыяду вайны тэрыторыя Беларусі была асноўным тэатрам ваенных падзей і базай забеспячэння як рускага, так і шведскага войска, а таксама войска Рэчы Паспалітай. За кошт мясцовага насельніцтва яны забяспечвалі свае патрэбы ў правіянце, фуражы, транспарце. Збор кантрыбуцый суправаджаўся свавольствам і рэпрэсіямі. У выпадку нявыплаты яе ў тэрмін накіроўваліся ўзброеныя атрады для "экзе-куцыі" — прымусовага спагнання.

Па меры прасоўвання шведскай арміі на ўсход, Пётр адводзіў войска да сваей мяжы, вымотваў праціўніка, падрываў яго баяз-дольнасць. Ён хацеў даць рашучы бой на беларускай зямлі. У ліпені каля мястэчка Галаўчын шведы сутыкнуліся з часткай арміі Пятра I і перамаглі. Але ў Карла XII не хапала сіл для галоўнай бітвы. Ён павёў сваю армію на Украіну, дзе спадзяваўся забяспе-чыць яе прадуктамі, зазімаваць і з дапамогай украінскага гетмана Мазепы пачаць новае наступление на ўсход.

Для падмацавання шведскай арміі па загаду караля з Рыгі з вялікім абозам (7 тыс. павозак з боепрыпасамі, фуражом, харчаван-нем) рухаўся корпус генерала Левенгаупта. Калі корпус уступіў у межы Беларусі, Левенгаупт стварыў спецыяльныя атрады, якія рассылался «наперед и по сторонам, чтобы готовили провиант». Аднак здабыць яго было не так проста. Варожа настроенае да захопнікаў насельніцтва хавала ўсе харчовыя прыпасы. Каб даведац-ца, дзе знаходзіцца хлеб, шведы ўжывалі самыя жорсткія катаванні. У пісьме цару ад 3 красавіка 1708 г. Меншыкаў паведамляў: «Муча ют, вешают, жгут мужиков... дабы ямы хлебные показывали". Левенгаупт "грабил всех без исключения, не давая никому спуску».

Расійскае камандаванне вырашыла прапусціць войска Карла XII далей, у глыб Украіны, а тым часам разграміць корпус Левенгаупта і пазбавіць шведскую армію падмацавання. Пётр I таксама накi раваў галоўныя сілы на Украіну, пакінуўшы ў беларускім Пад-няпроўі 12 тыс. салдат і драгунаў для знішчэння корпуса, які ў выпадку злучэння з асноўнымі сіламі шведскай арміі значна ўзмац-ніў бы яе людзьмі і боепрыпасамі. Тры месяцы руская разведка сачыла за рухам корпуса ад Рыгі да ўсходніх межаў ВКЛ. 28 верас-ня 1708 г. пад вёскай Лясная каля Прапойску (Слаўгарад) рускаяармія атакавала шведаў і ў жорсткай бітве разграміла корпус. Ен

страціў 9 тыс. чалавек забітымі, каля тысячы палоннымі, у тым ліку 45 афіцэраў. Былі ўзяты ўвесь абоз праціўніка з вялікімі запасамі прадуктаў і боепрыпасаў, уся артылерыя. Перамога была

дасягнута меншымі сіламі: рускія страцілі 1111 чалавек забітымі і

2856 параненымі.

Бітва л я Лясной была першай буйной перамогай рэгулярнай

рускай арміі, створанай у выніку ваенных рэформаў Пятра пачатку XVIII ст. Разгром корпуса Левенгаупта пагоршыў становішча ас-ноўнай арміі Карла XII. Левенгаупт прыйшоў да Карла XII без зброі і харчу — прывёў да караля толькі 5 тыс. змучаных і галод-

ных салдат. Страціўшы пад Лясной увесь абоз з боепрыпасамі, шведы ў Палтаўскай бітве змаглі выставіць толькі чатыры гарматы. Астатняя артылерыя не магла быць выкарыстана з-за адсутнасці

пораху і снарадаў.

Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памя-няў палітычную сітуацыю ў краіне. Расійскае войска і сандамірскія канфедэраты ачысцілі ад шведаў і іх прыхільнікаў Беларусь, Жа-мойцію і Польшчу, ваенныя дзеянні перакінуліся на тэрьггорыю Швецыі і ішлі далей пры поўнай перавазе Расіі. Трон Рэчы Паспа-літай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, прыхільнік цара Пятра, які разам з прускім каралём устанавіў над Рэччу Паспалітай палітычны кантроль. Шляхта, знявераная ў бы лым манарху, усё ж пагадзілася аднавіць яго на пасадзе. Пачаўся масавы пераход прыхільнікаў С.Ляшчынскага ў лагер сандаміранаў. Атрымаўшы звесткі пра Палтаўскую бітву, найвышэйшы літоўскі гетман Ян Сапега спыніў ваенныя дзеянні. Ён паведаміў фельдмар шалу Б. Шарамецеву пра сваё рашэнне перайсці на бок Расіі і прасіў аб амністыі ў цара Пятра. Амністыю ён атрымаў, а 11 лістапада 1709 г. рускі генерал Я. Палонскі і новы найвышэйшы гетман — стаўленік Расіі Людвіг Пацей, уплыў якога моцна ўзрос падчас Паўночнай вайны, каля Бярэсця прынялі капітуляцыю 15-тысячнага войска Сапегі. Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паў-ночнай вайны засталіся некранутымі, але яна згубіла свой суве-рэнітэт і ўсё больш пападала ў залежнасць ад палітыкі расійскага манарха. Варшаўскі сойм 1710 г зноу зацвердзіў Фрыдрыха-Аўгуста II каралём Рэчы Паспалітай. Тады ж быў канчаткова ратыфікаваны мірны дагавор 1686 г. з Расіяй. Гэта сведчыла аб рэзкім узмацненні яе ўплыву на ўнутраныя справы дзяржавы. У шэрагу гарадоў, у тым ліку ў Полацку і Быхаве, былі размешчаны расійскія гар низоны. У Расію вывозіліся рамеснікі і моладзь. Царскі вяльможа А. Меншыкаў ад свайго імя раздаваў пасады і маёнткі прыхіль-нікам Пятра I.

Аўгуст II, які даўно марыў аб абсалютнай манархіі, пачаў ума-цоўваць каралеўскую ўладу. Яго апорай у гэтай справе была сак сонская армія, што знаходзілася ў краіне, рабавала і спусташала яе. Прыхільнікі «залатой шляхецкай вольнасці» на чале з вялікім гет манам літоўскім Людвігам Пацеем, які фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў Вялікім княстве, выступілі супраць палітыкі цэнтралізацыі. Пацея падтрымлівалі Агінскія і іншыя магнаты, Ав густа II — Расія і Прусія. 23 сакавіка 1716 г.'у Вільні была створа на канфедэрацыя літвінскай шляхты на чале з ашмянскім харужым К. Сулістроўскім, якая выступіла супраць моцнай каралеўскай ула-ды. Пётр I зноў выкарыстаў унутраны канфлікт у Рэчы Паспалітай і павялічыў там свае гарнізоны. У 1717 г. на "нямым" сойме (паста-новы на ім прымаліся без абмеркавання), ён прадыктаваў умовы прымірэння караля з канфедэратамі. Паводле гэтага пагаднення, абмяжоўвалася ўлада гетманаў, скарачалася войска (польскае — да 18 тыс., Вялікага княства Літоўскага — да 6 тыс. салдат), застава лася славутае «liberum veto». Абараніць незалежнасць дзяржавы такая армія не магла, асабліва калі ўлічыць, што Расія мела 350 тыс. салдат, Аўстрыя — 280 тыс., Прусія — 200 тыс. Гэтыя краіны ўплывалі не толькі на знешнюю, але і на ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай

3 часоў Паўночнай вайны Расія паступова ўзяла пад свой кант-роль знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Аўгуст II усё больш адчуваў цяжар жалезнай рукі суседняга манарха і пачаў рабіць захады па вываду расійскага войска і адраджэнню неза-лежнасці краіны. Ён знайшоў падтрымку ў Англіі і Аўстрыі. Але Расія і яе крэатура, прадстаўнікамі якой у ВКЛ былі перш за ўсё Людвіг Пацей і Станіслаў Дэнгоф, сарвалі гэтыя намеры. Зацікаўленыя ў захаванні безуладдзя і анархіі пад прыкрыццём

аховы і гарантавання "шляхецкіх вольнасцяў" Расія 1 Прусія ў 1720 г. абавязаліся ўтрымліваць існуючы ў Рэчы Паспалітай лад. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя. Гэта сведчыла пра глыбіню упадку Рэчы Паспалітай, калі іншыя дзяржавы бралі на сябе ролю

суддзяў гэтай краіны.

У 1733 г. Аўгуст II памёр. На элекцыйным сойме пераважная большасць шляхты абрала каралём Станіслава Ляшчынскага. Але яго кандыдатура на троне Рэчы Паспалітай ніяк не задавальняла

суседнія дзяржавы. Сюды былі ўведзены 30-тысячны расійскі кор­пус і саксонская армія, якія разам з нешматлікай апазіцыяй па-садзілі на трон Аугуста Ш, сына памёршага караля. Гвалтоўнае, з дапамогай чужаземных войскаў, каранаванне, ужо не было новым

для краіны.

Такім чынам, Расія пасля перамогі ў Паўночнай ванне набы-ла рашаючы ўплыў на ўнутраныя справы ВКЛ і Рэчы Пас-палітай. Дзейнасць іх дзяржаўных інстытутаў была амаль по ўнасцю паралізавана.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б