Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
45.57 Кб
Скачать

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з зараджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнага руху. На гэты працэс паўплывала, з аднаго боку, традыцыя гістарычных даследаванняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая сфарміравалася яшчэ ў XVI — XVIII стст., з другога - уздзеянне велікапольскай і велікарускай канцэпцый, якія зводзіліся да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры і прызнання Беларусі часткай Польшчы або Расіі.

Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Менавіта гэта група віленскай інтэлігенцыі пачала збіраць і друкаваць помнікі беларускага пісьменства XVI — XVII стст., садзейнічала абуджэнню цікавасці да гістарычнага мінулага сярод студэнтаў універсітэта. Адным з першых даследчыкаў беларускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ен упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., які быў перавыдадзены ў 1827 г. асобна пад назвай "Летапісец Літвы і руская хроніка", і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Ю.Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне "Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя" (Вільня, 1844 - 1845. Т.1 - 3). Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для "Актов Западной России" (СПб., 1846 - 1853. Т.1 - 5) займаўся І.Анацэвіч. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Пад кіраўніцтвам І.Лабойкі студэнты Віленскага універсітэта апісалі 80 мястэчак і гарадоў Заходняй Беларусі і Літвы.

Значны ўклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы — пачынальнікі беларускай археалогіі, З.Даленга-Хадакоўскі - заснавальнік беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Т.Нарбут — аўтар дзевяцітомнай 'Тісторыі літоўскага народа" (Вільня, 1835 - 1841), А.Кіркор - вучоны і грамадскі дзеяч, Я.Чачот — збіральнік і выдавец (на польскай мове) народных песень.

У першай трэці XIX ст. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся ў Гомелі і Полацку. Яно было звязана з імем беларускага археографа І.Грыгаровіча. Ён сабраў і на сродкі графа М.П.Румянцава выдаў "Белорусский архив древних грамот", быў аўтарам гістарычнага даследавання "Беларуская іерархія" (напісана ў 1824 г., выдадзена ў 1992 г. у Мінску), галоўным рэдактарам "Актов исторических" (СПб., 1841 - 1842. Т.1 - 4) і "Актов археографической экспедиции" (СПб., 1834 - 1838. Т.1 - 4), прымаў удзел у выданні "Актов Западной России".

Аўтарам шматлікіх навуковых твораў, у тым ліку такіх, як "Путешествие по Полесью и Белорусскому краю" (СПб., 1858), "Белоруссия в характеристических описаниях н фантастических сказках" (СПб., 1853, 1856), быў пісьменнік-этнограф П.Шпілеўскі. Шмат зрабіў для развіцця беларускага гістарычнага краязнаўства М.В.Без-Карніловіч. У 1855 г. у Санкт-Пецярбургу ім былі выдадзены "Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии...", тэрыторыю якой ён абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія беларускія землі называў Літвой. Значны ўклад у развіццё беларускай гісторыі і этнаграфіі ўнёс П.В.Баброўскі. У сваім даследаванні "Гродненская губерния. Материалы по географии и статистике России, собранные офицерами Генерального штаба" (СПб., 1863. 4.1 - 2) ён даў апісанне абрадаў, звычаяў, вераванняў, працоўнай дзейнасці беларусаў. У працах гісторыкаў Беларусі канца XVIII - сярэдзіны XIX ст. пераважала лакальная, краязнаўчая тэматыка, было шмат фактычных недакладнасцей, аднак іх творчасцю закладвалася аснова для развіцця прафесійных гістарычных ведаў.

Паўстанне 1863 - 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паўнлываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Прыхільнікамі поглядаў на Беларусь як тэрыторыю Заходняй Расіі былі апублікаваны работы з абгрунтаваннем сваіх пазіцый. Найбольш глыбокімі сярод іх былі манаграфіі М.В.Каяловіча, прысвечаныя канфесійнай гісторыі Беларусі: "Литовская церковная уния. Исследование..." (СПб., 1859, 1861. Т.1, 2); "История воссоединения западнорусских униатов старых времен" (СПб., 1873).

Гэтых жа поглядаў прытрымліваўся рэдактар "Вестника Западной России", які выдаваўся ў Вільні, гісторык і археолаг К.А.Гаворскі. Ён апублікаваў шмат каштоўных дакументаў па гісторыі Беларусі, арыгіналы якіх загінулі.

Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. Важнае значэнне мелі іх падпольныя выданні "Пісьмы пра Беларусь" ("Пісьмо першае" за подпісам "Даніла Баравік", "Пасланне да землякоў-беларусаў" за подцісам "Шчыры беларус"), два нумары гектаграфаванага часопіса "Гоман" і інш. У гэтых выданнях упершыню была абгрунтавана ідэя аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, акрэслены этнічная тэрыторыя рассялення беларусаў, іх этнічныя прык-меты і асаблівасці гістарычнага шляху. У якасці праграмнага патраба-вання выстаўляўся лозунг федэратыўнай самастойнасці Беларусі ў сям'і іншых славянскіх народаў. Станоўчы ўплыў на развіццё гістарычных недаў мелі выдадзеныя ў канцы XIX - пачатку XX ст. грунтоўныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў М.Янчука, А.Слупскага, І.ІІасовіча, М.Дзмітрыева, М.Федароўскага, Е.Раманава і інш.

У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. У 1888 г. у "Минском листке" быў апублікаваны цыкл яго артыкулаў пад на-увай "Беларускае мінулае". Яго першымі манаграфіямі былі: "Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия" (Кіеў, 1891), "Песни пинчуков" (Кіеў, 1895), "Западно-русская сельская община в XVI веке" (СПб., 1897). Пазней быў выдадзены шэраг яго прац, прысвечаных гісторыі Беларусі. Аднак самым фундаментальным даследаваннем М.Доўнар-Запольскага, якое не страціла сваёй актуальнасці і сёння, была "Гісторыя Беларусі", падрыхтаваная ў 1926 г. (выдадзена ў 1994 г. у Мінску).

Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная ў Вільні ў 1910 г.

Вялікі ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнёс даследчык і гісторык беларускай мовы Я.Карскі. Галоўнай яго навуковай спадчынай з'явілася трохтомная праца "Беларусы", выдадзеная ў 1903 - 1922 гг. Яе называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства, найвышэйшым дасягненнем беларускай славістыкі канца XIX - пачатку XX ст. Асабліва каштоўнымі былі складзеныя Я.Карскім у 1903 і 1917 гг. этнаграфічныя (лінгвістычныя) карты рассялення беларусаў.

У 1919 - 1930 гг. У.Ігнатоўскі выдаў дзве працы па гісторыі Беларусі і манаграфію пра паўстанне 1863 - 1864 гг. Яго "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" ў 20-я гады XX ст. з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ, а "Гісторыя Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя" вывучалася ў вышэйшых навучальных установах.

Наогул, 20-я гады XX ст. былі асабліва плённымі ў распрацоўцы гісторыі Беларусі. У гэты час публікаваліся акрамя твораў названых аўтараў даследаванні Ф.Турука, У.Пічэты, А.Цвікевіча, М.Гарэцкага, А.Луцкевіча, А.Станкевіча, З.Жылуновіча і інш. Аднак гэты перыяд працягваўся нядоўга. Ужо ў пачатку 30-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў "спецсховішчы".

Інтэнсіўнае і свабоднае вывучэнне гісторыі Беларусі ўжо ў канцы 20-х гадоў ператвараецца ў вузкапартыйнае, спрошчанае тлумачэнне гістарычных працэсаў. Гэта было абумоўлена палітычным курсам, які звязаны з культам асобы Сталіна.

3 сярэдзіны 30-х гадоў марксізм становіцца адзінай метадалагічнай асновай навукі. Гісторыкі, якія не жадалі ці не змаглі авалодаць гэтай метадалогіяй, часта пазбаўляліся работы.

Аднак і ў гэты час у беларускай гістарыяграфіі з'яўляюцца працы, якія адзначаюцца высокім прафесійным узроўнем. Гэта -манаграфіі Д.А.Дудкова "Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст." (Мн., 1932) і К.І.Кернажыцкага "Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст." (Мн., 1935). Гэтыя даследаванні з'явіліся значным укладам у распрацоўку сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі.

Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі ў свет працы З.Е.Абезгауза, М.В.Біча,

М.Ф.Болбаса, Э.М.Загарульскага, А.П.Ігнаценкі, І.М.Ігнаценкі, Н.В.Каменскай, З.Е.Капыскага, І.С.Краўчанкі, Я.Н.Мараша, І.Я.Марчанкі, П.Ц.Петрыкава, С.М.Самбук, В.Н.Рабцэвіча, В.У.Чапко, К.І.Шабуні і інш., якія не страцілі навуковай каштоўнасці да сённяшняга дня.

Акрамя работ манаграфічнага характару ў 60 - 80-я гады XX ст. былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1961 г. была выдадзена двухтомная "История Белорусской ССР", у 1972 - 1975 гг. - пяцітомная 'Тісторыя Беларускай ССР", у 1977 г. - аднатомная "История Белорусской ССР". У 80-я гады гісторыкі БДУ і Мінскага педінстытута падрыхтавалі вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі для сту-дэнтаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Была выдадзена толькі першая частка гэтага дапаможніка — "История БССР: С древнейших времен до Великой Октябрьской социалнстической революции" (Мн., 1981).

У названых і іншых даследаваннях 60 - 80-х гадоў сабраны багаты фактычны матэрыял, даволі поўна паказана шматвяковая гісторыя беларускага народа, зроблены адпаведныя навуковыя высновы, якія раскрываюць тыя ці іншыя бакі айчыннай гісторыі. Разам з тым у гэтых працах недастаткова раскрыты такія важныя праблемы, як гісторыя фарміравання беларускага этнасу, станаўленне і развіццё нацыянальнага руху, дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры і інш.

У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" ў дзвюх частках. Упершыню была зроблена спроба навуковага даследавання гісторыі Беларусі з новага пункту гледжання, які грунтуецца на прыцягненні болып шырокага кола крыніц і прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнасу як суб'екта гісторыі. Разам з тым некаторыя раздзелы "Нарысаў" напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.

Прапануемы калектывам аўтараў падручнік па гісторыі Беларусі больш крытычна ажыццяўляе аналіз гістарычных падзей і фактаў, уводзіць новыя сюжэты, якія раней не закраналіся. Больш, чым гэта рабілася раней, звернута ўвагі на гісторыю культуры Беларусі. Паўней адлюстраваны беларускі нацыянальны рух на ўсіх этапах гістарычнага працэсу, барацьба беларускага народа за нацыянальнае адраджэнне. Намаганні аўтараў былі накіраваны на рознабаковы, а галоўнае -аб'ектыўны паказ гісторыі нашай Айчыны.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б