Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
55.3 Кб
Скачать

52. Шляхi фармiравання беларускай дзяржаўнасцi на нацыянальна-дэмакратычнай i рэвалюцыйна-класавай асновах.

У вынiку Лютаўскай рэвалюцыi розныя палiтычныя партыi i грамадскiя арганізацыi атрымалi магчымасць легальна ажыццяўляць сваю дзейнасць. У якасцi палiтычнага цэнтра Беларусi вылучыўся Мiнск. Аднавiла сваю працу Беларуская сацыялiстычная грамада (БСГ). 25—26 сакавiка у Мiнску адначасова са з'ездам БСГ пачауся з'езд прадстаунiкоў беларускiх арганiзацый i партый. Фактычна з'езд БСГ перарос у з'езд беларускiх арганiзацый i партый, на якiм прысутнiчала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылi Белаpycкi нацыянальны камiтэт (Белнацкам, БНК) i надалi яму ролю вышэйшай краёвай установы. Старшынёй Белнацкама стаў буйны пiнскi землеуладальнік, былы член Дзяржаўнай думы Р.Скiрмунт. З'езд выпрацаваў дэкларацыю да Часовага ўрада з вельмi памяркоунымi патрабаваннямi адкрыцця беларускiх школ i аўтаномii для Беларусi. Дэлегацыя на чале з Р.Скiрмунтам ад-везла яе у Петраград, але там з беларускай дэлегацыяй ніхто не захацеў размаўляць.

Беларускi рух распаўсюджваўся па ўсёй iмперыii. Ён дзялiўся на прыхiльнiкаў i працiўнiкаў аўтаномii Беларусi. Апошнiя марылi злiцца з Расiяй. Беларускiя арганізацыi i партыi стараліся мець сувязь з Белнацкомам, прызнавалi Miнск цэнтрам Беларусi, што нейкiм чынам аб'ядноувала ix.

БНК быу даволi памяркоўным у сваей палiтычнай дзейнасцi. Мiнскiя дзеячы прытрымлiвалiся падкрэслена прарускай арыентацыi, займалiся пераважна навукова-асветнымi справамi i нiчога не абяцалi сялянам да склiкання краёвай беларускай рады (савета). Такая памяркоўнасць дзеячаў БНК не задавальняла беларускiх нацыянал-радыкалаў. Сярод незадаволеных была i частка каталiцкага духавенства, якая у Петраградзе у мai 1917 г. аб'ядналася у партыю Хрысцiянскай дэмакратычнай злучнасцi (ХДЗ) на чале з ксяндзом Ф.Абрэнтовiчам.

Палiтычная iнiцыятыва ў кpai належала расiйскiм партыям — у першую чаргу эсэрам i меншавiкам, якiя панавалi ў мясцовых саветах i камiтэтах парадку. 7—17 красавiка у Мiнску адбыуся I з'езд дэлегатаў войскаў i тылу Заходняга фронту, якi абраў Франтавы камiтэт i падтрымаў палiтыку Часовага урада. Пра лес Беларусi гаворка не iшлa. Супраць беларускага руху аднадушна выступалi усе расiйскiя палi тычныя дзеячы — пачынаючы ад былых чарнасоценцаў i канчаючы бальшавiкамi. Каб прынiзiць беларускi рух у вачах мясцовага сялянства, яны умела выкарыстоўвалi тую акалiчнасць, што Белнацкам узначальваў буйны землеўладальнiк Р.Скiрмунт. Так, у красавiку на I з'ездзе сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў бальшавiк М.Фрунзе змог прыпынiць разгляд беларускага пытання, абвясцiўшы яго польскай, "панскай" iнтрыгай. Нацыянальныя лiдэры aбвiнавачвалiся у iмкненнi аддзялiцца ад Pacii i перадаць белаpycкix сялян у рабства да польскiх памешчыкау.

Адначасова i БСГ пад уплывам бальшавiцкага рэвалюцыйнага рамантызму пахiснулася улева. 4—6 чэрвеня яна сабрала у Петраградзе свой II з'езд, прыняла на iм новую праграму i абвясцiла сваей мэтай увядзенне сацыялiстычнага па­радку праз класавую барацьбу i сацыяльную рэвалюцыю. Праграма прадугледжвала шырокае развiццё беларускай куль­туры, нацыянальнай школы, поўнае самаўпраўленне Бела-pyci (у складзе Pacii) з заканадаўчай краёвай радай, раўнапраўе ўcix нацый.

Усебеларускi з'езд. У час лiстападаўскiх выбараў ва Усерасiйскi ўстаноучы сход беларускiя партыi i арганiзацыi атрымалi мiзэрны працэнт галасоу (0,3). Бальшавiкi набралi больш за палову. Гэта прымусiмла значную частку беларускiх нацыянальных сiл пайсцi на прызнанне савецкай улады. Але прызнаўшы ленiнскi ўрад у Петраградзе, Вялiкая Белару­ская рада адмовiлася прызнаваць легiтымнасць Аблвыкамзаха на чале з А. Мяснiковым. Бальшавіцкi орган абвiнавачваўся мясцовымi патрыётамi у тым, што прадстаўляў расiйскае войска, а не беларускi народ. Каля сярэдзiны лiстапада 1917 г. Вялiкая Беларуская рада i Центральная Беларуская вайсковая рада выдалi адозву «Ко всему народу Белорусско­му», дзе заклікалi суайчыннiкаў узяць у свае рукi кiраванне краем, а дзеля гэтага абвяшчалася склiканне у снежнi у Miнскy з'езда прадстаунiкоў усяго беларускага народа.

Бальшавiцкiя камiсары ў Беларусi рабiлi ўсе, каб не дапусцiць склiкання з'езда, бо баяліся, што ён пазбавiць ix улады. Але нечакана для ix Народны камасарыят па справах нацыянальнасцей, якi ўзначальваў I. Сталiн, дазволiў Беларускаму абласному камiтэту ў Петраградзе правядзенне ўсебеларускага з'езда ў Мiнску. Бальшавiцкi урад прызнаваў безумоўнае i поўнае права самавызначэння беларускага наро­да, але ў той жа час паставiў умову, каб краевая ўлада нале­жала Аблвыкамзаху. Перад Беларускiм абласным камiтэтам ставiлася задача пераняць у Вялiкай Беларускай рады кiраўнiцтва беларускiм рухам i на ўсебеларускiм з'ездзе легiтымiзаваць захоп улады бальшавiкамi ў Беларусi.

Усебеларускi з'езд пачауся 15 снежня. На з'езд прыехалi пасланнiкi ад усёй этнаграфiчнай Беларусi, ад ycix франтоў i тылу. Большасць дэпутатаў у палiтычных адносiнах належа­ла да партыi эсэрау i да беспартыйных. Па сацыяльнаму скла­ду з'езд з'яуляўся пераважна сялянскiм. Убачыушы, што перацягнуць на свой бок з'езд не удаецца, Савет народных камiсарау Заходняй вобласцi на чале з К. Ландарам прыняу рашэнне разагнаць яго. Дэ­легаты узвялi барыкады i паспелi прыняць рэзалюцыю аб увядзеннi у межах беларускай зямлi рэспублiканскага ладу, а таксама вылучыць са свайго асяроддзя орган краёвай улады — Усебеларускi савет сялянскiх, салдацкiх i рабочых дэпутатау (Раду) для кiравання краем да склiкання Беларускага ўстаноучага сходу. Дэлегаты Усебеларускага з'езда не парывалi з бальшавiцкай Расiяй (задавальнялiся аўтаномiяй i нават асцерагалiся адарвання краю ад Pacii), не адхiлялi савецкай улады. Яны толькi жадалi ўвесцi яе ў Беларусi без дыктату франтавых камiсараў. Але бальшавiцкае кiраўнiцтва лiчыла беларускiх дзеячаў нядобранадзейнымi нягледзячы на дэманстрацыю ix лаяльнасцi новай уладзе. Разгон з'езда адбываўся пры мауклiвай згодзе ленiскага урада. Галоуным вынiкам разагнанага з'езда было тое, што яго дэлегаты паспелi дэклараваць iдэю беларускай на­роднай рэспублiкi.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б